Ру́сы ’светла-карычневы з шараватым ці жаўтаватым адценнем (пра валасы)’ (ТСБМ). Укр. ру́сий ’русы’, рус. ру́сый ’тс’, польск. rusy, чэш. rusý ’светлавалосы, цялеснага колеру’, славац. rusý ’тс’, славен. rȗs ’чырвоны, жоўты’, серб.-харв. ру̏с ’тс’, балг., макед. рус ’светлавалосы’. З прасл. *rusъ, *rudsъ, роднаснага да руда, руды, рыжы (гл.). Індаеўрапейскія паралелі — літ. raũsvas ’чырванаваты’, rùsvas ’цёмна-карычневы’, rusė́ti ’тлець’, ruslės ’прысак’, лат. rusls ’карычневы’, rûsa ’іржа’, лац. russus ’чырвоны, рыжы’ і інш. (Фасмер, 3, 521–522; Бязлай, 3, 208; ESJSt, 13, 781).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прус, пруса́к, пруша́крыжы таракан, Phyllodronua germanica’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сцяшк., Янк. 1, Бес., Сл. ПЗБ, ТС). Рус. пруса́к ’чорны таракан, Blatta orientalis’. Выводзяць ад пруса́к ’жыхар Прусіі’ (Праабражэнскі, 2, 138) аналагічна чэш. švabрыжы таракан’ < ’жыхар Швабіі’. Паводле Путанца (Rasprave, 25, 315–317), першапачатковае ням. Schabe ’чорны таракан’ (з-за шматлікасці і агрэсіўнасці насякомага) ператварылася ў Schwabe ’тс’, а пасля па гэтай мадэлі ў Russen і Preussen ’тс’. На трансфармацыю назвы паўплываў навуковы тэрмін для называння рыжага таракана — Blotella germanica L. Версія Патабні аб яго паходжанні ад рус. прус ’від саранчы’ адхіляецца Фасмерам (3, 389 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шаўкапра́д, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Матыль, вусень якога ўе коканы з шаўковага валакна, якое ён сам выдзяляе. / у вобразным ужыв. А рэактыўны шаўкапрад З хмурынкі белай Цягне пражу... Барадулін.

2. Матыль, вусень якога з’яўляецца небяспечным шкоднікам дрэвавых насаджэнняў. Апрача таго, ці не бачыў ён, Восіп Максімавіч, як хутка размнажаецца ў яго лясах сасновы шаўкапрад і сасновы рыжы пільшчык. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рыжо́ўка1 ’гатунак бульбы з ружовым колерам скуркі’ (пух., З нар. сл.). Ад ры́жы (гл.) з дапамогай суф. ‑оўк‑а як красо́ўка ад кра́сны, сінёўка ад сі́ні (Сцяцко, Афікс. наз., 121).

Рыжо́ўка2, ра́жаўка рыбалоўная сетка (жытк., маз., Мат. Гом.). Да рэ́жа1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смуры́жыць ‘вадзіць па чым-небудзь; паціраць, церці’ (ТСБМ, Нік. Очерки, Бяльк.), ‘шаркаць нагамі пры хадзьбе’ (Сцяшк. Сл.), ‘змякчаць вяроўку трэннем’ (Юрч.), смура́жыць ‘тс’ (Бяльк.). Гл. мурыжыць, няяснага паходжання; магчыма, да муругірыжы (гл.), параўн. балг. му́ргав ‘смуглы’, рус. сму́рый ‘цёмна-шэры’, што можа быць звязана з смуніць (гл.). Фасмер (3, 693) рус. смурыгать ‘церці, часаць’ следам за Праабражэнскім (2, 338) разглядае як ітэратыў да сморгать (гл. сморгаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Руда́1 ’прыродная мінеральная сыравіна з металамі або іх злучэннямі’ (ТСБМ). У тым жа значэнні ўкр., рус. руда́, польск., в.-луж. ruda, чэш., славац. ruda, славен. rúda, серб.-харв. ру́да, балг. ру́да́. Прасл. *ruda ад і.-е. кораня *reudh‑ (*roudh‑/*rudh‑) ’чырвоны, руды, рыжы’. Суадносіцца з прасл. *rudъjь ’руды, чырвоны, рыжы’, гл. руды (Трубачоў, Этимология–1988–1990; ESJSt, 13, 781). Адносна сувязі з і.-е. *r(e)udh‑ ’медзь’ гл. Глухак, 533; Нов. в рус. этим., 1, 199.

Руда́2 ’красільнае рэчыва, што змяшчаецца ў ільняным палатне, выводзіцца з палатна вымочваннем і адбельваннем’ (Сл. Брэс.). Ад руды (гл.) як чэрня ’чорная фарба, чорнае адзенне’ < чорны, голя ’голае месца’ і пад.

Руда́3 ’рудая вада на балоце’ (навагр., Нар. сл.; Сл. ПЗБ), ’іржа, іржавы налёт’ (ТС), ’гразь’ (Нас., Мат. Маг., Касп.). Гл. руда2, руды.

Руда́4 ’кроў’ (Нас., Гарэц.). Укр., рус. руда́ ’тс’. Выводзяць з руда3, магчыма, у выніку табуізацыі слова кроў (Фасмер, 3, 513 з літ-рай), або з першаснага значэння ’штосьці чырвонае’ (Борысь, SEK, 4, 188), параўн. ст.-інд. rudhirám ’кроў’ (< і.-е. *roudh‑ ’чырвоны, руды’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тата́к ’нібыта, быццам’ (Сцяшк. Сл.), ’так як’ (Бузук, Паўдн.-бел.), та́тык ’як бы, нібы’ (мін., навагр., Стан.), татэ́к ’як’: рыжы, татэ́к я́годка (ПСл). Параўн. балг. та́тък ’там’, дыял. та́така ’далей, туды’. Са спалучэння та і так (гл.), або так як з прыпадабненнем к > т у пачатку слова, параўн. таек, гл. Балгарскія формы не зусім пераканальна разглядаюцца як спалучэнне часціцы і злучніка ta (гл. та) з падвойнай партыкулай t‑k (як у тутака), гл. ESSJ SG, 2, 647.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падваро́тня, ‑і, ж.

1. Шчыліна паміж варотамі (радзей дзвярамі) і зямлёй. Грымеў ланцугом па дроце ад свірна да хлява здаравенны рыжы сабака, які да гэтага ляжаў у хляве, зашыўшыся туды праз падваротню. Дамашэвіч.

2. Дошка, якой закрываюць гэтую шчыліну; падваротніца. Мы асцярожна выцягнулі падваротню, паўзком пралезлі ў дзірку. Жычка.

3. Праём у доме або паміж дамамі для праезду, праходу ў двор (звычайна ў шматпавярховых будынках). Забегчы ў падваротню. □ Дзіцяняты, як вераб’і, кінуліся гарохам па дварах, падваротнях. Лынькоў. Натоўп разбегся. Аставаліся купкі загнаных у падваротні, прыціснутых да зачыненых пад’ездаў людзей. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пясо́чніца, ‑ы, ж.

1. Уст. Пасудзінка з пяском для пасыпання і высушвання напісанага чарнілам.

2. Уст. Урна, плявальніца з пяском.

3. У паравозе — скрынка з пяском, які аўтаматычна высыпаецца на рэйкі, калі пачынаюць буксаваць колы. У збірацца на пад’ём было цяжка, колы зноў і зноў буксавалі, і Аляксею ўвесь час прыходзілася ўключаць пясочніцу. Васілёнак.

4. Разм. Скрынка з пяском для дзіцячых гульняў. Няшчасце Віцева было ў тым, што Пеця, рыжы Пеця, з якім яны калісьці разам гулялі ў адной пясочніцы,.. гэты самы Пеця не даў яму першаму запусціць змея. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ры́жык ’ядомы грыб з рыжай шапачкай’ (ТСБМ, Бяльк.; узд., барыс., Нар. словатв.; Сцяшк.), ’сурэпка, свірэпка’ (Бяльк.), рыжок, рыжкі, рышкі, рышке, ры́жыкі ’рыжык’ (віл., чэрв., нараўл., ганц., пух., шчуч., брасл., круп., воран., швянч., в.-дзв., даўг., ігн., Сл. ПЗБ), рыжо́к ’рыжык’ (ТС; мазыр., Янк. 2; ЛА, 1, карта № 285, Сцяшк. Сл., Дэмб., 1415; Бяс., 145), рыжа́к ’рыжык’ (Байк. і Некр., Дэмб., 1, 278, Гарэц.). Ад ры́жы (гл.) па колеры шляпкі грыба. Сюды ж рыжо́к ’здаровы, моцны, чырвоны чалавек (пра старога чалавека, звычайна пра дужага дзеда) (Янк. 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)