Рата́тус ’смак’ (лаг., Сл. ПЗБ). Няясна. Параўн. каш. rututú ’бульбяны суп’, якое Борысь (SEK, 4, 221) параўноўвае з гукаперайманнем — польск. дыял. ru‑tu‑tu ’гук бубна’ і адпаведнымі фізіялагічнымі рэакцыямі. Магчыма, сюды ж рус. ярасл. рататуй ’суп без мяса’. Іранічнае ўтварэнне?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тара́мкаць ’званіць (пра царкоўны звон)’, ’гаварыць, расказваць абы-што’ (ТС). Ад гукапераймальнага выклічніка тара́м (гл. тарарам), параўн. таго ж паходжання ўкр. тарамти́ти ’кідаць з брынканнем туды і сюды’ (гл. ЕСУМ, 5, 518), рус. тара́мкаться ’плясціся, брысці’ (паводле Фасмера, 4, 21: няясна).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тру́ля ‘марудны чалавек, маруда’ (лід., Сл. рэг. лекс.). Няясна; можна параўнаць з укр. дыял. труля́ти ‘штурхаць’ (гл. туляцца) або з лат. truls, абл. truļš ‘тупы, тупалобы’, ‘атупелы (погляд)’, якое з trult ‘станавіцца тупым’, trulēt ‘тс’ < і.-е. *treu‑ (Каруліс, 2, 431).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тубарам, ст.-бел. тубаромъ ‘ноччу’: тубаром то ест в полню (ГСБМ). Няясна. Знешне падобна да архаічнага рус. ту́пора ‘ў тую пару, у той час, калі’, што выводзіцца з *въ ты поры ‘ў тую пару’ (Анікін, РЭС, 9, 81). Параўн. тупраш, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тулу́за ‘дуля, фіга’: тулузу табе, а не яблыка (бых., Мушынскі, вусн. паведамл.). Няясна, магчыма, ад талызаць ‘тузаць, біць’ (гл.), змененае ў гаворках з дысімілятыўным аканнем у выніку своеасаблівай “гармоніі галосных гукаў” (Крывіцкі, Дыялекталогія, 182), параўн. і рус. дыял. тулу́зить ‘біць, калаціць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Турпы́ль ‘кругляк, невялікі кавалак тоўстага бервяна’ (Мат. Маг.), турпулёк ‘кароткае паленца’ (Бяльк.), турпу́ль ‘тс’ (Бяльк.). Няясна, магчыма, вынік перастаноўкі зычных з *трупыль, што да стараж-рус. трупъ ‘ствол дрэва, пень’, параўн. труп (гл.), або фанетычна змененае тарбуль ‘кавалак бервяна’, гл.?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыку́я (тыэку́я) ‘струга, шырокі і глыбокі праток вады на балоце’ (івян., мсцісл., ЛА, 5). Няясна; магчыма, утворана як прасл. *češu‑ja ‘луска’ ад прасл. *tekti ‘цячы’, аднак фанетыка незразумелая. Параўн. укр. течея́ ‘плынь, паток, ручэй’ ад укр. дыял. течи́ ‘цячы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ле́йтар ’кавалак топленага воску, які мае форму той пасудзіны, у якой застывае’ (Анох.). Няясна. Магчыма, з ням. Leiter ’лесвіца’, выгляд якой маюць крыжыкі ў борці, на якія пчолы вешаюць вашчыны. Наступны этап — перанос лексемы з вашчын на воск (Г. Цыхун, вусн. паведамл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наспаку́дзіць ’надаесці’ (карэл., Сцяшк. Сл.). Няясна; заканчэнне слова ідэнтыфікуецца з дзеясловам -нудзіць, што ўваходзіць у склад пракудзіць ’вытварыць, вычварыць’; рус. проку́дить ’тс’, параўн. польск. przekudzić ’псаваць, надаядаць, наганяць нуду’, славен. kuditi ’лаяць, ганіць’, серб.-харв. ку́дити ’тс’, балг. ку́дя ’тс’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Натальмаху́ ’няёмка, нязручна’: Ехаў натальмаху (Сцяшк. Сл.), трымаць натальмаху ’не датыкаючыся (да чаго-небудзь)’ (Сцяц.). Няясна, магчыма да тыльма ’бабка ў каня’, на тальмах (ехаць) ’ледзь трымаючыся (ехаць)’, параўн. (ехаць) на запятках ’прычапіўшыся ззаду (ехаць)’; або да польск. дыял. tylma ’ледзве, амаль’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)