ву́гал

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ву́гал вуглы́
Р. вугла́ вугло́ў
Д. вуглу́ вугла́м
В. ву́гал вуглы́
Т. вугло́м вугла́мі
М. вугле́ вугла́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ву́гал, -гла́, мн. -глы́, -гло́ў, м.

1. У геаметрыі: плоская фігура, утвораная дзвюма лініямі, якія выходзяць з аднаго пункта.

Вяршыня вугла.

Прамы в. (90°). Востры в. (меншы за 90°). Тупы в. (большы за 90°). Знешнія і ўнутраныя вуглы трохвугольніка.

Сагнуць што-н. пад вуглом.

2. Месца, дзе сутыкаюцца, перасякаюцца два прадметы або два бакі чаго-н.

В. дома.

Пайсці за в.

З-за вугла напасці (ударыць) (перан.: спадцішка).

3. Частка пакоя, які здаецца ў наймы, кут (у 2 знач.).

Наймаць в.

4. Наогул прыстанак, месца, дзе жывуць.

Мець свой в.

|| памянш. вугало́к, -лка́, мн. -лкі́, -лко́ў, м. (да 2—4 знач.).

|| прым. вуглавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ву́гал, -гла́ м., в разн. знач. у́гол;

прамы́ в.геом. прямо́й у́гол;

тупы́ в.геом. тупо́й у́гол;

пад вугло́м у 60°мат. под угло́м 60°;

в. адбіцця́физ. у́гол отраже́ния;

в. падзе́нняфиз. у́гол паде́ния;

в. прыцэ́лувоен. у́гол прице́ла;

завярну́ць за в. — заверну́ть за у́гол;

рубі́ць у в.плотн. руби́ть в у́гол;

пло́скі в.геом. пло́ский у́гол;

з-за вугла́ — из-за угла́;

згла́дзіць во́стрыя вуглы́ — сгла́дить о́стрые углы́;

зрэ́заць в. — сре́зать у́гол

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ву́гал, ‑гла, м.

1. Месца, дзе сутыкаюцца два бакі аднаго прадмета; рог. Вугал стала, дома. □ Хлопец сядзіць на прызбе Максімавай хаты, каля вугла, сочыць за паплаўком і час ад часу азіраецца. Брыль. // Рог на перакрыжаванні дзвюх вуліц. Шырокі двор на вуглу.. вуліцы ажывае. Чорны.

2. Тое, што і кут (у 1 знач.). У вуглу ад вуліцы стаяў меншы столік, на якім у беспарадку валяліся.. цацкі. Даніленка.

3. Тое, што і кут (у 3 знач.); прытулак. Вось хата, цёплы родны вугал, А на стале пахучы хлеб. Хведаровіч.

4. Спец. Частка плоскасці паміж дзвюма прамымі лініямі, якія выходзяць з аднаго пункта. Прамы, востры, тупы вугал. Вяршыня вугла.

•••

Нямецкі вугал — гладкі, без выступаў вугал (хаты). Калісьці.. [хата] мела даволі самавіты выгляд: складзена на нямецкі вугал, чатыры акны з аканіцамі. С. Александровіч.

Згладзіць вострыя вуглы гл. згладзіць.

З-за вугла (напасці, ударыць і пад.) — спадцішка, без папярэджання, вераломна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВУ́ГАЛ плоскі, геаметрычная фігура, утвораная двума прамянямі (старанамі вугла), якія выходзяць з аднаго пункта (вяршыні вугла). Кожны вугал з вяршыняй у цэнтры некаторай акружнасці (цэнтральны вугал) вызначае на акружнасці дугу, абмежаваную пунктамі перасячэння акружнасці са старанамі вугла, што дае магчымасць вымяраць вугал адпаведнымі ім дугамі. Адзінка вымярэння вугла — градус або радыян.

Вугал можна разглядаць і як фігуру, атрыманую вярчэннем фіксаванага праменя вакол пункта, з якога прамень выходзіць, да зададзенага становішча. У залежнасці ад напрамку вярчэння адрозніваюць дадатныя і адмоўныя вуглы. Пад вуглом паміж дзвюма крывымі, што перасякаюцца ў адным пункце, разумеюць вугал паміж датычнымі да крывых у гэтым пункце. Гл. таксама Вертыкальныя вуглы, Двухгранны вугал, Знешні вугал, Мнагагранны вугал, Сумежныя вуглы, Цялесны вугал.

т. 4, с. 284

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ву́гал м.

1. cke f -, -n, Wnkel m -s, -;

2. спец., матэм. Wnkel m -s, -; cke f -, -n;

прамы́ [про́сты] ву́гал rchter Wnkel;

во́стры ву́гал sptzer Wnkel;

тупы́ ву́гал stmpfer Wnkel;

суме́жныя вуглы́ Nbenwinkel pl;

вертыка́льныя вуглы́ Schitelwinkel pl;

ву́гал зро́ку Geschtswinkel m, Shwinkel m;

сагну́ць пад вугло́м тэх. nwinkeln vt;

на ўсі́х вугла́х in allen cken und Wnkeln;

пад вугло́м зро́ку vom Stndpunkt aus geshen, nter dem Geschtspunkt;

загна́ць у ву́гал in die nge triben*;

згла́дзіць во́стрыя вуглы́ entschärfen vt (праблему, канфлікт);

забі́ць з-за вугла́ muchlings [aus dem Hnterhalt] ermrden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ву́гал, род. скл. вугла́ (БРС, Нас., Др.-Падб., Шат., Касп., Бяльк., Інстр. I, КЭС, Жд., 1) ’частка сушы, якая вуглом уразаецца ў балоцістае месца або сенажаць’ (Яшк.), вуго́л ’месца, дзе межы поля ўтвараюць прамы вугал’ (Яшк.). Рус. у́гол, род. скл. угла́, укр. ву́гол, ст.-рус. уг(ъ)лъ, ст.-слав. ѫгълъ, польск. węgieł, род. скл. węgla, чэш. úhel, славац. uhol, в.-луж. nuhł, н.-луж. nugeł, балг. ъ́гъл, серб.-харв. у̏гао, у̏гал, род. скл. у̏гла, славен. vȏgǝl, род. скл. vȏgla. Прасл. ǫgъlъ (Махэк₂, 666; Скок, 3, 536). Роднаснымі з’яўляюцца лац. angulusвугал’, умбр. anglom‑e ’ad angulum’, арм. ankiun, angiun ’тс’, ст.-інд. áṅgam н. р. ’член’, aṅgúriḥ, aṅgúliḥ ’палец’, aṅgulīyam ’пярсцёнак’, а таксама лат. ancus ’крывы, выгнуты’, unkus ’тс’ ст.-інд. aṅkáh ’круг’ (Вальдэ-Гофман, 1, 46; Майргофер, 1, 19). Думка Вальдэ (KZ, 34, 513) аб запазычанні слав. *ǫgъlъ з лац. angulus адмаўляецца большасцю даследчыкаў (Праабражэнскі, 2, 117 і наст.; Фасмер, 4, 145; Махэк₂, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ву́гал Частка сушы, якая вуглом уразаецца ў балоцістае месца ці сенажаць (БРС). Тое ж ву́гіл (Слаўг.).

ур. Ву́гал (луг) каля в. Віравая, ур. Башмакоў Вугіл (поле, палянка паміж лесам і балотам) каля в. Серкаўка Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Сако́лле-Ву́гал

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Сако́лле-Ву́гал
Р. Сако́лле-Вугла́
Д. Сако́лле-Вуглу́
В. Сако́лле-Ву́гал
Т. Сако́лле-Вугло́м
М. Сако́лле-Вугле́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Мнагагранны вугал, гл. Цялесны вугал

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)