ха́барніцтва, ‑а, н.
Злачынства, звязанае з атрыманнем службовай асобай хабару, або дача ёй хабару. Хабарніцтва караецца законам. □ [Казік:] — Ну тут.. [войт] разгарнуўся ва ўсю шыр — квітнее, брат, і хабарніцтва, і нахабнасць, і самавольства, а пан войт плавае, як сыр у масле. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аве́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
1. Свойская жвачная жывёла, якая дае воўну, мяса, малако; самка барана.
Стрыжка авечак.
2. перан. Той, хто выдае сябе за ціхага, паслухмянага чалавека.
3. перан. Пра някемлівага, дурнаватага чалавека (часцей пра асоб жаночага полу).
◊
Блудная (аблудная) авечка — пра чалавека, які збіўся з правільнага жыццёвага шляху, адарваўся ад свайго асяроддзя, сям’і і інш.
Прыкідвацца авечкай.
|| прым. аве́чы, -ая, -ае.
А. сыр.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
неакрэ́плы, ‑ая, ‑ае.
Які не паспеў акрэпнуць; слабы. Пад гімнасцёркай вызначаліся вострыя, неакрэплыя яшчэ плечы. Мележ. Здаецца, аж скрыпіць і просіцца дрэва, калі ў яго ўядаецца.. лязо сякеры, уядаецца ў жоўта-белае і цвёрдае, як высушаны сыр, зусім неакрэплае цела маладой сасны. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Скадаў, скода́ў ‘клінок, мяшочак на сыр’ (ТС). Складанае слова, першая частка якога ідэнтыфікуецца з прасл. *sьkati, *osьkati ‘выціскаць сок, вадкасць’, а другая з *daviti, гл. давіць ‘ціснуць’ (Борысь, Etymologie, 58). Параўн. аскавень, скавічак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пятра́ и Пятро́: на Пятра́ церк. в Петро́в день;
чака́й П., сыр з’ясі́ — посл. далеко́ кулику́ до Петро́ва дня
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
накрышы́ць, ‑крышу, ‑крышыш, ‑крышыць; зак., чаго.
1. Наламаць, нарэзаць дробнымі кавалкамі (пераважна аб прадуктах харчавання). Накрышыць хлеба. Накрышыць вядро капусты. □ Маці прынесла з сенцаў сыр, масла, каўбасы, халадзец, вяндліну. Нарэзала свежых агуркоў, накрышыла цыбулі. Лупсякоў.
2. і без дап. Насмеціць крошкамі. Накрышыць на стале.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́заны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад рэзаць (у 1–3 знач.).
2. у знач. прым. Разрэзаны на кавалкі, на часткі; парэзаны. Рэзаны сыр. Рэзаная салома.
3. у знач. прым. Накіраваны коса, убок (пры гульні ў тэніс і пад.). Рэзаны ўдар. Рэзаны мяч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гаму́ла ’клёцкі з бульбы з салам’ (Бяльк.). Відавочна, запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. gomółka ’камяк; круглы сыр’ (памянш. форма да *gomola). Адсюль бел. гаму́ла. Невядома, ці сюды адносіцца ўкр. гаму́ла ’від кашы; няўдалая ежа (боршч, галушкі)’ (Грынч.)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́дсыр ’сыравата’ (Янк. 1), ’сыраваты, недавараны’ (Мат. Гом., калінк., З нар. сл.; мін., Жыв. сл.; слуц., Нар. сл.; ТС). Са спалучэння прыназоўніка над (значэнне меры) і назоўніка сыр ’сырызна’ ў форме старога він. скл. адз. л. Параўн. надзелень (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сыро́к 1, ‑рка, м.
1. Разм. Памянш.-ласк. да сыр.
2. Невялікі брусок плаўленага сыру ці сырковай масы ў расфасоўцы. Плаўлены сырок. □ [Галя] ж заўсёды ледзь не са слязамі ўпрошвае сына з’есці кавалачак шакаладнага сырка, які ён любіць найбольш. Радкевіч.
сыро́к 2, ‑рка, м.
Азёрна-рачная рыба сямейства ласасёвых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)