◎ Наспаку́дзіць ’надаесці’ (карэл., Сцяшк. Сл.). Няясна; заканчэнне слова ідэнтыфікуецца з дзеясловам -нудзіць, што ўваходзіць у склад пракудзіць ’вытварыць, вычварыць’; рус. проку́дить ’тс’, параўн. польск. przekudzić ’псаваць, надаядаць, наганяць нуду’, славен. kuditi ’лаяць, ганіць’, серб.-харв. ку́дити ’тс’, балг. ку́дя ’тс’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)