па-ро́знаму, прысл.

Неаднолькава, розна. У залежнасці ад настрою бацька па-рознаму рэагаваў на тыя скаргі. Паслядовіч. — Смешны ты, Мацвей. Па-рознаму можна хацець. Калі я хачу, то я, не адкладваючы надоўга, пачынаю гэта рабіць. А тваё хаценне і астанецца хаценнем, бо ты не робіш тое, што ты хочаш. Лобан. Мой час па-рознаму бяжыць: То з гулам, як вясновы гром, То ціхенька, нібы ручай, То скокам-бокам, нібы ліст. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раўчу́к, раўча́к ’невялікі ручай’, ’неглыбокі роў з вадой’, ’калдобіна, выбоіна, далок’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Яшк., Ян.), ’канаўка пад капяжом хаты для сцёку вады’ (Яшк.), ’рэчка’ (Ян.), раўча́г (слаўг., Яшк.), раўчо́к (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ро́ўчак (Сл. ПЗБ). Утворана з выкарыстаннем суф. ‑(ч)ак/‑(ч)ук з агульнай семантыкай ’нешта малое ад пэўнай назвы’, параўн. ваўчак, ваўчук, хлапчук і пад. Адсюль роў‑ + ‑чук ці равок + ‑ук/‑ак > раўчу́к, раўча́к, ро́ўчак ’малы роў’. Гл. роў1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мечая́, мечея́, мячая́ ’адтуліна ў верхнім камені жорнаў’ (В. В.; іўеў., Сл. ПЗБ). Да прасл. ęča, ęčaja (Трубачоў, Эт. сл., 6, 61) > ячай, ячая́ (гл.) з менай пачатковай зычнай j‑: лечая́ (гл.), лях. ача́й, стол. ячая́ (Сл. ПЗБ), іча́й, руча́й, рус. пск. вице́я, укр. нечая́, бел. гродз. ве́чай, вечая́ (апошнія памылкова выводзяцца з akʼ‑ ač‑ услед за Ваянам, Зб. Курцу «Studia poleoslovenica», Praha, 1971, 381–382) — гл. ЭСБМ, 2, 111. Параўн. таксама семантычна кантамінаванае дуча́й (там жа, 3, 167).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́чы ’дарослы, працаздольны, які можа на сябе зарабіць’, ’моцны, спрытны чалавек’ (бялын., Янк. Мат.), укр. ру́чий ’спрытны, лоўкі’, польск. rączy ’хуткі, жвавы; пільны’, чэш. ručí ’хуткі’, славац. rúči ’здольны, спрытны’, славен. róčen ’хуткі, спрытны’. Прасл. *rǫčьjь, роднаснае ст.-інд. r̻jyati, r̻ñjati ’напружвацца, спяшацца’, грэч. αργός ’хуткі (пра сабаку)’. Адносяць да *rǫka (Праабражэнскі, 2, 228; Махэк₂, 522), або пастулюецца народнаэтымалагічная сувязь з назоўнікам (Бязлай, 3, 189). Параўн. рука́ты (гл.); Брукнер (455), Шустар-Шэўц (2, 1249) звязваюць з *ručьjь, гл. ручай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павява́ць, ‑ае; незак.

1. Дзьмуць злёгку або час ад часу. З поля павяваў лёгкі ветрык. Броўка. Ноч ціхая, ледзь-ледзь павявае вецер. С. Александровіч. / у безас. ужыв. Цёплым пахучым ветрыкам павявала з палёў. Чарнышэвіч. // звычайна безас. Абдаваць павевам чаго‑н. (цеплыні, пары і пад.). Недзе ў кустах звінеў на каменьчыках ручай. Адтуль павявала халадком. Асіпенка.

2. безас.; перан. Адчувацца (пра набліжэнне чаго‑н.); мець адзнакі чаго‑н. Гэта была мясцовасць, дзе павявала першымі адзнакамі Палесся. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчабята́ць, ‑бячу, ‑бечаш, ‑беча; незак.

1. Спяваючы, утвараць гукі, падобныя на шчэбет (пра птушак). А бульбу садзяць, калі ўжо зусім цёпла, калі цвітуць сады, шчабечуць ластаўкі. Брыль. Пад вільчыкам дома шчабяталі ластаўкі. Даніленка.

2. перан. Хутка, бесперастанку гаварыць (звычайна пра дзяцей, жанчын). — А ведаеш, тата, — шчабятала дзяўчынка на руках у Міколы. — Ты паедзеш, а да мяне сёння цёця Ната прыйдзе. Краўчанка.

3. перан. Шумець, булькаць, плёскацца (пра ваду). Дрэмле хмурынка, Шчабеча ручай. Смела, Ірынка, увысь пазірай. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перане́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; -нёс, -не́сла; -нясі́; -не́сены; зак.

1. каго-што. Несучы, перамясціць цераз якую-н. прастору.

П. хлапчука цераз ручай.

2. каго-што. Памясціць у іншае месца.

П. кветкі з пакоя ў сад.

3. што. Аддзяліць частку слова для пераносу ў наступны радок.

П. апошні склад слова.

4. што. Адкласці на другі час.

П. пасяджэнне на вечар.

5. што. Зведаць, перажыць, перацярпець.

П. запаленне лёгкіх.

|| незак. перано́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.

Не пераносіць каго-чаго (разм.) — адчуваць непрыязнасць да каго-, чаго-н.

Я не пераношу гэтага чалавека.

|| наз. перанясе́нне, -я, н. (да 4 знач.) і перано́ска, -і, ДМо́сцы, ж. (да 1, 2 і 4 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

струме́ністы, ‑ая, ‑ае.

1. У выглядзе струменяў, які складаецца са струменяў. Струменісты ручай. □ [Іванка] прывыкаў да ўсяго гэтага, асцярожна ладкуючыся ля жалязкі з вуголлем, якое яшчэ недзе тлела, мусіць, бо інакш адкуль бы ішоў гэты радкаваты струменісты дух. М. Стральцоў. Адкуль толькі ўзяўся, падзьмуў вільготны, струменісты вецер. Ракітны.

2. Паэт. Які цячэ струменямі, які струменіцца. Дарэмна сонца дзіцянё гукала Праз скошаныя шызыя лугі, — Не ўгледзела яго, не прычакала з-за гаманкой струменістай смугі. Гаўрусёў. // перан. Хвалісты. Струменістая тонкая тканіна мяккай .. сукенкі збягала плынна долу, як ззяннем налівала пругкія маладыя ногі. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бакай ’рачная пратока; глыбокае месца ў рацэ; яма ў балоце’ (Інстр. лекс.). Рус. дыял. бака́йручай’, укр. бака́й ’глыбокая яма ў рацэ, сажалцы; выбоіна (з вадой) на дарозе’ (ці сюды ж укр. бакаль ’возера’?). Слова няяснага паходжання. Магчыма, запазычанне з усх. моў. Параўн. Фасмер, 1, 109; Юркоўскі, SOr., 13, 69. Не пераконвае прыняцце роднаснасці з гальск. beccus ’заглыбленне, упадзіна’ (так Гараеў, 9) або параўнанне (Сабалеўскі, Slavia, 5, 441) з бак. Рудніцкі (57) прапануе вывядзенне ад бак ’рэзервуар’. Наўрад ці гэта так (супраць Юркоўскі, там жа). Не пераконвае таксама версія пра запазычанне з італ. bocca ’рот, вусце, заліў і т. п.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ірда́нь ’рэлігійны абрад асвячэння вады’ (Бяльк.), ’месца, дзе ў дзень богаяўлення асвячаюць ваду’ (Нас.). Рус. иорда́нь ’месца на рацэ, дзе праводзяць асвячэнне вады і некаторыя царкоўныя святы’, дыял. ’вадохрышча’, ’палонка’, ирда́н, ирда́нь ’месца на рацэ, возеры ці сажалцы для царкоўнага абраду асвячэння вады’, ’палонка’, ’чысты ручай, крыніца’, ерда́нь ’палонка’, укр. дыял. йрда́нь ’месца на рацэ, дзе асвячаюць ваду ў дзень богаяўлення’. У рускай пісьменнасці иердань, иордань, ердань ’палонка з памостам і часовай капліцай для вяршэння абраду асвячэння вады і купання’ з XVI ст. Утворана ад назвы ракі Іардан (грэч. Ἰορδάνης), у якой, паводле евангельскага падання, хрысціўся Іісус Хрыстос. Гл. Фасмер, 2, 23.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)