та́лія 1, ‑і,
Найбольш вузкая частка тулава паміж грудзьмі і клубамі.
[Ад фр. taille.]
та́лія 2, ‑і,
1. Камплект ігральных карт з дзвюх калод.
2. Круг картачнай гульні да канца калоды ў банкіра або да зрыву банка.
[Ад фр. tailler — банкаваць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)