шушу́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Гаварыць пра каго‑, што‑н. шэптам па сакрэту, нашэптваць. Шушукалі, хіхікалі Падсуседзі дасужыя, Назад вярнуцца клікалі — З натугі, бач, нядужае. Купала. І вось ён, Аляксандр Іванавіч Сідарчук, храбры камандзір партызанскага атрада, сядзіць цяпер у рэстаранчыку, дзе працуе яго жонка Ніна, пра якую шушукаюць яе сяброўкі па працы, што яна хоча пакінуць свайго Сашу, бо Саша не можа перастаць піць. Пестрак.

2. перан. Тое, што і шушукацца (у 2 знач.). Над страшнай працягла сасонка Шушукала з ветрам начным. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ні́ня ’зараз’ (гродз., Сл. ПЗБ; Цых., Хрэст. дыял.), ніні ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), ніняка, нінека ’сёння’ (гродз., Шн. 3; Сцяшк. Сл.), укр. нині ’тс’, рус. ниня, ноне ’зараз, сёння’, ныне ’сёлета; нядаўна’, польск. арх. піпіе ’зараз, цяпер’, каш. піній ’тс’, палаб. піпа ’тс’, чэш. пупі ’тс’, славен. дыял. пеп, hjan ’тс’, серб.-харв. арх. напе ’тс’, балг. дыял. нине ’тс’, ст.-слав. нине ’тс’. Прасл. *nynet варыянт *пъпёу адпавядае літ. nūnai ’цяпер, зараз’, роднаснае ст.-інд. пипат ’тс’, грэч. νυνί і пад., узыходзіць да і.-е. пи/пи з факультатыўным насавым я, што звязваюць з асновай у *neu‑os ’новы’, прасл. поиъ (ESSJ SG, 2, 508; Махэк₂, 403; Фасмер, 3, 91; Бязлай, 2, 224; Брукнер, 364; Pycek, Slavia, 55, 2, 165). Адносна рэдкіх бел. ніне, ніна выказваецца меркаванне пра іх кніжнае, царкоўнае паходжанне ў адрозненне ад распаўсюджанага ст.-бел. нине (1387 г.), для якога дапускаецца польскі ці чэшскі ўплыў (Карскі, 1, 236). Шуба (Прыслоўе, 184) мяркуе, што дыялектныя формы — запазычанне з рус. ныне. Праблему складае і на месцы ы ў бел. і ст.-бел. словах (Карскі, 1, 236), што можа тлумачыцца асіміляцыяй (ESSJ SG, 2, 508), а таксама канчатак ‑я, дзе магчымы ўплыў дзеепрыслоўяў (Карскі, 1, 214).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

такса́ма, прысл. і часціца.

1. прысл. Такім самым, падобным чынам, гэтак жа. [Люда:] — Я напішу, Сяргей Рыгоравіч, абавязкова напішу. — А потым сказала, таксама проста і нечакана: — Вы такі добры, разумны. Брыль. [Пытляваны:] Ураджай сёлета быў, як даўней казалі, дай божа кожнаму добраму. У бралі ў пару, змалацілі — таксама з дзяржавай разлічыліся поўнасцю. Крапіва. // У такой жа меры, ступені. [Карага:] — Ясна, што гэта дазорцы, і таксама ясна, што — дазорцы дзянікінскія. Колас.

2. часціца. Ужываецца пры пераходзе да наступнай тэмы гутаркі. [Бунтаўшчыкі:] — Глядзіце, зямлі ў вас [мужыкоў] — курыцы ступіць, а пад бокам тысячы дзесяцін у паноў Камянецкіх .. Таксама і з лесам: у вас хаты рушацца, а ў паноў Камянецкіх — сотні дзесяцін страявога лесу. Гартны.

3. часціца. Разм. Ужываецца пры выказванні нязгоды з чым‑н., неадабрэння якіх‑н. учынкаў. — Куды лезеш, пастой!.. — запярэчыў Міхась. — Таксама мне культура называецца, — быў загадчыкам клуба! Брыль. // у знач. далучальнага злучн. Далучае сказы, якія супадаюць па сваёй структуры або з’яўляюцца вельмі блізкімі ў якіх‑н. іншых адносінах з папярэднім выказваннем. Па ціхіх стрыманых галасах, што адразу пажвавелі, Ніна Лагуновіч адчувала, як палягчэла на душы ў людзей .. Ніна таксама паспакайнела. Мележ. Да самага верху шафа была напакавана дабром. Унізе — цэлая гара абутку, на палічцы — футры .. Шуфляды таксама былі поўныя. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспява́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Спяваць некаторы час. Дзядзька ківае сам сабе галавою і заводзіць [песню].. Паспяваў трохі і кінуў, а, можа, яму Шугай Міхалка перашкодзіў, ідучы насустрач. Колас. Соня была сярод спевакоў. Соню хлебам не кармі, а дай паспяваць. Лось.

паспява́ць 2, ‑ае.

Незак. да паспець ​1.

паспява́ць 3, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да паспець ​2.

2. Добра, паспяхова вучыцца; не адставаць. Ніна ведала, што Коля добра паспяваў па матэматыцы, таму дырэктар і параіў яму паступіць у тэхнікум. Сіўцоў. [Дзяўчынка], мусіць, не паспявала ў школе: кожнае лета да яе прыходзіла настаўніца — падвучыць. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шэ́рхнуць, ‑не; незак.

1. Станавіцца цвёрдым, падсыхаць (пра глебу і пад.). Коса, з-пад ветру, пасыпаліся снежныя крупы, і зямля пад нагамі стала .. шэрхнуць. Ракітны. Над Лужаснам успыхвалі ракеты. Іх дрыготкае святло клалася на дарогу. На ёй шэрхлі лужыны. Новікаў.

2. Нямець, дзеравянець (пра цела і яго часткі). Фінця Паўлаўна раптам адчула, як усё яе цела шэрхне. Няўжо надышоў канец? Грамовіч. Не трэба, Ніна — у .. [Барыса] пачаў шэрхнуць язык. — Дзякую за падтрымку. Шлег. Пасля званка [вучні] чакалі Чаславу Карлаўну.., прыслухоўваючыся, як у вадасцёкавай трубе холадна, аж шэрхне скура, шуміць дажджавая вада. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлучы́ць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак., каго-што.

1. Прымусіць расстацца (блізкіх, сяброў). На другі дзень на рабоце іх разлучылі — Ніна засталася ў партыі жанчын, якая працавала ў горадзе, а Веру накіравалі на лесакамбінат. Мікуліч. // Прымусіць пакінуць што‑н. дарагое, блізкае. Не дзівіцеся з Пракопа, што ён гэтак рад за сваю прафесію, з якой яго, як яму нешта здалося, хацелі разлучыць. Ермаловіч. // Прымусіць парваць шлюб, адносіны кахання, разысціся. [Рыгор:] — Цяпер між мной і Цыляй паўстала тайна, якая ледзьве не разлучыла нас назаўсёды. Асіпенка.

2. Раздзяліць, аддзяліць што‑н. ад чаго‑н. Разлучыць канцы правадоў. □ [Бадзюля:] — Алё, алё! Раён... Разлучылі, мілая... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакло́н, ‑у, м.

1. Знак прывітання, павагі, удзячнасці і пад., які выяўляецца ў нахіленні галавы або верхняй часткі тулава. [Вераб’ёў] паклонам павітаўся з сялянамі. Дуброўскі. Пан Богут ветлівым паклонам Гасцей вітае дарагіх. Колас. Высокі [настаўнік] паваеннаму стукнуў абцасамі і сагнуў у паклоне спіну. С. Александровіч.

2. Шчырае, сардэчнае пажаданне шчасця, дабра ў пісьмовай або вуснай форме. Як родны бацька, любіў Сямён Ніну. Калі пасылаў з арміі паклоны сваім дзецям і пляменнікам, асабліва цікавіўся, як расце Ніна. Гроднеў.

•••

Адбіваць паклоны гл. адбіваць.

Адбіць паклон гл. адбіць.

Аддаць паклон гл. аддаць.

Біць паклоны гл. біць.

Зямны паклон — стаўшы на калені, пакланіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

празява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і без дап.

Разм. Не заўважыць, прапусціць, прагледзець. Алесь выцягваў шыю, каб за чужымі галовамі не празяваць, калі паявіцца Ніна. Шыцік. Пакуль дазваніўся, урэшце, ды растлумачыў, у чым справа, празяваў апошні аўтобус у Сяльцо. Быкаў. // Не выкарыстаць, упусціць зручны момант. Уборачная непакоіла Мароза. Ну, што ж, законна, летні дзень год корміць. Празяваеш яго — зімою месяцам не навярстаеш. Лобан. // Аслабіўшы ўвагу да каго‑, чаго‑н., прагледзець, недагледзець за кім‑, чым‑н. — Празяваў я хлопца, — быццам скардзіўся бацька старой. — Вырас ён тут без мяне. Цяжка цяпер у рукі ўзяць. Ох, цяжка. Вялікі ўжо. Сяркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

туале́т, ‑а і ‑у, М ‑леце, м.

1. ‑у. Адзенне, убранне. Модны туалет. Дарожны туалет. □ Уперамешку з самымі далікатнымі рэчамі жаночага туалету тут ляжалі мужчынскім штаны, часта без калашыны, трапляліся чаравікі, якім цяжка было падабраць пару, кавалачкі і парасоны. Нядзведскі.

2. ‑у. Прывядзенне ў належны стан свайго выгляду (умыванне, прычэсванне, адзяванне). Займацца туалетам. □ Ніна, збіраючыся на начную работу, рабіла туалет перад люстрам — гэтага патрабавала «прафесія». Мікуліч. // Разм. Прадметы касметыкі, гігіены. Дзяўчына падышла да маленькага століка, на якім стаялі прылады дзявочага туалету і некалькі фотакартак самых блізкіх людзей. Васілевіч.

3. ‑а. Столік з люстэркам, за якім адзяваюцца, прычэсваюцца.

4. ‑а. Прыбіральня. Мужчынскі туалет.

[Фр. toilette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм.

1. што. Запіхваючы, усунуць куды‑н.; спехам або без разбору палажыць у што‑н. Віцька хуценька сунуў.. [шашку толу] у кішэню, за пазуху ўпхнуў скрутак шнура. Кухараў.

2. каго. Штурхнуўшы, прымусіць увайсці куды‑н. Дзверы адчыніліся са скрыпам, і паліцыянт.. упхнуў у пакой маладую жанчыну. Пестрак.

3. што. Прымусіць узяць, прыняць што‑н. Ніна адмаўлялася [ад гасцінца], але цётка сілаю ўпхнула здор у торбу. Арабей.

4. каго. Паставіць, накіраваць каго‑н. на якую‑н. работу, пасаду і пад. супраць волі. Не лёс, а Васілеўскі зараз упхнуў яго [бацьку] на гарбарню немца Гальдштэйна. Гарэцкі. // Уладкаваць каго‑н. куды‑н. па пратэкцыі. Не прайшоў [сын] у інстытут, На завочны ўпхнулі. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)