плячо́, -а́, мн. пле́чы, Р плячэ́й і плеч, Д пляча́м, Т пляча́мі і плячы́ма, М на пляча́х, н.

1. Частка тулава ад шыі да рукі.

Палажыць руку на чыё-н. плячо.

Вынесці на сваіх плячах што-н. (перан.: справіцца з якой-н. цяжкай задачай, працай, без падтрымкі). П. ў п. (побач, у цесным адзінстве). З плеч далоў што-н. (адпаў клопат, скончыліся турботы пра што-н.; разм.). Мець галаву на плячах (умець разбірацца ў чым-н., быць разумным). Як гара з плячэй звалілася (хто-н. адчуў палёгку, пазбавіўшыся ад якіх-н. клопатаў, перажыванняў; разм.). За плячамі ў каго-н. што-н. (таксама перан.: пра што-н., што было, мелася ў каго-н. у мінулым). Уварвацца куды-н. на плячах адступаючага праціўніка (непасрэдна за адступаючым праціўнікам). З чужога пляча (пра адзенне: якое не падыходзіць па размеры або якое раней насіў хто-н.).

2. У анатоміі: верхняя частка рукі да локцевага сустава.

3. мн. Тыльны бок тулава ад шыі да пояса, спіна.

Узваліць ношу на плечы (абцяжарыць каго-н. справамі, клопатамі). Павярнуцца плячамі да каго-, чаго-н. (таксама перан.: адвярнуцца ад каго-, чаго-н.).

4. Частка рычага ад пункта апоры да пункта прыкладання сілы (спец.).

|| памянш. плячу́к, плечука́, мн. плечукі́ і плечуко́ў, м. (да 1 знач.; разм.).

|| прым. плечавы́, -а́я, -о́е (да 1—3 знач.).

Плечавая косць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

плячо́ ср., в разн. знач. плечо́;

ля́паць па ~чы — хло́пать по плечу́;

перало́м ~ча — перело́м плеча́;

плячо́ каро́мысла — плечо́ коромы́сла;

плячо́ бастыёнаспец. плечо́ бастио́на;

плячо́ ў плячо́ — плечо́м к плечу́; рука́ о́б руку;

сячы́ з-за ~ча́ — руби́ть сплеча́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

плячо́, а́; мн. пле́чы, Р мн. плячэй і плеч, Д пляча́м, Т пляча́мі і плячы́ма, М (аб) пляча́х; н.

1. Частка тулава ад шыі да рукі. Міколку, аднак, было не да смеху, бо ныла балюча плячо. Лынькоў. Рука Віктара ляжала на маім плячы. Савіцкі.

2. Верхняя частка рукі да локцевага сустава. Пералом пляча.

3. толькі мн. (пле́чы, плячэ́й і плеч). Тыльны бок тулава ад шыі да пояса; спіна. Немцы, спяшаючыся выскачыць з гэтай смяротнай стыхіі, усё часцей штурхалі людзей у плечы. Шчарбатаў.

4. Спец. Частка рычага ад пункта апоры да пункта прыкладання сілы, якая дзейнічае на рычаг.

5. Спец. Частка прадмета або ўчастак чаго‑н., размешчаны пад вуглом да яго асноўнай часткі. Плячо бастыёна.

•••

Браць ногі на плечы гл. браць.

Вынесці на сваіх плячах гл. вынесці.

Гара з плячэй звалілася гл. гара.

За плячамі — у мінулым (быць, стаяць, мець).

За плячамі не насіць гл. насіць.

Зваліцца з плячэй гл. зваліцца.

Зваліць з плячэй гл. зваліць.

З плеч далоў гл. далоў.

З чужых плячэй — які не падыходзіць па размеру, які раней насіў хто‑н. (пра адзежу).

Касы сажань у плячах гл. сажань.

Мець галаву (на плячах, на карку) гл. мець.

Націснуць плячамі гл. націснуць.

Плячо ў плячо — а) блізка, побач з кім‑н.; б) у цесным адзінстве, разам.

Расправіць плечы гл. расправіць.

Ускласці (узваліць) на плечы гл. ускласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плячо́ н

1. Schlter f -, -n, chsel f -, -n; Blatt n -(e)s, Blätter (жывёлы);

паціска́ць пляча́мі die Schltern [chseln] zcken;

плячо́ ў плячо́ Schlter an Schlter; Site an Site;

на плячо́! вайск das Gewhr über!;

2. тэх Arm m -(e)s, -e;

плячо́ рычага́ Hbearm m -(e)s, -e;

гэ́та яму́ па плячы́ разм das entsprcht sinen Kräften; deser Sche [deser ufgabe] ist er gewchsen;

гэ́та яму́ не па плячы́ разм das geht über sine Kräfte, das überstigt sine Kräfte

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Плячо, плечо́, плечэ́, плічо́, плычэ́, плечко́, плы́чко, плячу́к, пляча́к, пле́чухна, пле́чы, плэ́чэ, плэ́чы ’частка тулава ад шыі да рукі’, ’частка рукі да локцевага сустава’, лудз. ’частка тулава каня вакол шыі’; плечы ’спіна’, ’лапаткі’, ’верхняя частка спіны’, ’задняя частка вопраткі паміж двума рукавамі’, ’падкладка ў кашулі’, ’ватныя плечыкі ў вопратцы’, ’пройма рукава’ (ТСБМ; Нас.; Бес.; Шат.; Сл. ПЗБ; ашм., Стан., Бяльк., Сцяц.; Сцяшк. Сл.; Сцяшк. МГ; ТС; Клім.; З нар. сл.; Ян.), сюды ж плячкі́ плечы’ (латг., Нар. сл.), навагр. плячу́к ’шво на плячы’; (тамсама); пле́чы ’тарэц, зад’ (ТС), пле́чыкі ’спінка ў ложку’ (бых., ЛА, 4), плэчувы́й стовб ’шула’ (драг., Нар. лекс.), плячны́й ’прызначаны на плечы’ (чэрык., Мат. Гом.), плячы́сты (ашм., Стан.), плячэ́ць ’раздавацца ў плячах’ (Нар. Гом.). Укр. плече́плячо’, ’шула’; рус. плечо, дыял. плеча́плячо’, ’пярэдняя чвэрць тушы барана, цяляці’; пле́чко ’частка рукі ад пляча да локця’, стараж.-рус. плече; польск. plec, plecy ’спіна’, ’спінка ў вопратцы’, plece ’лапатка’; палаб. plicě; н.-луж. placo ’шынка’, ’сцягняк’, в.-луж. pleco ’тс’, чэш. plec, plece, мар. дыял. pľeco, славац. pleceплячо’, славен. pléče, серб.-харв. пле̏ће, макед. пле́ки, балг. плещи́, пле́щи, ст.-слав. плештеплячо’, плешти ’спіна’, перан. ’крылы’. Прасл. *pletʼe (Бязлай, 3, 52; Махэк₂, 457), *pletje (Банькоўскі, 2, 602; БЕР, 5, 351; Борысь, Czak. stud., 64); калі ж улічыць рус. пле́коплячо’, белоплёкий ’белакрылы’, подоплёка ’падкладка’, зыходнай формай можна было б лічыць *plekti̯‑ і параўноўваць з лат. plęcsплячо’, літ. plókščias ’плоскі’, ст.-грэч. πλάξ, Р. скл. πλακός ’горная раўніна’, ст.-ісл. flá ’ўступ стромай скалы’, лац. placidus ’роўны’ (Фасмер, 3, 281), а таксама з ірл. leithe ’лапатка’, літ. plė̃sti ’рассцілаць’, platùs ’шырокі’. Гл. таксама Міклашыч (250). Фрэнкель (581 і 606), Траўтман (225), Голуб-Копечны (227).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́плеч, прысл.

У непасрэднай блізкасці з кім-н., плячо ў плячо, поруч.

Ісціп.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

плечавы́ гл. плячо.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

плячу́к, плечука́, мн. плечукі́ і плечуко́ў, м.

1. гл. плячо.

2. Спецыяльная падкладка пад плечы ў адзенні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пе́равязь, -і, мн. -і, -ей, ж.

Павязка цераз плячо для падтрымання пашкоджанай рукі.

Падвесіць хворую руку на п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

shoulder1 [ˈʃəʊldə] n.

1. плячо́;

across the shoulders у пляча́х;

shrug one’s shoulders паціска́ць плячы́ма

2. плячо́ (гары), або́чына (дарогі)

put one’s shoulder to the wheel энергі́чна бра́цца за спра́ву;

give smb. the cold shoulder хо́ладна сустрака́ць каго́-н.;

shoulder to shoulder плячо́ ў плячо́;

straight from the shoulder не паду́маўшы, усляпу́ю, адра́зу

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)