Ра́зіць ’удараць’, ’абражаць’ (Нас., Гарэц.), разі́ць ’паразіць (пра хваробу)’ (паст., Сл. ПЗБ), ра́зіцца ’трапляць у няёмкае становішча’ (Нас., Гарэц.), ’абражацца’ (Гарэц.), рус. рази́ть ’біць, наносячы ўдары’, ’злаваць, крычаць’, укр. рази́ти ’біць’, польск. razić ’раніць’, ’надразаць’, чэш. raziti ’біць’, славац. raziť ’біць’, славен. ráziti ’драпаць’, балг. сразя́ ’паваліць адным ударам’. Да прасл. *raziti. Звязана з раз, рэ́заць (гл.) (Фасмер, 3, 434; Махэк₂, 510).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́каць, ра́катэ ’кракаць’ (драг., ЖНС: “Качкэ́ ра́кають табэ жабэ́”). Верагодна, усечаная форма зыходнага дзеяслова кра́каць (гл.). Нельга, аднак, выключыць і магчымасць незалежнага гукапераймальнага ўтварэння, як, напрыклад, у назвах сіваваронкі Coracias garrulus L.: рус. ра́кша, н.-луж. rakajca; параўн. адпаведнае, на наш погляд, серб. žaba rakara, якое Скок (3, 101) звязвае, аднак, з rak (гл. рак 1), што ўяўляецца, па меншай меры, не відавочным.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Рамяна, ст.-бел. рамяно ’вельмі, моцна’ (Ст.-бел. лексікон), параўн. старое рус. рамя́но ’вельмі’, ц.-слав. рамѣно ’тс’, славен. rámeno ’моцна, вельмі, далёка’, славац. ramenito ’моцна’. Звязваюць з ст.-ісл. rammr ’моцны, востры’, ст.-в.-ням. irmin ’моцны’, алб. jerm ’шаленства’, літ. er̃mas ’пачвара, жах’, ę̃rms, ęr̃ms ’малпа; незвычайная з’ява’, арм. arman ’цуд’ (Міклашыч, 273; Фасмер, 3, 441; Бязлай, 3, 149).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Распада́цца ’разрывацца, выбівацца з сіл’ (лаг., Жд. 3); роспа́даны ’гнілы, сапсаваны (пра грыбы)’, роспа́сціса ’разарвацца’: душа роспадзецца, як старые запоюць (ТС). Сюды ж, магчыма, і рэдкае распа́дак ’глухое месца’: зблудзіў, зайшоў у нейкія распаткі (Сцяшк.), параўн. фармальна ідэнтычнае, але семантычнае далёкае рус. распа́док ’вузкая даліна ў гарах, лагчына’. Да па́даць (гл.), у тым ліку ад стомы. Параўн. роспадзень, роспаднік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расці́ ’станавіцца большым, павялічвацца, развівацца’ (ТСБМ), росці́ ’тс’ (ТС), росць ’тс’ (Бяльк.). Параўн. укр. рости́, рус. расти́, ст.-польск. róść ’тс’, чэш. růsti, славац. rásť, в.-луж., н.-луж. rosć, палаб. rüst, серб.-харв. ра́сти, славен. rasti ’тс’, балг. раста́, макед. расте ’тс’. Прасл. *orsti выводзіцца з прасл. *red‑/*rod‑ > *rodt‑, параўн. славен. rediti ’карміць, рабіць тоўстым, расціць, расці’, redivo ’сілкуючы элемент’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рато́нда 1 ’круглая пабудова’ (ТСБМ), ’тоўстая жанчына’ (Сл. ПЗБ), параўн. польск. жарг. rotunda ’таўсцяк’. Праз польскую з лац. rotundus ’круглы’.
Рато́нда 2 ’жаночая доўгая накідка без рукавоў’ (ТСБМ), ратэ́нда ’шырокае адзенне’ (Сл. рэг. лекс.), параўн. рус. рото́нда ’жаночы плашч без рукавоў’. Праз польск. rotunda ’тып пелерыны ці спадніцы’ (Віткоўскі, Słownik, 166) з франц. rotonde ’тс’, што да лац. rotundus ’круглы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́сны 1 ’пакрыты расой’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Байк. і Некр.; крэўск., Стан.; Сл. ПЗБ, ЛА, 5), ро́сна ’мокра ад расы’ (Шат., Стан., Ян., ТС), ро́сна, ро́сно, расно́ ’росна’ (Сл. ПЗБ). З прасл. *ros‑ьnъ (рус. росной, росный, чэш. rosný, славен. rȏsen, серб. ро̏сан і харв. rȍsan, макед. росен, балг. ро́сен) ’росны’. Да раса́ (гл.).
Ро́сны 2 ’ураджайны, урадлівы’ (ТС). Гл. расны 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рух ’перамяшчэнне’, перан. ’грамадская дзейнасць, масавыя выступленні’, ’рост, развіццё’, ’перамяшчэнне, рухавасць’, ’шум’ (Сл. ПЗБ), ’перамяшчэнне, рухавасць’ (ТС), ’перамяшчэнне’, ’трывога’ (Нас.). Борысь (Борысь, 526) тлумачыць прасл. дыял. *ruxъ ’рух’ як назву дзеяння ад вытворнага прасл. *rusti ’рыць, капаць, пераварочваць (напрыклад, зямлю)’ < *rušiti ’надаваць рух, піхаць, штурхаць, пераварочваць, звальваць’ (гл. рушыцца, рушыць). Паводле Фасмера (3, 524), наадварот — дзеяслоў рус. ру́шить выводзіцца ад рух.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыдва́н ’вялікая дарожная карэта’ (ТСБМ), ’дужы чалавек’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.), ридва́нъ, ридва́нчикъ ’адкрытая лёгкая каляска’ (Нас.), ст.-бел. рыдванъ ’крыты воз’ (1582), рус. дыял. рыдва́н ’воз для снапоў’, ’калымага’, укр. ридв́ан. Слова прыйшло праз польскую мову, параўн. польск. rydwan ’карэта’, ’воз, калёсы’, з с.-в.-ням. reitwagen, нова-в.-ням. Reitwagen ’калёсы, воз’ (Булыка, Запаз., 290; Фасмер, 3, 527; Брукнер, 471).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэга́лы ’калёсы для перавозкі снапоў і сена’ (брасл., Сл. ПЗБ), рыґалы ’спецыяльная рама на возе’ (пух., Жыв. сл.). Рус. ре́гель ’падпорка, перакладзіна; даўгая тонкая планка’. Відаць, з польск. rygiel ’бэлька’ < сяр.-н.-ням. regel ’рычаг, падпорка’, першакрыніца нар.-лац. regula ’кій, планка’ (Фасмер, 3, 457). Форма дры́галы ’жэрдкі, прымацаваныя да калёсаў вазіць бярвёны’ (Стан.) утварылася паводле народнай этымалогіі ад дрыгаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)