Гана́плечка ’кароткая кашуля са складкамі каля каўняра’ (Шат.), ганапле́чка ’мужчынская кашуля са складкамі каля каўняра’ (Жд. 1). Гэта — складанае слова. Другая яго частка да плячо, а аб першай (гана‑) можна меркаваць толькі параўноўваючы лексему гана́пле́чка з другой, паходжанне якой зусім празрыстае. Гл. у Бялькевіча: галаплёка (гылаплёка) ’падбіўка ў верхняй кашулі або сукенцы’, галаплёчка (гылаплёчка) ’кашуля з галаплёкай, падбіўкай’. Этымалогія гэтых апошніх слоў вельмі простая: *golo‑pleka, *golo‑plečьka да *golъ ’голы’ і *plek‑плячо’. Што датычыцца ганаплечкі, то гэта слова ўзнікла пры дысіміляцыі плаўных л — л > н — л. Адносна *plek‑ параўн. утварэнне з гэтай асновай у рус. мове: подоплека унутраны сэнс’ (спачатку падбіўка сялянскай кашулі’; гл. Фасмер, 3, 299).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пашыбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак.

Разм. Хутка пайсці. Не пазіраючы Аўгіні ў вочы, [Мартын] аддаў ёй траву, а сам пашыбаваў у свой двор. Колас. Узрадаваны, Якуб ускінуў сець на правае плячо, схапіў рыдлёўку і шпарка пашыбаваў да свайго дворышча. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падаплёка ’падбіўка ў (мужчынскай) сарочцы’ (Бяльк., Касп., Мат. Гом., Малчанава, Мат. культ.). Рус. літар. подоплёка ’унутраны сэнс’, дыял. ’падбіўка ў сялянскай кашулі’, укр. підіпле́чка ’падаплёка’. Ад пад і плячо (Фасмер, 3, 299). Гродз. падапле́чка ’накладка з ваты на плечы’ (Сцяшк.), відаць, пад семантычным уплывам пле́чыкі ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пехаці́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пехацінца; прызначаны для пехацінца. Мне бачна ўся калона палонных. Яна страціла вайсковы выгляд: у каго цераз плячо шынельная скатка, хто нясе пад пахай ватоўку, сям-там відаць пехацінская ці кавалерыйская шапка. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакла́жа, ‑ы, ж.

Тое, што пакладзена, ускладзена куды‑н. (для перавозкі, пераноскі і пад.); груз, багаж. Андрэй звязаў маленькі чамаданчык і пакуначак кніг раменьчыкам, перакінуў паклажу цераз плячо і рушыў да сваёй вёскі. Дуброўскі. [Дзямід Сыч] імкліва абышоў вакол машыны, прыглядаючыся .. да яе паклажы. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пага́на,

1. Прысл. да паганы (у 1 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра цяжкі, дрэнны фізічны або псіхічны стан. Каб трохі, [Ганна] упала б — ледзь намаглася ўтрымацца. Бацька заўважыў, што ёй пагана, стаў побач, паклаў руку на плячо, быццам супакойваў, даваў сілу. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плячу́к, плечука, м.

1. Разм. Тое, што і плячо (у 1 знач.). Змоўкла, у задуменні прыхінулася Лысаковічаўна да Адасёвага плечука. Калюга.

2. Вата, падкладзеная пад плечы ў адзежы. [Мужчына:] — А мо вы заадно і штаны звузіце, ды з плечукоў крыху ваты выскубеце? «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заліхва́цкі, ‑ая, ‑ае.

Удалы, хвацкі. У хлапцоў былі задраныя на патыліцу шапкі ды такі заліхвацкі выгляд, што стары не адважыўся ім нічога сказаць. Карпюк. // Задорны, вясёлы, бадзёры. Наперад выйшаў хлопец, расцягнуў гармонік на ўсё плячо, і бадзёрыя, заліхвацкія гукі ўстрывожылі ціхую вуліцу. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дружы́ць, дружу, дружыш, дружыць; незак., з кім і без дап.

Быць у дружбе з кім‑, чым‑н., выяўляць узаемную прыхільнасць; сябраваць. [Зыгмусь з Фэлькам] дружылі вельмі, з самых малых год сваіх. Чорны. Нам дружыць патрэбна між сабою І стаяць за мір — плячо к плячу. Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыра́мак ’каўнер’ (Юрч.), ’пагон (наплечны знак адрознення)’, прыра́мка ’наплечнае ўпрыгожванне ад каўнера да рукава’ (ашм., Стан.), прыра́мкі ’кавалкі палатна, якія падшываюцца пад плечы ў сарочках’ (смарг., Шатал.), ’палоскі, накладкі на плячах мужчынскай кашулі’ (Ян.), прыра́мык ’істужка палатна, нашытая наперадзе у рубашцы, у якой праразаюцца петлі для зашпільвання’ (Бяльк.). Гл. ра́ме, рамяно́) ’плячо’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)