Мару́да, мару́дзька, мару́днік, мару́дны ’вельмі павольны, непаваротлівы чалавек’, ’марудны ў рабоце’, ’мямля’ (ТСБМ, Грыг., Бес., Яруш., Др.-Падб., Мал., Янк. БП, Нас., Бяльк., Растарг., Сцяшк. Сл.; КЭС, лаг.; ашм., шальч., гродз., беласт., Сл. ПЗБ); мару́да ’доўгае, нясцерпнае чаканне чаго-небудзь’ (Нас.), ’маруднасць, павольнасць у справе’ (ТС); мару́дна, мару́дне, мару́дня, мсцісл. морудна, драг. марудно ’вельмі павольна’ (Шат., ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’тс’, ’слаба, няярка’ (З нар. сл.), ’павольна, цяжка’ (Бяльк.); мару́дзіць, мару́діті ’рабіць павольна’, ’доўга не пачынаць справу’, ’забаўляць, спыняць каго-небудзь’, ’быць нерашучым’ (ТСБМ, Яруш., Сцяшк., Нас., Шат., Касп., Бяльк., ТС, Бес.; КЭС, лаг.). Укр. мару́да, мару́дний, мару́дно, мару́дитися ’тс’; рус. уладз. маро́дно ’павольна’, смал. моруда ’павольнасць’, пск., смал. маруда ’павольны, непаваротлівы чалавек’, мару́дник ’гарэза’, марудно ’павольны’, польск. maruda ’капун’, ’нудны чалавек’. Балтызм, утвораны пры дапамозе суфікса ‑да (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34–35) ад літ. mar‑ (параўн. marùs ’смяротны, нежыццяздольны’, marùmas ’адсутнасць жыццяздольнасці, жывучасці’. Аднак значна пазней бел. мару́дзіць (з вытворнымі) ці польск. marudzić былі запазычаны ў літ. мову (marū̃dyti, marū̃dėti, marū́dnas, marūdnùs). Зарэмба (Wyr, obce w Panu Tadeuszu, 44) выводзіць польск. marudny з ням. Marode ’замучаны, стомлены’ < франц. maraud ’падлюга, нягоднік’. Гэтаксама SWO, 456.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камсі́ць ’біць таўхлямі’ (мсцісл., З нар. сл.), камсаць ’моцна біць, лупцаваць’ (мсцісл., Мат. Маг.), комшаць ’жаваць’ (в.-дзвін., Сл. паўн.-зах.). камишніца ’цёртая салома’ (Сцяшк. Сл.), комшыцца, камшоліцца ’капацца, марудзіць’ (слаўг., Нар. словатв.), камшыць, комкаць ’ляпіць снег у камок’, ’змяць адзежыну’ (КЭС, лаг.), камшыць ’камячыць’ (ТСБМ) і комшъць, комкъць ’прагна есці’ (міёр., Нар. сл.), комчаць ’комкаць’, комшаны ’мяты, цёрты’ (ТС). Шматлікія прыклады-адпаведнікі з іншых слав. моў гл. Трубачоў, Эт. сл., 10, 180. Прасл. konibsati ’рваць, глытаць вялікімі кавалкамі’, дзеяслоў з ‑s‑ нарашчэннем кораня, да копгъ > ком. камяк (гл.). Параўн. таксама Слаўскі, 2, 393.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ба́віць, баўлю, бавіш, бавіць; незак.

Разм.

1. што. Праводзіць час за якім‑н. малаважным заняткам, у доўгіх гутарках, забавах. Пасля марозу дзённых дарог добра было чуць цяпло хаты, бавіць вечары на вячорках з дзяўчатамі, у гаворках з таварышамі. Мележ. Перакідваліся то жартам, то нязначным, пустым словам. Бавілі час, як ўмелі. Асіпенка. // Бескарысна траціць (час). Сілівон сядзеў на ахапку сухой асакі і, каб марна не бавіць час, выстругваў зуб’е для грабляў. Лынькоў. // Марудзіць, цягнуць (час). Бацька прыдзірліва сочыць, каб Юзік не ўставаў на наскі, знарок бавіць хвіліну і нарэшце .. здымае мерку. Хадановіч.

2. каго-што. Забаўляць. І нас, дзяцей, ён бавіў, як малых. Хведаровіч. // Весяліць, цешыць. Суседку нават бавіла бездапаможнасць Нюсі. Пестрак. У дзяцінстве апавядаюць казкі, і бавяць хлапечы розум у гэтых казках прыгожыя князёўны. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мая́чыць1, ’выступаць на фоне чаго-небудзь, узвышацца над наваколлем’ (ТСБМ). Відавочна, з рус. мая́чить ’тс’, якое да маяк (гл.).

Мая́чыць2 ’рабіць паволі, з гультайствам, абы-як’ (Нас.), рус. валаг., разан. мая́чить ’рабіць праз сілу, ледзь-ледзь’, усх.марудзіць’, ма́ять ’мучыць’, балг. ма́я ’забаўляць, затрымліваць’, мая се ’бадзяцца без мэты’, ’здзіўляцца’. Роднасныя з лац. mōlēs ’цяжкасць, вага’, ст.-грэч. μώλυς, ст.-в.-ням. muoen ’працаваць, старацца’, muodi, гоц. afmauiþs ’стомлены’, muohî ’праца’, с.-в.-ням. müen, muowen ’працаваць’, і.-е. *mō‑ (Шмідт, KZ, 26, 5; Бернекер, 2, 7; Фасмер, 2, 587; БЕР, 3, 701–702).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мітрэ́нга, мітрэнг̌а, мітрэнка, в.-дзв. мітрэга ’трывога, хваляванне, непакой, сумятня, разлад, турбота, шум, перапалох, перашкода, прыгода’, бялын. ’вечарынка, бяседа’ (ТСБМ, Нас., Касп., Янк. 1, Бір. Дзярж., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ; гродз., З нар. сл.; рагач., КЭС; бялын., Нар. сл.), стол. замытрэ́шка ’непакой’ (Вярэніч, вусн. паведамл.), мітрэнжыцца, мітрэнжыць, ваўк. мярэжыць, чэрв. мітрэжыцца, трак. мітранг̌аваць ’трывожыць, адчуваць непакой, недамаганне’, ’марудзіць’, мітрэнжанне ’сварка’, ’перашкода’ (Нас., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., Нар. лекс.). З польск. mitręga ’перашкода’, ’цяганіна’ (Шатэрнік, 158; Пальцаў, Лекс. і грам., 38; Кюнэ, Poln., 77), якое ўтварылася пры дапамозе суф. ‑ęga ад mitr‑, роднаснага з mitwać ’блытаць’ mituś — гл. мі́тусь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́пніць ’запінацца, гаварыць з перапынкамі; рабіць нядбала, абы-як’ (вілен., Нас.), ’рабіць павольна, марудна, неахайна’ (Чач.: “używany w Litwie w polszczyźnie”), ’няўмела прасці’ (пруж., Сл. ПЗБ), пьтніцца ’рабіць вельмі марудна’ (клец., Жыв. сл.). Лічыцца балтызмам, у якасці крыніцы падаецца літ. ру́рпіоіі ’корпацца, марудзіць; з цяжкасцю выбірацца з хваробы’, pipnóti ’марудна вастрыць касу’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 127); аднак фармальная і семантычная блізкасць з пыпліць (гл.) дазваляе лічыць больш пераканаўчай версію пра імітатыўны характар дзеяслова (заіканне, пыхканне і пад.), параўн. лат. pipinät ’курыць’; балг. пипна, питу́вам ’дакранацца пальцам, хутка рабіць’, пипнеж ’марудная работа’, пипнив ’марудны’ і пад. (гукаперайманне, гл. БЕР, 5, 246).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мадзе́ць ’жыць у цяжкіх умовах, абы-як, гараваць’, ’марнець’, ’бязмэтна існаваць’ (ТСБМ; усх.-маг., КЭС; Гарэц., Янк. БП, Нас., Ян., Касп., Мат. Гом., Бяльк., Растарг.; рэч., Нар. сл.). Рус. паўн. моде́ть ’гніць, псавацца’, ’кіснуць’, ’паволі рабіць што-небудзь’, ’слаба гарэць’, ’прэць’, ’тлець’, ’вянуць’, ’чаўрэць, марнець, існаваць’, моделый ’слабы, знясілены’, ’стомлены’. Звязана з ц.-слав. измъдѣти ’самлець’, мъдити, умъднѫтимарудзіць’, з назвай левага прытока р. Мсты (Наўгар. вобл.) — Мда ’павольная рака’, з чэш. mdlý ’слабы, бяссільны’, польск. mdły ’лядаік’, ’слабы’, ’мізэрны’, в.-луж. módły ’тс’, славен. medǝ̀l ’слабы’, mǝ̀dléti ’марнець, чэзнуць’ (Фасмер, 2, 636 і 590–591; Праабражэнскі, 1, 544). Брукнер (347–348) у якасці і.-е. адпаведнікаў прыводзіць літ. maũsti ’ныць’, ’сумаваць’, ãpmaudas ’злосць, прыкрасць’, гоц. (ga)maudjan ’успомніць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марока ’непатрэбная справа, затлумленне, нешта заблытанае, валакітнае’, ’вельмі павольны чалавек’, ’канькала’, ’зацямненне, непрытомнасць’, ’хлус, які ўсё заблытвае наўмысна’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Бяльк., Растарг.), марочанне, морочэ́нье ’галавакружэнне, непрытомнасць’ (Нас., ТС), марокацьмарудзіць’, марокаваць ’тс’, ’бурчаць, быць незадаволеным, дуцца’, ’жыць журботна, сумна’, марокані́на, мароканне ’замаруджанне, цяганіна’ (Нас., Власт), маро́к ’той, хто дурыць галаву’ (пух., Жыв. сл.), морочы́ло ’хто задурманьвае сваімі размовамі’ (ТС), марочыць, моро́чыць, марачы́ць, моро́чытэ ’дурыць, рабіць клопат, неадчэпна прасіць’, ’падманваць’ (Власт, Шат., ТС, ТСБМ, Яруш., Нас.; паўд.-усх., драг., КЭС). Укр. моро́ка ’клопаты, цяжар’, моро́чити ’марочыць’, рус. моро́ка ’нешта адурманьванне’, кур. ’прывід’, сіб., валаг. ’падман’, сіб., кур., смал. ’хітры хлус’, моро́чить ’марочыць, дурыць’, морочи́ло ’той, хто марочыць’. Усходнеславянскае. Утворана ад морак (гл.) у выніку пераносу семантыкі ’імгла, туман’ > ’зацямненне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стэп ‘бязлесная раўніна, пусташ’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., ТС), сцеп (сьцеп, степ) ‘тс’ (ТС, Бяльк., Косіч). Параўн. укр. степ, рус. степь. Мяркуецца, што з’яўляецца метафарычным пераносам у геаграфічную тэрміналогію анатамічнага тэрміна прасл. *stьpь ‘хрыбет, спіна (у жывёл)’, параўн. рус. степь ‘хрыбет, спіна (у быка, каровы, каня, сабакі)’, гл. Мяркулава, Этимология–1968, 86–91), харв. stȃpi ‘свіныя лапаткі’, stȇpi ‘кавалак свінога мяса з лапаткамі’ (Борысь, Etymologie, 407–408), утворанага з дапамогай суф. ‑ь (< ‑ĭ‑) ад асновы, засведчанай у літ. stìpti ‘затрымлівацца, марудзіць; цапянець’, stiprùs ‘моцны, цвёрды’, лат. stipt ‘рабіцца цвёрдым’, лац. stipes ‘пень, калода’ (< і.-е. ste̯ip‑, stip‑). Іншыя версіі гл. Фасмер, 3, 755–756; ЕСУМ, 5, 409. Беларускае слова, відаць, з украінскай і/ці рускай моў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́бавіць ’выманіць, выцягнуць’ (БРС, КТС) ’выратаваць’ (КЭС, лаг.), ’з вялікімі цяжкасцямі дастаць што-небудзь або каго-небудзь з цяжка праходнага, загубнага месца, увогуле з загубных умоў’ (Янк. I), рус. ’избавить’ (Гарэц., Яруш.); ’вызваліць’ (Жд., 1), выбаўляць (Гарэц., Др.-Падб.), выбавіцца ’выйсці, вызваліцца’ (Сцяшк., Нас. Доп.), выбаўленне рус. ’избавление’ (Гарэц.); параўн. яшчэ ў Скарыны: выбавил (Воўк–Левановіч, 400‑лецце, 282), выбавити, ужытае Скарыной паралельна да збавити, избавити (Сл., Ск., 1), што, магчыма, сведчыць пра кальку непасрэдна са ст.-слав. избавити; укр. ви́бавити, ст.-рус. выбавити, польск. wybawić. Ад бавіць, бавіцца ’затрымлівацца, цягнуць час, марудзіць’, адсюль выбавіць першапачаткова ’вывесці з такога стану або ўмоў’, ст.-бел. выбавяти ’вызваляць, выручаць’ з польск. wybawiać ’тс’ (Булыка, Запазыч., 72); параўн. бел. форму незак. тр. выбаўляць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)