1. Гатаваць ежу сухім награваннем, на адкрытым агні, у духу або на патэльні (хлеб, яечню, сала і пад.). Пячы пірагі. □ Пастухі палілі бульбоўнік і пырнік і, калі асядала магутнае шыпучае полымя, пяклі ў прыску.. бульбу.Брыль.Ля печы клапоціцца маці І сала пячэ, і бліны.Астрэйка.
2. і без дап. Моцна прыпякаць, абдаваць гарачынёю; паліць. Сонца пякло так неміласэрна, што нават гаманлівы заўсёды пляж прыціх.Лынькоў.// Выклікаць адчуванне апёку, вострага болю. Крапіва пячэ. Сівер пячэ твар. □ Мароз пёк агнём, а ніколі так не былі ў партызан расхрыстаны грудзі.Карпюк.Мірыяды зялёных мух кішэлі ў нагрэтым паветры, пяклі цела камары.Хомчанка.// Прычыняць востры нясцерпны боль, гарэць агнём. Тузала ногі, нылі плечы, на далонях пяклі мазалі.Дамашэвіч.//безас. Пра адчуванне гарачыні, пякоткі. У горле пячэ. □ [Тэлефаніст] зразу стаў адчуваць, як у грудзях стала смактаць і пячы, як агнём.Чорны.
3.перан.; і без дап. Не даваць спакою, трывожыць, мучыць. Адно пякло душу — не мог атрымаць ліста з Беларусі.Няхай.Руіны білі ва ўпор, пяклі фашыстаў агнём лістовак, ірвалі мінамі.Новікаў.
•••
Як бліны пячы — вельмі хутка і ў вялікай колькасці (рабіць, выпускаць што‑н.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пячы́
1. (хлебі г. д.) bácken*vt;
2. (прасонца) brénnen*vi, stéchen*vi
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Пячы́ ’скварыць, смажыць, пячы, прыпякаць’ (ТСБМ, Нас.; Яруш.; ашм., Стан.; Сцяшк., Шат.; Сл. ПЗБ), печ ’тс’ (Бяльк.); рус.печь, польск.piec, чэш.péci, в.-луж.pjec, н.-луж.pjac, палаб.piet, славен.pẹ̑ci, серб.-харв.пѐћи, балг.пека́, макед.пече, ст.-слав.пешти. Прасл.*pekti (гл. пекці), першаснае значэнне ’пячы на адкрытым агні’, параўноўваюць са ст.-інд.pácati ’гатуе, смажыць’, алб.pjek ’пячы’, грэч.πεσσω ’варыць’, з метатэзай сюды ж літ.kèpti, лат.cept ’пячы’ (Глухак, 474; Шустар-Шэўц, 2, 1073; Бязлай, 3, 19; БЕР, 5, 132; ESJSt, 11, 636). Формы з ‑ч‑ па аналогіі з формамі цяп. ч. пячэ́ш, пячэ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пры́сак, -ску, м.
Гарачы, распалены попел.
Пячы бульбу ў прыску.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)