накрышыць, ‑крышу, ‑крышыш, ‑крышыць; зак., чаго.

1. Наламаць, нарэзаць дробнымі кавалкамі (пераважна аб прадуктах харчавання). Накрышыць хлеба. Накрышыць вядро капусты. ▪ Маці прынесла з сенцаў сыр, масла, каўбасы, халадзец, вяндліну. Нарэзала свежых агуркоў, накрышыла цыбулі. Лупсякоў.

2. і без дап. Насмеціць крошкамі. Накрышыць на стале.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)