пячы́

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пяку́ пячо́м
2-я ас. пячэ́ш печаце́
3-я ас. пячэ́ пяку́ць
Прошлы час
м. пё́к пяклі́
ж. пякла́
н. пякло́
Загадны лад
2-я ас. пячы́ пячы́це

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пячы́, пяку́, пячэ́ш, пячэ́; пячо́м, печаце́, пяку́ць; пёк, пякла́, -ло́; пячы́; пе́чаны; незак.

1. што. Гатаваць (ежу) сухім награваннем на адкрытым агні, у прыску, духу ці на патэльні.

П. пірагі.

П. бульбу.

П. яечню.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што і без дап. Дзеяннем чаго-н. гарачага, едкага ці вельмі халоднага ўтвараць апёк, адчуванне апёку.

Сонца пякло неміласэрна.

Крапіва пячэ.

Мароз пёк твар.

|| зак. спячы́, спяку́, спячэ́ш, спячэ́; спячо́м, спечаце́, спяку́ць; спёк, спякла́, -ло́; спячы́; спе́чаны.

|| наз. пячэ́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пячы́ несов.

1. печь; (сало и т.п.) жа́рить;

п. бліны́ — печь блины́;

п. са́ла — жа́рить са́ло;

2. (сильно пригревать) печь, пали́ть, жа́рить;

3. (причинять боль) жечь, са́днить;

як бліны́ п. — как блины́ печь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пячы́, пяку, пячэш, пячэ; пячом, печаце, пякуць; пр. пёк, пякла, пякло; заг. пячы; незак., каго-што.

1. Гатаваць ежу сухім награваннем, на адкрытым агні, у духу або на патэльні (хлеб, яечню, сала і пад.). Пячы пірагі. □ Пастухі палілі бульбоўнік і пырнік і, калі асядала магутнае шыпучае полымя, пяклі ў прыску.. бульбу. Брыль. Ля печы клапоціцца маці І сала пячэ, і бліны. Астрэйка.

2. і без дап. Моцна прыпякаць, абдаваць гарачынёю; паліць. Сонца пякло так неміласэрна, што нават гаманлівы заўсёды пляж прыціх. Лынькоў. // Выклікаць адчуванне апёку, вострага болю. Крапіва пячэ. Сівер пячэ твар. □ Мароз пёк агнём, а ніколі так не былі ў партызан расхрыстаны грудзі. Карпюк. Мірыяды зялёных мух кішэлі ў нагрэтым паветры, пяклі цела камары. Хомчанка. // Прычыняць востры нясцерпны боль, гарэць агнём. Тузала ногі, нылі плечы, на далонях пяклі мазалі. Дамашэвіч. // безас. Пра адчуванне гарачыні, пякоткі. У горле пячэ. □ [Тэлефаніст] зразу стаў адчуваць, як у грудзях стала смактаць і пячы, як агнём. Чорны.

3. перан.; і без дап. Не даваць спакою, трывожыць, мучыць. Адно пякло душу — не мог атрымаць ліста з Беларусі. Няхай. Руіны білі ва ўпор, пяклі фашыстаў агнём лістовак, ірвалі мінамі. Новікаў.

•••

Як бліны пячы — вельмі хутка і ў вялікай колькасці (рабіць, выпускаць што‑н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пячы́ ’скварыць, смажыць, пячы, прыпякаць’ (ТСБМ, Нас.; Яруш.; ашм., Стан.; Сцяшк., Шат.; Сл. ПЗБ), печ ’тс’ (Бяльк.); рус. печь, польск. piec, чэш. péci, в.-луж. pjec, н.-луж. pjac, палаб. piet, славен. pẹ̑ci, серб.-харв. пѐћи, балг. пека́, макед. пече, ст.-слав. пешти. Прасл. *pekti (гл. пекці), першаснае значэнне ’пячы на адкрытым агні’, параўноўваюць са ст.-інд. pácati ’гатуе, смажыць’, алб. pjekпячы’, грэч. πεσσω ’варыць’, з метатэзай сюды ж літ. kèpti, лат. ceptпячы’ (Глухак, 474; Шустар-Шэўц, 2, 1073; Бязлай, 3, 19; БЕР, 5, 132; ESJSt, 11, 636). Формы з ‑ч‑ па аналогіі з формамі цяп. ч. пячэ́ш, пячэ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры́сак, -ску, м.

Гарачы, распалены попел.

Пячы бульбу ў прыску.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затрапята́ць, -пячу́, -пе́чаш, -пе́ча; -пячы́; зак.

Пачаць трапятаць.

Затрапяталі лісты асіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

печьI несов., в разн. знач. пячы́;

печь пироги́ пячы́ пірагі́;

со́лнце печёт го́лову со́нца пячэ́ галаву́;

печь как блины́ пячы́ як бліны́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дапячы́, -пяку́, -пячэ́ш, -пячэ́; -пячо́м, -печаце́, -пяку́ць; дапёк, -пякла́, -ло́; -пячы́; -пе́чаны; зак.

1. Скончыць пячы, давесці да поўнай гатоўнасці.

Д. хлеб.

2. чаго. Спячы дадаткова.

Д. бліноў.

3. перан., каму і без дап. Вывесці з раўнавагі; даняць.

Сваімі дакорамі і папрокамі ён усім дапёк.

|| незак. дапяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пячэ́нне, -я, н.

1. гл. пячы.

2. Кандытарскі выраб у выглядзе тонкіх кавалачкаў, прыгатаваны са здобнага, звычайна салодкага цеста.

Пачак пячэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)