жано́чы, -ая, -ае.

1. гл. жанчына.

2. Уласцівы жанчыне, такі, як у жанчыны.

Жаночая ласка.

Ж. характар.

3. Характэрны для асобін жаночага полу.

Жаночая палавая клетка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жано́чы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жано́чы жано́чая жано́чае жано́чыя
Р. жано́чага жано́чай
жано́чае
жано́чага жано́чых
Д. жано́чаму жано́чай жано́чаму жано́чым
В. жано́чы (неадуш.)
жано́чага (адуш.)
жано́чую жано́чае жано́чыя (неадуш.)
жано́чых (адуш.)
Т. жано́чым жано́чай
жано́чаю
жано́чым жано́чымі
М. жано́чым жано́чай жано́чым жано́чых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

жано́чы

прыметнік, адносны

жано́чы же́нский; (предназначенный для женщины — ещё) да́мский;

~чая хі́трасць — же́нская хи́трость;

ж. абу́так — же́нская (да́мская) о́бувь;

~чая ры́фма — же́нская ри́фма;

ж. род — же́нский род;

~чае пыта́нне — же́нский вопро́с;

~чыя хваро́бы — же́нские боле́зни

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жано́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да жанчыны, жанчын. Жаночая праца. // Які належыць жанчыне. Жаночы твар. Жаночыя рукі. // Прызначаны для жанчын. Жаночы абутак. // Уласцівы жанчыне, які адрознівае жанчыну. Жаночы пол. Жаночая пяшчотнасць. // Які складаецца з жанчын. Жаночая брыгада.

2. Які адносіцца да асобіны, асобы жаночага полу, характарызуе яго. Жаночая палавая клетка. Жаночыя кветкі ў раслін.

•••

Жаночае пытанне гл. пытанне.

Жаночая рыфма гл. рыфма.

Жаночы род гл. род.

Жаночыя хваробы гл. хвароба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жанчы́на, -ы, мн. -ы, -чы́н, ж.

1. Асоба, па поле супрацьлеглая мужчыне.

Ж. сярэдніх гадоў.

2. Жонка (разм.).

Вы не сустрэлі маёй жанчыны?

|| прым. жано́чы, -ая, -ае.

Ж. пол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Жано́чы. Укр. жіночий ’тс’. Зах.-рус. (ст.-бел. і ст.-укр.) утварэнне ад женъка ’жанчына’ (укр. жінка ’жанчына’). Утворана як прыналежны прыметнік (параўн. дзявочы). Пра зах.-рус. характар слова (а не запазычанне з укр.) сведчыць пашырэнне слова ў гаворках (Сцяшк. МГ). Гл. жо́нка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па-жано́чы нареч. по-же́нски

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па-жано́чы

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
па-жано́чы - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ба́бскі, -ая, -ае (разм.).

Уласцівы жанчыне; жаночы.

Бабскія размовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)