уня́цца, уймуся, уймешся, уймецца; уймёмся, уймяцеся; пр. уняўся, унялася, ‑лося; заг. уйміся; зак.
Разм.
1. Перастаць хвалявацца, плакаць, крычаць і пад.; суняцца, супакоіцца. Жаночы лямант крыху быў уняўся, але шчуплая смуглявая жанчына, матляючы ў паветры кулакамі, насядала на Юстына. Стаховіч. Лена апусцілася на мяккую капу, горка заплакала. Тлум адразу ўняўся. Ваданосаў.
2. Стаць больш слабым па сіле праяўлення; спыніцца, супакоіцца. Баец сцішыўся ў доле, так яму стала лягчэй — спякотны жар уняўся. Быкаў. Бяскрайняя снежная роўнядзь! Завіруха ўнялася. Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)