Затво́р ’канструкцыя для закрывання і адкрывання апаратуры’ з рус. затвор ’тс’. Параўн. укр. затвор ’тс’, польск. zatwórпрыстасаванне для замыкання’, чэш. zátvorпрыстасаванне для закрыцця’, ’зняволенне’, славац. zátvor ’засаўка’, ’забарона распараджацца маёмасцю’, ’зняволенне’, славен. zatvór ’замок, затвор у млыне’, серб.-харв. за́твор ’турма’, ’закрыванне’, балг. затво́р ’турма’, ’частка агнястрэльнай зброі’. Ст.-слав. затворъ ’замок, засаўка’. Ст.-рус. затворъ, затвора ’замок, засаўка’, ’асада, турма, прабыванне ў турме’, ’дзверы, вароты’. Спецыялізацыя значэння адбывалася, відаць, у рус. мове, хаця агульная база яго была ўжо ў прасл. Прасл. zatvorъ утворана з чаргаваннем галоснага ад zatverti, дзе ‑t‑ адцягнена ад otverti, а корань ver‑ той самы, што ў верая (гл.). Фасмер, 2, 82; Шанскі, 2, З, 67–68.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аранжыро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Спец.

1. Апрацоўка якой‑н. мелодыі для выканання на інструменце або для голасу з суправаджэннем музычнага інструмента.

2. Перапрацоўка, прыстасаванне музычнага твора для выканання яго на іншым інструменце або іншым голасам, які прадугледжаны арыгіналам; таксама аблегчанае пералажэнне твора для выканання на тым жа інструменце. Аранжыроўка аркестравага твора для фартэпіяна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ача́г, ‑а, м.

1. Прыстасаванне, дзе распальваюць і падтрымліваюць агонь. Над ачагом вісеў чайнік. Бяганская.

2. Сімвал роднага дому, сям’і. Сямейны ачаг. □ Дзіўнае, аднак, стварэнне чалавек. То падымаецца высока ў паднябессе, то апускаецца на зямлю, да роднага ачага, удыхаючы яго салодкі пах. Асіпенка.

3. Месца, цэнтр распаўсюджання чаго‑н. Ачаг пажару, вайны, хваробы. Ачагі землетрасення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лу́чнік, ‑а, м.

Гіст. Воін, узброены лукам.

лучні́к, ‑а, м.

Даўнейшае прыстасаванне для асвятлення хаты, у якім гарэла лучына. Як сведак прадзедаўскіх дзён, Лучнік звісае нібы звон, І тоіць нейкі сум зацяты. Колас. — Ты прастудзіўся, — сказала маці і, каб пацешыць сына, дастала з куфра кнігу, падала яму на печ і вышэй падняла лучнік. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

му́фта, ‑ы, ДМ ‑фце, ж.

1. Прыналежнасць жаночай вопраткі, род адкрытага з двух бакоў цёплага мяшочка для сагравання рук. Ідучы, .. [Рыма] не размахвала рукамі, як гэта рабіў.. [Міхась], а ўвесь час трымала іх у муфце. Лупсякоў.

2. Спец. Прыстасаванне, якое служыць для злучэння канцоў труб, валаў, стальных канатаў і пад. Жалезная муфта. Гумавая муфта. Муфта счаплення.

[Ад ням. Muffe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размеркава́льнік, ‑а, м.

1. Асоба, якая размяркоўвае што‑н.

2. Установа, якая ведае размеркаваннем каго‑н. (раненых па шпіталях, беспрытульных дзяцей па дзіцячых дамах і пад.).

3. У перыяд існавання картачнай сістэмы — магазін, які адпускаў тавары па пэўных нормах.

4. Спец. Прыстасаванне, машына і пад. для размеркавання чаго‑н. (току, вады, газу і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сафі́т, ‑а, М ‑фіце, м.

1. Паверхня якой‑н. архітэктурнай дэталі, якую можна бачыць знізу.

2. Прыстасаванне ў карнізе, якое дае рассеянае святло ад схаванай у ім крыніцы асвятлення. Сафіты чыгуначных вагонаў.

3. Арматура з комплексу лямп для асвятлення сцэны і дэкарацый.

4. Частка дэкарацыі на сцэне, якая з’яўляецца відарысам столі, неба. Блакітныя сафіты.

[Ад іт. soffitto — столь.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тага́н, ‑а, м.

Разм. Прыстасаванне ў выглядзе жалезнага абруча на трох ножках, на якое ставяць кацёл, чыгунок і пад., калі вараць ежу. // Трыножка з жардзінак, паміж якімі падвешваецца вядро, кацялок і пад. пры гатаванні ежы на агні. Ля вогнішча гаспадарыла Кіра. Наскоў шклянымі нерухомымі вачыма глядзеў на таган, на якім вісеў замурзаны чайнік. Лукша.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ларне́т ’род манокля ў аправе’, ’складныя акуляры з ручкай’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (79), з рус. мовы. Зах.-бел. дыялектны варыянт лёрнэт — з польск. lornet(k)a. Крыніцай запазычання з’яўляецца франц. lorgnette ’аптычнае прыстасаванне для назірання прадметаў, якія знаходзяцца збоку’ < lorgner ’глянуць, паглядзець’ (Фасмер, 2, 520; Слаўскі, 4, 333).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канёк, парны лік канькі́прыстасаванне для язды па лёдзе’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.), як і канёк ’вільчык’ (ТСБМ; лаг., бяроз. Шатал.), — дэмінутыўная форма ад конь (гл.). Названы паводле знешняга падабенства (Фасмер, 2, 316; Шанскі, 2 (К), 299; Слаўскі, 2, 446). Першая лексема запазычана з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)