незаўва́жаны, ‑ая, ‑ае.

Які не звярнуў на сябе ўвагі; якога не ўбачылі, не выявілі. Імкнучыся прайсці незаўважаным, Змітрок звярнуў за вугал, але Анатоль дагнаў яго. Ваданосаў. [Дазорныя] ляжалі незаўважаныя аж да таго часу, пакуль не разгледзелі знаёмых партызан. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нарожны ’вуглавы, навугольны, краевугольны’ (Нас., Гарэц.), ст.-бел. нарожный ’тс’ (1508 г.); сюды ж нарожнік ’дзве сцяны хлява, зрубленыя ў вугал’ (Юрч.), ’падстрэшак’ (Ян.), ’рог страхі’ (Гарэц., Др.), ’кут у гумне каля варотаў’ (Бяльк.), ’наканечнік у драўляных вілах’ (Нас.), нару͡ожнік ’вяроўка на рагах валоў’ (Бесар.), ст.-бел. нарожникъ ’першы капец, ад якога пачыналася вымярэнне ўгоддзяў’ (Гарб.). Да рог ’рог, вугал’; меркаванне пра запазычанне ст.-бел. нарожный ’вуглавы’ са ст.-польск. narożny (Булыка, Лекс. запазыч.), улічваючы геаграфію і семантыку слоў, не мае падстаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́згал ’узгалоўе пасцелі’ (Касп.). Ад узгалоўе ’тс’ (прасл. vъz‑golvьje) шляхам адсячэння канцавой часткі слова, успрынятай як паказчык зборнасці, параўн. кусткустоўе зборн. ’кусты’, параўн. таксама іншыя назвы ўзгалоўя — гало́вы, галава́шкі і пад.; дээтымалагізацыяй у выніку дэкампазіцыі, відаць, тлумачыцца і перацяжка націску на пачатак слова, а таксама наяўнасць пратэзы перад націскным прыставачным уз‑, паколькі звычайна пратэза з’яўляецца перад націскным каранёвым у (Нарысы, 139); параўн., аднак, рус. узгвугал, край’, узголвугал’, польск. wązg ’пала’, этымалогія якіх няпэўная (Фасмер, 4, 153).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шмыгну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм.

1. Аднакр. да шмыгаць.

2. Хутка, непрыкметна пайсці, знікнуць. Не марудзячы больш ні хвіліны, Сяргей, хаваючыся за машыну, шмыгнуў за вугал гаража. Мележ. [Гендарсан] адчыніў кантору, а сам шмыгнуў за перагародку. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасахі́, посохівугал ля печы, дзе стаяць вілы, качэргі’ (Нікан.). Зборны назоўнік ад посах, палес. посох ’кіёк’ (ТС), які праз рус. посох, ст.-рус. посохъ са ст.-слав. посохъ. Да саха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

курсавы́ 1, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да курсу ​1 (у 1 знач.). Курсавы вугал.

курсавы́ 2, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да курса ​2 (у 1, 3, 4, 5 і 6 знач.). Курсавы экзамен. Курсавая работа. Курсавая розніца каштоўных папер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парушы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Маленькая часцінка чаго‑н.; пылінка. Гукан зняў з пяра пазногцем парушынку, акуратна падпісаў і прамакнуў. Шамякін. У пасках святла, якія коса з акна ў вугал перасякалі хату, варушыліся драбнюткія парушынкі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трохку́тка ‘касынка’ (Мат. Гом.), трохку́тнік ‘тс’ (Жд. 1). Да тры і кутвугал’ (гл.); паводле Станкевіча (Зб. тв., 2, 171), апошняя форма на фоне трыку́тнік (гл.) з’яўляецца штучнай, параўн. трысцен, трыножак і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гра́дус, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Адзінка вымярэння вугла або дугі, роўная 1/360 акружнасці.

Вугал у шэсцьдзясят градусаў.

Паварот на сто восемдзесят градусаў (таксама перан.: рэзкая змена сваёй думкі, пазіцыі).

2. Адзінка вымярэння тэмпературы.

Мароз дваццаць градусаў.

3. Адзінка вымярэння працэнтнага ўтрымання спірту ў алкагольных вырабах.

Каньяк у сорак градусаў.

Пад градусам (разм., неадабр.) — у стане лёгкага ап’янення.

|| прым. гра́дусны, -ая, -ае.

Градусная сетка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.

1. што. Згінаючы, завярнуць, падвярнуць канец, край чаго-н.

З. канцы дроту.

З. палец.

2. Ідучы, завярнуць убок (разм.).

З. за вугал.

3. перан., што і без дап. Сказаць (што-н. рэзкае, грубае, недарэчнае; разм.).

З. слоўца.

Вы тут, мусіць, крышку загнулі (перабольшылі, сказалі няпраўду).

|| незак. загіба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і загіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)