Пласці́на ’тонкая палоска цвёрдага матэрыялу (ТСБМ), ’плаха, палова распілаванага уздоўж бервяна’ (шальч., беласт., Сл. ПЗБ; воран., Сцяшк. Сл.; Мат. Гом.), рус. дыял. пласти́на ’палова распілаванага ў даўжыню бервяна, ад якога адрэзаны гарбылі; самая тоўстая дошка’. Беларуска-руская ізалекса. Да пласт (гл.). Сюды ж пласцінка ’тонкая палоска гліны, адрэзаная ганчаром’ (баран., ЖНС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Масталы́га1 ’частка каравячай тушы’ (Растарг.). Рус. ёнаўск. (ЛітССР) мостолы́жка ’косць’, мостолы́га ’перадплечча’, ’галёнка’; цвяр. ’рука без кісці, нага без ступні’, валаг. ’доўгая худая рука’, алан. мостолю́га ’вялікая косць з мясам’. Беларуска-рускае. Да масол (гл.). Утварылася ў выніку семантычнага пераносу паводле сумежнасці: ’косць’ > ’мяса’ > ’туша’.

Масталы́га2 ’буркун, прыдзірала’ (Растарг.). Да масол (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трупёрда ‘дзябёлая, лянівая дзеўка ці баба’ (рас., Краязн. газ., 2014, № 10). Параўн. рус. трупёрда ‘тс’, ‘абжора’, ‘вялы, непаваротлівы чалавек’, трупёрдый, трупёдрый ‘здаровы, дзябёлы’. Экспрэсіўнае рэгіянальнае беларуска-рускае ўтварэнне на аснове дзеяслова тру́паць ‘біць, стукаць’, параўн. рус. крепко сбитый ‘здаровы, дзябёлы’ з ад’ідэацыяй да *pьrděti (гл. пярдзець). Фасмер (4, 109) мяркуе пра сувязь з труп, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вайця́ць ’надакучліва гаварыць’ (Мядзв., Сцяц., Бір. Дзярж.); ’спрачацца, дамаўляцца’ (Сцяшк. МГ); ’рабіць вымову, упікаць’ (КЭС). Укр. вайтяти ’выражаць незадавальненне; гаварыць’. Беларуска-ўкраінская ізалекса балтыйскага паходжання; літ. vaitóti ’вохкаць, стагнаць’ (Непакупны, Бел.-укр. ізал., 53–54; Весці АН БССР, 1969, 4, 132; J. Safarewicz, Ze słownictwa bałto-sł. Studia językozn., 1967, 254; Блесэ, KZ, 75, 1957, 91–121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вікля́ ’тонкі канец жэрдкі, які тарчыць з-пад незакончанай страхі ў нізкай будыніне’ (Касп.). Рус. кір. виклина ’націна’, польск. wiklina ’жаўталоз’, wikla, wiklak ’лазіна’, wikle ’вербалоз’ — польска-беларуска-паўночнаруская ізалекса. Відавочна, лексема паходзіць ад *vitlʼa < viti > віць (гл.). Аб пераходзе tl у kl гл. Брукнер, 613. Параўн. балг. ви́кло > витло (БЕР, 1, 147, 154), серб. ви̏тло, макед. витло ’вір’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гаваро́к ’гаварун, балака’ (Нас.), ’гаварун’ (Некр., 219), ’той, хто многа гаворыць’ (Інстр. III, 61), ’дзеці, якія па-даросламу разважаюць’ (Інстр. III, 58), гываро́к ’гаварун, чалавек, які любіць гаварыць, умешваецца ў чужыя размовы’ (Бяльк.). Рус. дыял. говоро́к ’гаварун, ганарлівы, балака’ (СРНГ, 6, 257–258). Утварэнне (беларуска-рускае), якое адпавядае слав. мадэлі *govorъkъ (nomen agentis на *‑ъkъ: *govoriti).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клу́нак ’пажыткі, звязаныя хусткай або складзеныя ў торбу, вязка’ (ТСБМ, Шат., Сл. паўн.-зах., Бір., Гарэц., Сержп.). Укр. клунок, клумок ’тс’. Дзендзялеўскі (Бел.-укр. ізал., 24) разглядае гэтыя лексемы як супольную беларуска-ўкраінскую інавацыю. Этымалогія застаецца няяснай. Кантамінацыя ўкр. тлумок ’торба, мяшок’ і клуня (ЕСУМ, 2, 467) вельмі праблематычная. Апрача гэтага, этымалогія першага з гэтых слоў таксама няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абуме́рлы ’сумны, прыгнечаны’ (КТС). Супрун (Веснік БДУ, 1, 2, 68) параўноўвае з балг. умърлушва се губляць надзею, сумаваць’, омърлушвам се, умъля ’тс’, макед. омрлушува (се) ’быць прыгнечаным, заняпалым, апусціцца’. Бернар (RÉS, 41, 91) трактуе гэтыя словы як вытворныя ад прасл. mьrti ’паміраць’. Супрун бачыць у беларуска-балгарска-македонскай паралелі праславянскі рэлікт або пазнейшае паралельнае ўтварэнне. Зыходзячы з суфіксальнага разыходжання, хутчэй апошняе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёлка (Кіс., Шат., Касп., ТСБМ, Бяльк., Сцяшк., Яруш., БРС) ’ёлка, Picea excelsa Link’ (гл. таксама яліна) узводзіцца да *edlъka, edlь. Формы з ‑ъка‑суфіксацыяй маюць вельмі абмежаваны характар: галоўным чынам беларуска-руская тэрыторыя. Прасл. edlь, edla маюць рэфліксацыі ва ўсіх слав. мовах і дакладныя паралелі (для прасл. edla) у балт.: ст.-прус. addle, літ. ẽglė, лат. egle (Трубачоў, Эт. сл. 6, 14–15).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́скідзь ’вывернутае дрэва’ (Байк. і Некр., Куч.). Параўноўваецца з назвай населенага пункта на тэрыторыі в.-луж. гаворак Wuskidź у якасці спецыфічнай беларуска-лужыцкай ізалексы (Трубачоў, Слав. языкозн., 5, 189). Фанетыка бел. і в.-луж. слоў сведчыць, аднак, пра другасны характар гэтых форм, узнікшых у выніку лабіялізацыі, паколькі формы з вы‑ вядомы на больш шырокай тэрыторыі (рус. выскидь, чэш. výskyď і г. д.). Гл. выскадзь, выскідзь ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)