Ке́пек ’сіняк звычайны, Echium Vulgare L.’ (Кіс.). Магчыма, балтыйскага паходжання. Параўн. сінонім печаніца і літ. kepti ’пячы’. Словам-крыніцай было б *kepekas, а бел. печаніца яго калькай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́ча 1 ’апека; клопат, нагляд’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц.), рус. цеча ’удзел, клопаты’, польск. piecza ’клопат, увага, апека, нагляд; стараннасць’, н.-луж. pjeca, в.-луж. pječa ’клопат’, чэш. ресе ’клопат, апека, дагляд, ахова’, славен. pėča, peč, ресаі ’смутак, гора; клопат, стараннасць, трывога’, сюды ж таксама макед. печая ’тс’, печалба ’прыробак’, балг. печая, печаяба ’тс’, ст.-слав. печлл’ь ’пакута, мучэнне, смутак; клопат, апека’. Звычайна звязваецца з *рекіі, гл. пячы (Міклашыч, 234; Брукнер, 406; Праабражэнскі, 2, 53; БЕР, 5, 212). Інакш Махэк₂ (441): < і.-е. *кер‑ (> geh-) ’мець клопат, мучэнне’; апошняе ў прасл. мове (пад уплывам *рекіі ’пячы’) змянілася ў *pek​u̯‑, параўн. ст.-чэш. peč і se ’клапаціцца’, ст.-рус. пекуся ’клапачуся’. З-за такой блізкасці ў балт. мовах у *pek‑ ’пячы’ адбылася перастаноўка к — р: літ. керн, лат. cepu ’пяку’. Гл. таксама апека.

Пе́ча 2 ’рана ад апёку’ (ТС). Відаць, фармальна тоеснае балг. печа ’блазна на твары’, серб.-харв. пена ’трупная пляма’, што ўзыходзіць да *pekti ’пячы’. Інакш адносна паўднёваславянскіх слоў Скок, 2, 650; БЕР, 5, 211 (з петечеі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пячы́ся несов.

1. пе́чься; (о сале и т.п.) жа́риться;

2. разг. (на солнце) жа́риться;

3. (обжигаться) же́чься; (о крапиве — ещё) стрека́ться;

4. страд. пе́чься; жа́риться; см. пячы́ 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пяга́рка (пега́рка), мн. л. пе́гаркі ’бульба з прыгаркамі’ (барыс., Шатал.), пыга́рка ’трохі падсмажаная ці падпечаная корка густой стравы або плеўка ў вадкай страве’ (драг., З нар. сл.), параўн. рус. калуж. пяга́рка з няясным значэннем. Відаць, ад пяга́ць ’пячы’: цэлы дзень пякотка пяга́е (жлоб., Мат. Гом.), дзе выступае варыянт кораня пяк‑ (гл. пекці, пячы) з азванчэннем у інтэрвакальным становішчы; менш верагодна сувязь з пе́га ’пляма, рабацінне’, гл. пе́гаркі, пе́гі, або як вынік “спешчанага” (дзіцячага) вымаўлення прыстаўкі пры‑, параўн. піга́рка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грэць, прыграваць, уграваць / моцна: пячы, прыпякаць, паліць, смаліць, пражыць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

памяло́, ‑а, н.

Венік з яловых, сасновых, бярозавых галінак, надзеты на палку, для вымятання або абмятання чаго‑н. Аўгінка вымятала памялом печ. Старанна згарнуўшы вуголле ў прыпечак, пачала класці дровы. Асіпенка. — Што ж, ідзі з дзядулем, — сказала маці сыну. — Праўда, нарві трусам кош травы. Яшчэ і сасновых лапак на памяло каламі, заўтра хлеб буду пячы. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пячы (у 1 знач.).

2. Прыгатаваны пячэннем. Печаная бульба. Печанае сала.

3. у знач. наз. пе́чанае, ‑ага, н. Тое, што і печыва (у 1 знач.). На сталах былі навалены цэлыя горы рознага смажанага, варанага і печанага. Бядуля.

•••

Гад печаны гл. гад.

Ні печаны ні вараны — пра нічым не адметнага, бесхарактарнага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скаварада́, ‑ы́; мн. скаваро́ды (з ліч. 2, 3, 4 скаварады́), ‑ро́д і ‑ро́даў; ж.

Мелкая металічная пасудзіна круглай формы для смажання; патэльня. [Юлька] дастала з.. рукзака кавалак сала, цыбуліну, сырыя яйкі, нарэзала сала на скавараду. Карамазаў. Папрасілі скавараду і пачалі пячы яечню. Кулакоўскі. // Колькасць ежы, якая знаходзіцца ў такой пасудзіне. Тут заходзіць да.. [ксяндзоў] гаспадар са скаварадою яечні. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жа́рыць 1 ’смажыць’ (Нас., Сцяшк. МГ), ’моцна прыпякаць’ (ТСБМ). Рус. жа́рить ’смажыць’, ’моцна прыпякаць’, укр. жа́рити ’тс’, польск. żarzyć ’распальваць’, чэш. žářiti ’спальваць’, славац. žiarit ’выпраменьваць цяпло, святло; пячы (на агні)’, балг. жа̀ря, макед. жа́ри, серб.-харв. жа́рити ’грэць (аб сонцы)’, ’жаліць (пра крапіву)’, балг. рэдк. ’пячы (смажыць) на агні’, славен. žaríti ’распальваць’, ’выпраменьваць’, ’пячы на вуголлях’. Ст.-рус. жарити ’смажыць’ (XVII ст.). Ц.-слав. жарити ’frigere’ (Міклашыч, Lex. palaeosl.) энантыясемія?. Дзеяслоў утвораны ў прасл. з суфіксам *‑i‑ti на базе кораня *žar‑ (гл. жар).

Жа́рыць 2 ’рабіць што-н. заўзята, з азартам’ (ТСБМ), ’моцна біць’ (Касп.), ’сцёбаць’, ’моцна ісці (пра дождж)’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. жа́рить ’рабіць што-н. заўзята’, укр. жа́рити ’тс’. Развіццё значэння жа́рыць 1, верагодна, праз этап ’моцна прыпякаць’ шляхам абагульнення семы ’моцна’ з магчымай канкрэтызацыяй дзеяння ў гаворках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пекары́ца, пяке́рыца ’згага, пякотка’ (нараўл., Арх. ГУ; лельч., ЛА, 3), пакары́ца ’тс’ (ельск., ЛА, 3). Да пячы́ (гл.), суфікс ‑ар‑ з узмацняльным значэннем узнік, імаверна, пад уплывам лексем жарыць, скварыць, варыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)