Пласці́на ’тонкая палоска цвёрдага матэрыялу (ТСБМ), ’плаха, палова распілаванага уздоўж бервяна’ (шальч., беласт., Сл. ПЗБ; воран., Сцяшк. Сл.; Мат. Гом.), рус. дыял. пласти́на ’палова распілаванага ў даўжыню бервяна, ад якога адрэзаны гарбылі; самая тоўстая дошка’. Беларуска-руская ізалекса. Да пласт (гл.). Сюды ж пласцінка ’тонкая палоска гліны, адрэзаная ганчаром’ (баран., ЖНС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)