◎ Надува́нчык ’адуванчык, дзьмухавец’ (ТС), надуваньчык ’тс’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Змененая пад уплывам надуць ’надзьмуць’ руская назва одуванчик ’тс’, відаць, у выніку цяжкасцей пры ўспрыняцці пачатку слова (ідэнтыфікацыі а‑ = аб‑) і змены матывацыі («як надуты»); параўн. таксама рус. маск. надуванчик ’тс’, што сведчыць аб дээтымалагізацыі тэрміна і спробах «мадэрнізацыі» яго формы ў межах самой рускай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Не́кась ’леташняя няскошаная трава’ (Сл. ПЗБ), ’позняя асенняя трава’ (мядз., Нар. сл.), ’сенажаць дрэннай якасьці’ (Ян.), некось ’участак сенакосу, непрыдатны для касьбы; няскошаны ўчастак’ (ТС), пакош ’няскошаны луг, поплаў’ (пін., Нар. лекс.), нёкаш ’няскошаная трава’ (Сл. ПЗБ). З не і касіць; формы з канцавым ш хутчэй за ўсё са спалучэнняў някошаны луг, някошаная трава.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ні́цма ’ніц, тварам уніз’ (Кліх, Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ, ТС), ’стрымгалоў’ (Шат.). Да ніц 1 (гл.), прыслоўе ўтворана пры дапамозе суфікса ‑ма, па паходжанню — назоўнікавы канчатак тв. скл. падв. л. (Карскі 2-3, 67). Шуба (Прыслоўе, 58) бачыць у ім кантамінацыю формы ніцам (гл.) з канчаткам тв. скл. і дзеясловаў на ‑ма (тыпу ле́жма).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Павільён ’невялікі лёгкі будынак у людным месцы’ (ТСБМ), павілён ’заслона, полаг’ (Касп.), павілёны ’шырма’ (Сл. ПЗБ). З рус. павильо́н ’тс’, дзе з франц. pavillon або з ням. Pavillon ад лац. papilio ’матыль, а таксама падобны на матыля забаўны шацёр’ (Фасмер, 3, 182). Дыял. формы запазычаны з польск. pawilon ’балдахін; від полага над ложкам’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухары́ба (сухорыба) ’гусцера, Blicca bjoerkna L.’ (вілен., Этимология–1978), сухарэ́ба ’тс’ (там жа; лід., Сл. ПЗБ), сухарэ́па (сухарепа) ’тс’ (там жа). Параўноўваецца польск. sucha ryba, suchareba ’тс’, літ. sukarèbka ’тс’, што да рыба (гл.) з азначэннем паводле канфігурацыі або формы цела, гл. сухі (Усачова, Слав. ихт. терм., 123); фармальныя змены пад уплывам сухарэбрыца, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сха́дзка, сха́жка ’сходка; згода, стачка’ (Нас.), сха́цка ’сяброўства’ (Сцяшк. Сл.), схажа́цца ’схадзіцца, пагаджацца’ (там жа), ст.-бел. схадзка, схажка, схадка ’збор, сходка, сустрэча, спатканне’ (Ст.-бел. лексікон). З польск. schadzka ’тс’ (Карскі, Белорусы, 149; Булыка, Лекс. запазыч., 38), апошняе ад schadzać (< chadzać ’хадзіць, бываць’, Борысь, 540); пад польскім уплывам фанетычна адаптаваны формы, параўн. хаджаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ікано́м ’кіраўнік маёнтка’, ’аканом у кляштары’, ’ашчадны гаспадар’ (Нас.), ікано́мія ’гаспода, панскі двор’ (Бяльк.), ст.-бел. икономъ, иканома ’эканом, загадчык гаспадаркі’. Формы з пачатковым відаць, са ст.-рус. икономъ, икономия (XI–XII стст.) < грэч. οἰκονόμος, οἰκονομία. Гл. Фасмер, 2, 125. Няма падстаў прыцягваць польск. ekonom для тлумачэння ст.-бел. икономъ, як Булыка, Запазыч. Гл. аканом.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Заві́даваць ’зайздросціць’ (Сл. паўн.-зах.), за́відкі, заві́дна (ТСБМ), завіду́шчы, заві́днік (Нас.). Рус. зави́довать, укр. зави́дувати, н.-луж. zawidowaś, макед. завидува ’зайздросціць’; параўн. польск. zawidzieć, чэш. záviděti, славац. závidiet, в.-луж. zawidźeć, славен. zavídeti, серб.-харв. за́видети, балг. завѝждам, завидя, макед. завиди ’тс’. Ст.-слав., ст.-рус., ст.-бел. (у Скарыны) завидѣти ’зайздросціць’. Верагодна, прасл. zaviděti: za + viděti, адкуль бязафіксны наз. zavida. Паводле Шанскага (ЭИРЯ, 2, 130–132), ад завида і ўтворана завидовать, якое фіксуецца з 1675 г. Бел. дыял. дзеяслоў можа быць запазычаны з рус., але магчыма і ўласнае развіццё, на што ўказваюць іншыя прыведзеныя формы: завідкі, мн. л. формы з суф. ‑к‑а ад ст.-рус. завида, якое дало прыметнік завідны (Сл. паўн.-зах.), адкуль заві́дна, заві́днік, а таксама заві́длівы (Сл. паўн.-зах.). Форма завидѣти і падобныя тлумачацца ў Фасмера (2, 72), БЕР (1, 575), Скока (3, 567) з видѣти: іначай Махэк₂ (711–712), які бачыць тут кантамінацыю былога кораня *veid‑ (гл. від 1) і *neid‑ (параўн. ням. neiden ’зайздросціць’), што пацвярджаецца недастаткова. Побач з тлумачэннем формы завидовать Шанскім (2, З, 17) магчымы і вывад яе з завидывать як мнагакратнай (параўн. видеть — видывать) ці імперфектыўнай (параўн. зачитать — зачитывать, гл. Вінаградаў, Русский язык, 1947, 502). Трэба ўлічваць пры гэтым замацаванне завидеть у значэнні ’ўбачыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жаўла́ць ’крычаць’ (Мат. Гом.), жаўні́ць ’паўтараць адно і тое’ (Касп.), жаўрі͡ети ’размаўляць, жартаваць’ (Бес.). Рус. перм., ярасл. жа́вля́ть ’жаваць, чаўкаць’, валаг. желва́чить бурчаць, лаяцца, прасіць’, наўг., алан., тамб., смал., валаг. желнить ’ціха, доўга гаварыць’, балг. дыял. жавре се, жевря се ’крыўляцца пры гаварэнні’, джевря(м) се ’скардзіцца’, чэш. želovati. У бел. гаворках прадстаўлены тры тыпы падаўжэння (‑l‑, ‑n‑, ‑r‑) і.-е. кораня *gōu‑, *gou̯‑, *gū‑ ’крычаць, клікаць’, адлюстраванага ў говар, гаварыць, гутарыць (гл.); пры чаргаванні галоснага о — е вынікаюць формы тыпу *geur‑, *geuər‑, адкуль журыцца (гл.), жаўрэць, а з іншымі падаўжэннямі жаўлаць, жаўніць. Параўн. яшчэ гом. жаўна ’крыклівае дзіця’. Гл. жаўна. Краўчук, Зб. Крапіве, 195–196; Супрун, Бюлетин за съпост. изследв., 1976, 5, 76. Іначай, як гукапераймальнае, тлумачыць балг. формы БЕР (t, 529), што мала верагодна, калі мець на ўвазе не ўлічаныя там паралелі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наза́ўтра ’на наступны дзень’. Іншыя формы: наза́ўтрэ, наза́ўтрае, наза́ўтрая, наза́ўтрыя, наза́ўтрага (Сл. ПЗБ, Жд. 1; жлоб., Мат. Гом.; калінк., З нар. сл.), наза́ўтро, наза́ўтрэй (ТС). Са спалучэння на і заўтра (гл.), што ўяўляе род. скл. адз. л. ад назоўніка *utro з прыназоўнікам *za. Паводле Карскага, апошняя форма часта разглядаецца ўжо як наз. скл. і можа стаяць пасля розных прыназоўнікаў, у залежнасці ад чаго змяняецца і канцавое ‑а: na zau̯tra, u̯ zau̯try, da zau̯try (Федар.), можа таксама прымаць канчаткі прыметнікаў (Карскі 2-3, 74–75), як гэта дэманструюць прыведзеныя формы. Падобныя ўтварэнні вядомы іншым славянскім мовам, параўн. рус. наза́втра, наза́втрие, наза́втрия, наза́втрее, наза́втраго і пад., укр. наза́втра, наза́втре, польск. nazajutrz, nazautrze, чэш. nazítrí, в.-луж. nazajtra, н.-луж. nazajtša і інш., аднак узніклі яны, відаць, самастойна ў кожнай з іх, параўн. Шустар-Шэўц, 13, 995.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)