Паво́йнік1 ’жгут з тонкіх галін, накшталт перавясла, якім замацоўваюць бярвенне плыта’ (ТСБМ). Да віць. Сюды ж павіва́нка ’пуга, звітая з дзвюх столак і абвітая тонкай вяроўкай’ (Нар. сл.).

Паво́йнік2 ’даўні жаночы галаўны ўбор; намітка’ (ТСБМ), ’чэпчык’ (Мат. Гом.). Рус. пово́йник, пово́й ’тс’, серб.-харв. по̀во̄ј ’пялёнкі; спавівач’. Да віць з іншай ступенню агаласоўкі галосных (гл. Траўтман, 346; Фасмер, 3, 294).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рато́нда1 ’круглая пабудова’ (ТСБМ), ’тоўстая жанчына’ (Сл. ПЗБ), параўн. польск. жарг. rotunda ’таўсцяк’. Праз польскую з лац. rotundus ’круглы’.

Рато́нда2 ’жаночая доўгая накідка без рукавоў’ (ТСБМ), ратэ́нда ’шырокае адзенне’ (Сл. рэг. лекс.), параўн. рус. рото́ндажаночы плашч без рукавоў’. Праз польск. rotunda ’тып пелерыны ці спадніцы’ (Віткоўскі, Słownik, 166) з франц. rotonde ’тс’, што да лац. rotundus ’круглы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

альт, ‑а, М альце; мн. альты, ‑оў, м.

1. Нізкі дзіцячы або жаночы голас. Вучань звонкім альтам адказваў, а.. [настаўніца] папраўляла яго меладычным галаском. Ермаловіч. Гэтыя начныя хоры складаліся галоўным чынам з дзявочых альтоў і дыскантоў. Васілевіч. // Той, хто спявае такім голасам. Малады зычны альт выводзіў пявучыя мелодыі арыі. Гартны.

2. Другая па вышыні партыя шматгалосага музычнага твора.

3. Музычны смычковы або медны духавы інструмент нізкага рэгістру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Капо́т1 ’капота, верхняе адзенне’ (мсцісл. Бяльк.), капота ’верхняе (святочнае) адзенне’ (Шат., Шпіл.; паўд.-усх., КЭС), ’род верхняга адзення’ (Гарэц., Бес.); ’жакет, фуфайка, халат’ (астр., смарг.), раг., паст. (Сл. паўн.-зах.), ’плашч з даматканага сукна’ (Сцяц., зэльв.), ’доўгая верхняя мужчынская вопратка з даматканага сукна’ (Сцяшк.), ’шляхецкі шарак з металічнымі гузікамі’ (гродз. Нар. сл.), ’кароткае самаробнае і паношанае верхняе адзенне’ (клец. Нар. лекс.), ’дзіцячае або жаночае адзенне накшталт паліто’ (дзярж., Нар. сл.), ’сукенка з рукавамі’ (ст.-дар., Нар. сл., ТСБМ), капот ’тс’ (браг. З нар. сл.), драг. ’сукенка для дзіцяці’ (Сл. паўн.-зах.). З франц. capote ’плашч з капюшонам’, ’жаночы капялюш’ праз польск. мову, у якой існуе з XVII ст. (Слаўскі, 2, 58–59). Параўн. ка́па (гл.). Форма капот, відавочна, з рус. капотжаночы халат’.

Капо́т2 ’адкідная металічная накрыўка ў машынах’ (ТСБМ) — культурнае слова з пач. XX ст., запазычанае, відаць, з рус. капот ’тс’, якое з франц. capot.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́ступкі ’старыя боты ці валёнкі з адрэзанымі халявамі’ (Бір. Дзярж.); ’лёгкі жаночы абутак’ (Сцяшк.); ’апоркі, старыя боты ці валёнкі з адрэзанымі халявамі’ (З нар. сл.), вы́ступці ’туфлі’ (Бес.). Рус. вы́ступки, вы́ступцы ’старыя боты з адрэзанымі халявамі, вялікія і нязграбныя боты для хадзьбы па гною; від жаночых чаравікаў на абцасах; пантофлі’, укр. ви́ступці ’туфлі’. Ад іменнай або дзеяслоўнай асновы выступ‑ (гл. ступаць) з суф. ‑к‑ (Вахрас, Наим. об., 76).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сало́н м., в разн. знач. сало́н;

да́мскі (жано́чы) с. цыру́льні — да́мский (же́нский) сало́н парикма́херской;

літарату́рны с. — литерату́рный сало́н;

с. па про́дажы абу́тку — сало́н по прода́же о́буви;

с.-ваго́н — сало́н-ваго́н;

с.-магазі́н — сало́н-магази́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абмыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Незак. да абмыць.

2. Акружаць сваімі водамі (пра моры, цячэнні і пад.). Заходні бераг Афрыкі абмывае Атлантычны акіян. // Працякаць вакол, паўз што‑н.; абдаваць хвалямі. Падножжа гары амывае рака.

3. перан. Разм. Адзначаць якую‑н. падзею выпіўкай.

•••

Абмываць і абшываць — даглядаць каго‑н., выяўляць жаночы клопат аб кім‑н.

Кветачкі абмываць — тое, што і костачкі перамываць (гл. перамываць).

Рука руку абмывае гл. рука.

Языкамі абмываць — абгаворваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́лія 1, ‑і, ж.

Найбольш вузкая частка тулава паміж грудзьмі і клубамі. Абняць за талію. □ [Зіна] прыжмурыла шэра-блакітныя вочы, расчасала кольцы спадаючых на плечы светлых валасоў, зацягнула тужэй паясок на тонкай таліі. Федасеенка. // Частка адзення, якая аблягае гэтае месца. Пінжак быў звужаны ў таліі і нечым нагадваў жаночы жакет. Асіпенка.

[Ад фр. taille.]

та́лія 2, ‑і, ж.

1. Камплект ігральных карт з дзвюх калод.

2. Круг картачнай гульні да канца калоды ў банкіра або да зрыву банка.

[Ад фр. tailler — банкаваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́сцілка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Лёгкая саматканая коўдра або прасціна, якую рассцілаюць на пасцель або якой накрываюцца ці засцілаюць ложак. Гаспадыня зняла з ложка посцілку і завесіла ёю акно. Кулакоўскі. Пасцель была прыбрана, засцелена зверху вясковай посцілкай. Новікаў. // Кавалак тканіны, якой накрываецца або завешваецца што‑н. З-за посцілкі, што завешвала ложак, пачуўся жаночы голас. Пальчэўскі. / у перан. ужыв.; чаго або якая. Лес пасвятлеў, пабялеў і пазбыўся свае хмурай панурасці пад белаю чысцюткаю посцілкаю. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уня́цца, уймуся, уймешся, уймецца; уймёмся, уймяцеся; пр. уняўся, унялася, ‑лося; заг. уйміся; зак.

Разм.

1. Перастаць хвалявацца, плакаць, крычаць і пад.; суняцца, супакоіцца. Жаночы лямант крыху быў уняўся, але шчуплая смуглявая жанчына, матляючы ў паветры кулакамі, насядала на Юстына. Стаховіч. Лена апусцілася на мяккую капу, горка заплакала. Тлум адразу ўняўся. Ваданосаў.

2. Стаць больш слабым па сіле праяўлення; спыніцца, супакоіцца. Баец сцішыўся ў доле, так яму стала лягчэй — спякотны жар уняўся. Быкаў. Бяскрайняя снежная роўнядзь! Завіруха ўнялася. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)