Наказа́нне ’пакаранне’ (уздз., Жд. 1). Відаць, запазычана з рус. наказание ’тс’ або праз ц.-слав., дзе са ст.-слав. наказание ’настаўленне, павучанне, пабуджэнне, выпрабаванне’ (Саднік, Айцэтмюлер, Handwörterbuch, 60), на аснове чаго развілося значэнне ’распараджэнне, пакаранне’, ’загад’. Усё да *kazati, гл. казаць, наказаць, параўн.: Прыедзь, накажы, каб хлеб прывязлі (= загадай, Сл. ПЗБ, 150) і балг. радоп. наказ ’мука, наказание, напружаная праца да зморы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напол ’вялікая кадушка, выдзеўбаная з дрэва’ (Бяльк.), напал, напол ’тс’ (Мат. Маг.), рус. напол ’тып кадушкі’. Паводле Фасмера (3, 43), першапачаткова ’перапілаваная папярок бочка, кадушка’, што з на + пол ’палавіна’, параўн. ст.-бел. патлы ’напалавіну’ (XVI ст.), са спалучэння на+він. скл. мн. л. назоўніка полъ ’палова’ (Карскі 2–3, 158), сучаснае каналы ’на дзве роўныя часткі, папалам’. Гл. напал.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насос1 ’запаленне неба (у коней)’ (Гарэц., Бяльк.), насосы ’пухліна дзёснаў за пярэднімі зубамі’ (Клім., Пятк.), рус. насосы ’тс’, ’малочніца ў дзяцей’, польск. nasosy ’запаленне дзёснаў у коней’. Да ссаць (гл. Фасмер, 3, 47).

Насос2 ’нагар (у люльцы)’ (ТС). Гл. ссаць ’смактаць’, параўн. нассацца ’насмактацца’ (ТС).

Насос3 ’сала, якое соліцца ў расоле’ (Сл. ПЗБ). Да насса́ць ’насядуць’, гл. ссаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ны́рка1, часцей ны́ркі мн., рус. ’почки’ (Нас., Касп., Пятк. 2, Сл. ПЗБ, Дразд., ТС), ст.-бел. нырка ’тс’ (пач. XVII ст.). Запазычана з польск. nerka, nyrka ’тс’ (пач. XVI ст.) < ст.-в.-ням. niero, ням. Niere ’тс’ (Кюнэ, Poln. 81; Булыка, Лекс. запазыч., 128); новае запазычанне нэ́ркі (Сл. ПЗБ).

Ны́рка2 ’нырэц, від качкі’ (Нас., Янк. 3.). Гл. нырэц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ням, ням‑ням ’есці (у размове з дзецьмі)’ (ТС), ня́маць ’тс’ (Юрч. НВС), ня́маць, ня́мняць ’тс’ (ТС), ням, нямачкі, ня́мы ’пабуджэнне дзіцяці да яды’ (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальнае, параўн. рус. ням‑ням, што перадае шум жавання (у дзіцячай мове), адкуль нямкать ’есці, жаваць’ (Фасмер, 3, 94), параўн. ня́мкаць ’жаваць (пра бяззубага)’ (ТС), (г)амкаць ’есці’ ад (г)ам і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няра́д (нерядъ) ’беспарадак; нязгода’, дэрываты — нярадна, няраднасць, нярадны (Нас.). Вытворнае ад рад (< *rędъ) (гл.), магчыма, праславянскага паходжання, параўн. рус. (смал., перм.) неряд ’беспарадак’, польск. nierząďбеспарадак, анархія; бяспраўе; распуста’, чэш. nerád ’смецце, дрэнь’, в.-луж. njerjadн.-луж. njered ’тс’, славен. nered ’беспарадак, разладжанне’, серб.-харв. перед ’тс’, макед. перед ’тс’, балг. нереб ’тс’ (ne‑rędъ?, параўн. Махэк₂, 396; Шустар-Шэўц, 14, 1014).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́чкам (нічком) ’ніц, тварам уніз’ (ТС), рус. панком ’тс’, серб.-харв. ничке̏ ’тс’, макед. начко, ничком ’тс’, балг. ничком ’тс’. Да ні́каць (*nikati 1); на базе значэння ’схіляць галаву, нахіляцца’, параўн. серб.-харв. ни̑ком ’тварам уніз’, збліжана з ніц 1 (*nicь), ні́цком, ’ніц, тварам уніз’ (ТС), параўн. ніцам (гл.). Такога ж паходжання ні́чма ’тс’ (Нас.), суадноснае з ні́цма (гл.). Гл. Фасмер, 3, 76.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́ва ’самка паўліна’ (ТСБМ, ТС, КЭС лаг.). Рус. па́ва ’тс’, пав ’паўлін’, укр. па́ва, чэш., славац. pav, польск., в.- і н.-луж. paw. Ст.-бел. павъ (са ст.-польск. pawvБулыка, Запазыч., 234; ён жа, Лекс. запазыч., 145). У слав. мовы запазычана з лац. pavo ’паўлін’ праз ст.-в.-ням. pfawo ’тс’ (Фасмер, 3, 181). Па́ва — карэлятыўная форма жаночага роду да паў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паво́йнік1 ’жгут з тонкіх галін, накшталт перавясла, якім замацоўваюць бярвенне плыта’ (ТСБМ). Да віць. Сюды ж павіва́нка ’пуга, звітая з дзвюх столак і абвітая тонкай вяроўкай’ (Нар. сл.).

Паво́йнік2 ’даўні жаночы галаўны ўбор; намітка’ (ТСБМ), ’чэпчык’ (Мат. Гом.). Рус. пово́йник, пово́й ’тс’, серб.-харв. по̀во̄ј ’пялёнкі; спавівач’. Да віць з іншай ступенню агаласоўкі галосных (гл. Траўтман, 346; Фасмер, 3, 294).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́пень, зарабі́ць лу́пня ’быць адлупцаваным’ (жытк., Нар. словатв.), лу́пе́нь ’лупцоўка, калатня’, ’непамерная плата’, даць лу́пня, заробіць лу́пня ’атрымаць лупцоўку’ (ТС). Укр. да́ти лу́пня, рус. разан. дать лупака́, урал. лу́панцы ’біццё’, укр. жытом. лупанець ’удар рукой’, польск. dać łupnia, якое, магчыма, запазычана з усх.-слав. моў (Слаўскі, 5, 333). Там жа даецца і прасл. форма lupьnjь, якая да lupiti > лупі́ць ’моцна біць, лупцаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)