Ра́каць, ра́катэ ’кракаць’ (драг., ЖНС: “Качкэ́ ра́кають табэ жабэ́”). Верагодна, усечаная форма зыходнага дзеяслова кра́каць (гл.). Нельга, аднак, выключыць і магчымасць незалежнага гукапераймальнага ўтварэння, як, напрыклад, у назвах сіваваронкі Coracias garrulus L.: рус. ра́кша, н.-луж. rakajca; параўн. адпаведнае, на наш погляд, серб. žaba rakara, якое Скок (3, 101) звязвае, аднак, з rak (гл. рак 1), што ўяўляецца, па меншай меры, не відавочным.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)