БЕЛАРУ́СКА,
сорт грушы селекцыі Бел. НДІ пладаводства. Выведзены скрыжаваннем сартоў Вінёўка і Сапяжанка. Раянаваны ў Віцебскай вобл.
Дрэва моцнарослае, з шырокапірамідальнай негустой кронай. Плоданашэнне на 5—6-ы год пасля пасадкі. Сорт зімаўстойлівы, ураджайны, сярэднеўстойлівы да паршы, устойлівы да бактэрыяльнага рака. Плады сярэдняй велічыні (80—100 г), прадаўгавата-грушападобнай формы, з падоўжнай баразёнкай. Скурка светла-жоўтая са слабым румянцам з сонечнага боку. Мякаць снежна-белая, духмяная, паўмасляністая, сакаўная, салодкая з прыемнай кіслінкай, добрага смаку. Спажывецкая спеласць настае ў канцы жніўня.
М.Р.Мялік.
т. 2, с. 391
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуска-літоўскія летапісы, гл. Летапісы беларуска-літоўскія
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуска-польскія пагадненні 1/396; 2/216
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуска-Літоўская армія (у грамадз. вайну) 3/586
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Летапісы беларуска-літоўскія 3/237, 309, 496; 6/343—344
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуска-Валдайская правінцыя 2/210, 212; 7/226; 12/51
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуска-Літоўская ваенная акруга 2/221
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуска-Літоўскі крышталічны масіў, гл. Беларускі крышталічны масіў
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКА-ЛІТО́ЎСКАЕ ГАСПАДА́РСТВА,
адна з назваў Вялікага княства Літоўскага ў беларускай гістарыяграфіі.
т. 2, с. 403