Тара́мкаць ’званіць (пра царкоўны звон)’, ’гаварыць, расказваць абы-што’ (ТС). Ад гукапераймальнага выклічніка тара́м (гл. тарарам), параўн. таго ж паходжання ўкр.тарамти́ти ’кідаць з брынканнем туды і сюды’ (гл. ЕСУМ, 5, 518), рус.тара́мкаться ’плясціся, брысці’ (паводле Фасмера, 4, 21: няясна).