Нё 1 ’няўжо’ (Колас). Скарочанае з няўжо́, гл. Шуба, Прысл. 167; іншыя формы: нёш (вілейск., Нар. сл.) < няўжо ж, нёʼж ’тс’ (Шат.), нё‑ж не ’няўжо ж не, а як жа’ (Гарэц.).
Нё 2 ’но (выгук, якім паганяюць каня ці вала)’ (ТС), укр. ньо ’тс’. Палаталізаваны дыялектны варыянт выклічніка но (гл.), цікавую паралель уяўляе ня ’выгук, якім падклікаюць сабаку’ (ТС) пры звычайным на. Параўн. таксама чэш. дыял. ně ’выгук, якім паганяюць цяглавых жывёлін’ (параўн. ESSJ SG, 2, 502).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Зноў, ізно́ў (Багдановіч), дыял. зной (Жд. 1). Рус. сно́ва, сы́знова, пск., смал. изно́в, смал. изно́ву, бранск. изновь, укр. знов, ізно́в, знову, ізно́ву, польск. znów, znowu, чэш. znova, znovu, славац. znova, znovu, паэт. znov, серб.-луж. znowa, славен. iznȏva, iznòv, серб.-харв. и̏знова, балг. изно̀во. Ст.-слав. изнова. Ст.-рус. изнова (XIV ст.). Прасл. jьz‑nova ўяўляе сабой спалучэнне прыназоўніка з р. скл. прыметніка nov‑ (гл. новы), апошні галосны (канчатак р. скл.) рэдукуецца ці страчваецца ў сувязі з дээтымалагізацыяй (Шуба, Прыслоўе, 111).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Надве́чар, на́двячар ’пад вечар’ (Сл. ПЗБ), надвычі́р ’тс’ (драг., З нар. сл.), надве́чо́р, надвечэрэ́ ’тс’ (ТС), надвечары (Колас). Спалучэнне прыназоўніка над у часавым значэнні, які па семантыцы адпавядае прыназоўніку перад, з назоўнікам у акузатыўнай форме, што характэрна як архаічная рыса шэрагу славянскіх моў, параўн. чэш. nad večer již jest, серб.-харв. над вечер, укр. над вечір, балг. над вечер ’перад вечарам’; формы на галосны адпавядаюць спалучэнню з лакатывам (ESSJ SG, 1, 125), паводле Шубы — вынік кантамінацыі надвечар × увечары (Шуба, Прысл., 115).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
-сюль у прыслоўях адсюль, дасюль, пасюль (ТСБМ) і пад., ст.-бел. отсюль, досюль (Альтбаўэр). Пачатковы элемент узыходзіць да ўказальнага займенніка *sь (гл. сей), другая частка да канцавой партыкулы *lě‑/*‑li; фанетычныя змены па аналогіі з адкуль, пакуль, адтуль і пад., дзе мяркуецца зыходнае ô, параўн. рус. отко́ль ’адкуль’ (Шуба, Прыслоўе, 116), параўн. беласт. сёлю, сю́лю ’гэтай дарогай, што ўяўляе’, паводле Громыка (Зб. памяці Закрэўскай, 147), Тв. скл. адз. л. старых ‑ĭ‑асноў, параўн. сель, гл. Магчымасць кантамінацыі з сюды (гл.), параўн. ESJSt, 13, 799.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Пасабе́йку ’паасобку, па сабе’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ). Беларускае. Утворана ад зваротнага займенніка сябе пры дапамозе прыстаўкі па‑ і суфікса ‑к‑y (Шуба, Прыслоўе, 63) — варыянта суфікса ‑к‑i (удоўжкі, ту́такі). Інфікс ‑й‑, магчыма, пад уплывам прыслоўяў: слуц. аднэйка ’аднойчы’, глус. двойкі ’двойчы’, тройкі ’тройчы’. У іншых слав. мовах лексемы адрозніваюцца суфіксамі: рус. арханг. поособице, польск. posobkiem, w posobicy, серб.-харв. по̀себице, по̀себно, макед. посебно (укр. зосібна) ’паасобку’, польск. posobnie, posobny, н.-луж. posobicy, чэш. posobný ’па чарзе, (ісці) адзін за адным’, ст.-слав. пособь ’тс’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Тады́ка ’тады’ (маст., Сцяшк.). Да тады (гл. папярэдняе слова) і часціцай ‑ка з наяўнай экспрэсіяй. Параўн. блізкія формы з ‑к‑: старое серб.-харв. tadaka, tadeka, tadaker, чэш. дыял. tedyk ’тады’, харв. tedéky ’зараз’ (ESSJ SG, 2, 668). З іншымі нарашчэннямі (т. зв. “пустымі” суфіксамі, гл. Шуба, Прыслоўе, 62), тады́нака ’тады, туды’ (Жд. 2), параўн. з н.-луж. дыял. tedyn, tejdyn ’тут; зараз; тады’ і старое серб.-харв. tьdinak ’тады’; тады́х ’тады’ (мядз., Жд. 3); тады́ча ’тады’ (шчуч., З нар. сл.), параўн. харв. tedečky, tedečke ’зараз’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Наманы́ ’наўгад’ (навагр., Сцяшк. Сл.), ’наўздагад, навослеп, пэўна не ведаючы дарогі’ (слуц., Полымя, 1988, 7, 203). З прыназоўнікава-іменнай канструкцыі *на маны, дзе другая частка — аддзеяслоўны назоўнік у він. скл. мн. л. (Шуба, Прысл., 141), параўн. наманяць ’намерыцца’ (Сцяшк. Сл.), namanuć ’надумаць’ (Арх. Федар.), наману́цца ’надумацца’ (Сл. ПЗБ), дзе ў якасці зыходнага аўтары слоўніка дапускаюць літ. manytys ’надумаць’; тады першаснае значэнне злалучэння ’куды ўздумаецца (ісці, ехаць і пад.)’. З фармальнага боку пры наяўнасці мани ’абман, хлусня’, ’пах, тое, што прываблівае’, ’здань’ і інш. аддзеяслоўных утварэнняў ад * танін няма патрэбы дапускаць уплыў літоўскай мовы.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Спакваля́, спаквала́ ‘паступова, патроху, марудна, павольна’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Бяльк., Сцяшк.), спокволя часок приду ‘пачакаўшы’ (Нас.), споквала́, споклава́ ‘тс’ (ТС), спахваля́ ‘паволі, паступова’ (Касп.); з іншай прыстаўкай: спракваля́ (калінк., З нар. сл.), спраквала́ (рагач., Сл. ПЗБ), спракво́м (Жд. 1). Рус. дыял. спрохвала́ ‘тс’ з вядомай зменай кв > хв. Шуба (Прыслоўе, 127) мяркуе, што гэта прыслоўе ўзыходзіць да кораня квол‑ (гл. кволы, кволіць), канкрэтна — да назоўніка пакво́л (пакво́ль), існаванне якога пацвярджаецца прыслоўямі пакво́льна ‘вольна’ (Кос.), укр. пакво́лом ‘павольна, марудна’. Хутчэй, гэта дзеепрыслоўе ад пакво́лець ‘рабіцца вальней’, скво́лець ‘аслабець’, пакво́ліць ‘пачакаць’ (Нас.). Гл. пакваля.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Сціха́ць ’супакойвацца, сунімацца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Стан., Сл. ПЗБ), сці́хнуць ’перастаць, суняцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, ТС), сці́хці ’тс’ (Стан.), сюды ж з іншым варыянтам асновы сціша́ць ’супакоіцца’, сцішэ́ць ’тс’ (Сл. ПЗБ), сціша́ць ’змяншаць, сунімаць’ (ТС), прыслоўе (дзеепрыслоўе?) сці́ха ’ціха (у песнях)’: це́пла рэ́чка невелі́чка, це́кла вона́ сці́ха (ПСл), ’ціхенька, паціху’ (Нас., Бяльк.), сці́ха ’тс’ (Барад.; ашм., Стан.), якія звычайна разглядаюцца як утвораныя ад прыметнікаў ці назоўнікаў у Р. скл. з прыст. с‑, гл. Карскі 2-3, 75; Шуба, Прыслоўе, 126 і наст. Гл. ціхі, ціш.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Нацянькі́ ’напрасткі, бліжэйшай дарогай’ (Гарэц., Др., Яруш., Некр., Бяльк., лях., Янк. Мат., Сцяшк.), ’кароткім шляхам’ (Сл. ПЗБ), наценькі́ ’напрамік, наўпрост’ (слуц., Нар. словатв., ТС), параўн. нацянёк ’кароткім шляхам’ (лаг., Сл. ПЗБ), укр. давати натеньки́ ’намякаць’. Да цянькі́ ’бліжэйшая прамая, але глухая, цяністая ці небяспечная дарога, ідучы па якой лёгка збіцца’: Цянькі бываюць на тры дзянькі (Нас.), Цянькі дома не начуюць (Сл. ПЗБ), як відаць, звязанае з цень, цянёк, параўн. дыял. на́цень ’тс’, што можа быць вынікам народнай этымалогіі; параўн. іншую версію: з на‑цям‑кі, ад цяміць ’помніць, кеміць, заўважаць’ (Шуба, Прыслоўе, 141). Гл. папярэдняе слова.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)