Ле́йба ’неахайная, гультаяватая асоба’ (брэсц., Нар. лекс.), клец. ’смаркаты, неахайны чалавек’ (там жа). Разам з польск. лэнчыцк. lejba ’вялікае, нязграбнае адзенне, халат’ запазычана з ням. дыял. leib ’блуза, кофтачка’ (Слаўскі, 4, 121), магчыма, праз ідыш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пахоўрыць, полбу рыць ’абыякава папрасці’ (ТС). Да рус. пск., цвяр. χάβρα ’разява’, ’неахайны’, пск. ’непаваротлівая жанчына’, якое Фасмер (3, 252) звязвае з ховря, хавронья ’свіння’ < ад імя ўласнага Хавронья, Февронья, якія з с.-грэч. Φεβρωνία.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́хлянеахайны’ (Нас.), ’чалавек, неакуратны наогул і ў быце’ (шкл., КЭС), ’неахайны, брудны’ (маладз., КЭС; Мат. Маг.), ’вялы, неахайны’ (Байк. і Некр.), ’неахайная жанчына’ (мазыр., Мат. Гом.), ’неахайная гультаяватая жанчына’ (Сцяшк. Сл.; в.-дзв., Шатал.), ’неахайная, нязграбная і дзікаватая жанчына’ (мсцісл., З нар. сл.), рахле́й ’вельмі неахайны і нязграбны чалавек’ (там жа), ро́хля, ро́хліна, ро́хлішча ’неахайная асоба’, ро́хліцца ’рабіць неакуратна’, ро́хленне ’неакуратная работа’ (Юрч. СНЛ), ро́хля ’тоўстая непаваротлівая жанчына’ (ТС), ’празмерна тоўстая разлезлая баба’ (слонім., Жыв. НС), рахэ́ля ’неахайная жанчына’ (Сл. рэг. лекс.). Рус. ро́хля ’разява’, ’тупіца’; ’неахайны чалавек’, калуж. ’гультаяватая і тоўстая жанчына’, балг. ро́хла ’кабета або жанчына з непрычэсанымі валасамі’. Звычайна звязваюць з роднаснымі лексемамі ры́хлы, ру́шыць (Праабражэнскі, 2, 218); апошняе (ру́шыць) лічаць ітэратывам ад незафіксаванага ў слав. мовах *rusti ’рыць’, ад асновы якога *rou̯s‑ утварыўся дзеепрыметнік *ruxlъ, *ruxlʼa > польск. дыял. ruchla ’свіння’ (Фурлан у Бязлай, 3, 209), параўн. літ. raũsti, ràust ’рыць, капаць’, лат. rušināt ’разрыхляць’, ’перамешваць жар’, чэш. ruchati ’араць’ (Махэк₂, 525). З семай ’свіння’ звязана этымалогія Якабсона (IJSLP, 1, 268): ро́хля < ро́ха ’свіння’, ро́хкать ’рохкаць’ (Фасмер, 3, 508). Мацэнаўэр (LF, 17, 199) параўноўвае лексему з славен. ráhel ’рыхлы’, ’кволы’. Аднак можна сумнявацца наконт адпаведнасці вакалізма ra‑ і *ry. Сной₂ (599) выводзіць яго з дзеепрыметніка *raxlъ < *ra̋sti ’рыць, грэбці, штурхаць’ > славен. rášiti ’тс’, макед. рошка ’рыцца, корпацца, кешкацца’, балг. ро́хав, рохкав ’рыхлы, мяккі, пяшчотны’, ре́ша ’часаць, прычэсваць’. Гл. таксама Бярнар (Бълг. изсл., 248–249), які выводзіць балг. ро́хла з ро́хав, ро́хлест ’непрычасаны, ускудлачаны’, што звязаны чаргаваннем з ре́хав ’калматы, рыхлы’, апошняе да ря́дък ’рэдкі’. Неславянскае паходжанне прапануе Масковіч (Зб. Талстому, 355), ад яўрэйскага ўласнага імя Rokhl/Rukhl.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галямоўжанеахайны чалавек’ (Нас.). Па паходжанню, бясспрэчна, звязана з такімі словамі, як галамоўзы ’бязвусы, без барады’ (Шатал.), галамоўза ’нікчэмны чалавек’ (Сцяшк. МГ). Меркаванні аб этымалогіі гл. пад гэтымі словамі. Семантыка лексемы галямоўжа не патрабуе спецыяльнага тлумачэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лама́ш1 ’стары нож’, ’тупы, малапрыгодны прадмет’ (дзярж., Нар. сл.) — адназоўнікавае ўтварэнне з суф. -аёь. Да лом (гл.).

Ламаш2 ’лайдак’ (шчуч., Сл. паўн.-зах.), чэш. lamać ’гультай’. Відавочна, балтызм (параўн. літ. lamažasнеахайны’, lämazis ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мусяля́к (груб.) ’нязграбны чалавек’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Рус. пск., цвяр. мусли́к, мусля́кнеахайны чалавек’, уладз., казан. муслюм ’нязграбны, дурнаваты мужчына, сапляк’. Апошняе, аднак, Корм (AfslPh, 9, 657) выводзіць з араб.-тур. muslim ’мусульманін’. Да мусоліцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаху́дранеахайны, апушчаны, дрэнна апрануты чалавек’ (Янк. II, Мат. Маг., Янк. БП; докш., Мат. Янк., КЭС, лаг.; жытк., КЭС; стаўб., Нар. сл., Юрч. Вытв.), ’неахайная, непрычасаная жанчына, дзяўчына’ (Шат., Бяльк., Яўс., Мат. Маладз.; драг., Нар. лекс.; трак., беласт., Сл. паўн.-зах.), ’абшарпаны, абадраны’ (міёр., З нар. сл.), ’скамечаная, парваная фуражка ці адзенне’ (Шат.), лаху́дры (мн.) ’валасы’ (б.-каш., глус., Мат. Маг., Мат. Гом.), лаху́тры ’скамечаная пасцель’ (Сл. паўн.-зах.), лахудрынеахайны, няўклюдны’ (глус., Янк. II; хойн., Мат. Гом.), лахудрысты ’тс’ (Юрч. Вытв.). Рус. валаг., ярасл. лаху́дра ’абадранец’, ’жабрак’, ’хваравіты, слабы’, ’неахайны, непрыглядны’, тул. ’парванае, паношанае адзенне’, польск., малапольск., ц.-польск. łachudra, кацеўск. łachuder ’бедны чалавек у падраным убранні’. Паўн.-слав. словаскладанне łachu‑dьra з laxъ < лах (гл.) і derti > драць (гл.) ’абадранец’ (Слаўскі, 4, 409). Параўн. аналагічнае ўтварэнне лахтадрай (гл.). Менш імаверна ў Абнорскага (РФВ, 72, 380–382; 73, 347–349) і Фасмера (2, 468) — з лахон і кудри, а таксама ў Маркава (РФВ, 73, 103) — з мяркуемага фін. *laahutra ’няшчасны бадзяга’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́йтух, мн. л. плейтухі ’доўгія касмылі на галаве’ (ТС), плейту́хнеахайны чалавек’ (жлоб., Жыв. сл.; Бяльк.), ’тупіца, разява’, плейтухі ’валасы, кавалкі’: кабударыў аб мост, сь цябе б плейтухі пыляцелі (Юрч. СНЛ), плейтух, плейтушына, алей‑ тушка ’лаянкавы выраз на яўрэяў’ (Нас.), рус. смал. плейтух ’мянушка яўрэя’. З польск. flejtuchнеахайны, брудны, непрыстойны, нядбалы’, якое са ст.-ням. fleien ’мыць’ і Tuch ’палатно, хустка’. Гэтае значэнне развілася з першасных: ’шматок, жмут, касмыль пакулля’; ’скрутак марлі ці корпіі для затыкання ран’. Паводле Банькоўскага (1, 375) — з мовы цырульнікаў, узыходзіць да ням. flet, цяпер у значэнні канал’ і tuch ’хустка’,

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капца́ннеахайны чалавек, замухрышка’, ’дрэнны майстар’ (Мал.; стаўбц. Жыв. сл.), капцоны ’лахманы, абарванае адзенне’ (Нас.), капцанавата ’беднавата’ (К. Чорны). Запазычана з ідыш: kabzen, kápcən ’жабрак, бядняк’ < іўрыцк. qabṣān ’жабрак, старац’ (Фасмер, 2, 188; Слаўскі, 2, 51; ЕСУМ, 2, 380).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перахалопіць ’перасаліць’ (Мік.), міёр. пірьхалопіць перастарацца, перабольшаць’ (Нар. сл.), мсцісл. піріхалопяівыць, піріхалдпывыць ’перабіраць меру’ (Юрч. СНЛ). Наўрад ці ўзыходзіць да грэч. άλς ’соль’. Хутчэй, звязана з салапяка ’разявака © якое, магчыма, з’яўляецца роднасным франц. salopęнеахайны’, saloper ’партачыць, халтурыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)