Маштакі́ ’тапачкі’ (шальч., Сл. ПЗБ). З польск. meszty ’тс’, якое з тур. mest ’лёгкія туфлі без абцасаў’. Суфікс, як у шчарбакі ’неглыбокія лёгкія лапці’. Гл., аднак, мэкшты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лы́ка, ‑а, н.
Луб з карой маладых лісцевых дрэў (пераважна ліпы); палоска такога лубу з карой. Драць лыка. □ Бацька з адменнага лыка Лапці малым нам пляце; Цень з барадою вялікай Лёг ад яго на куце. Смагаровіч.
•••
Лыка не вяжа гл. вязаць.
Не лыкам шыты гл. шыты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бамбо́шы ’галёшы, зробленыя з аўтамабільнай шыны, якія адзяюцца на валёнкі, буркі’ (Выг. дыс.), ‘лапці, пашытыя з скуры’ (Сакал.). Відавочна, нейкае жартоўнае ўтварэнне. Другая частка слова яўна нагадвае слова галёшы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасталы́ка ’прасцяк, нетактоўны чалавек’ (ТС). З прастарэ́ка (гл.) з заменай другой часткі на лыка; магчыма, намёк, што такі чалавек носіць лыкавыя лапці. Параўн. рус. ла́потник ’прасцяк; вясковы неадукаваны чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэме́ннік 1 ’кажан’ (Нар. сл.). Да раменнік (гл.). Рус. реме́нница ’тс’ ад реме́нь (Фасмер, 3, 468), параўн. яшчэ кажан.
Рэме́ннік 2 ’нейкая вадзяная расліна; раменныя лапці’ (ТС). Гл. раменнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хлюст, ‑а, М ‑сце, м.
Разм.
1. Хітры і нахабны чалавек; прайдзісвет. [Стася:] — Не бачыш, які гэта хлюст. На хаду абуе ў лапці каго захоча. Пальчэўскі. [Глобаў:] — Я цябе, хлюста такога, да трактара блізка не дапушчу, пакуль чалавекам не станеш. Беразняк. // Франтаваты, развязны чалавек. Звышмодны хлюст.
2. Від картачнай гульні. Гуляць у хлюсты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ *Пасталні́к, іван. постолнык ’сенажаць, размешчаная адразу за хатамі’ (Сл. Брэс.). Да пастаўнік (гл.). Мена ‑л‑ замест ‑ў‑/‑в⇉вынік пераводу на палес. гаворку польск. pastewnik, мена а > о — магчыма, пад уплывам лексемы постолы ’лапці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каве́рыць ’скажаць гучанне слова, няясна вымаўляць, хлусіць’ (Жакава. Совещание по ОЛА, 198–199). Як магчымыя паралелі можна прывесці рус. кастрам. коверить ’ламаць, згібаць, мяць што-н.’ і, як вельмі ненадзейнае, рус. паўн.-дзвін. каверить ’хварэць, нядужаць; кашляць’ (адносна развіцця значэння параўн. рус. дыял. вертёж ’галавакружэнне; заразная хвароба, эпідэмія’). Утворана прэфармантам ко‑ ад верыць, роднаснага рус. дыял. верать ’плесці (лапці, кашолкі, сеткі і да т. п.)’, верать ’хлусіць, расказваць байкі’, якія ад verti ’плесці і інш.’ Развіццё значэння аналагічнае вярзці ’несці лухту’ < вярзці ’плесці (лапці і інш.)’. Да словаўтварэння параўн. кавярзаць, укр. ковертати.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Наборсавацца, наборе уватысь ’наесціся, нахлябацца’ (кам., Сл. ПЗБ). Відаць, да борсаць, барсаць ’блытаць’ або барсиць ’працягваць аборы ў лапці; кідаць’ (гл.) з характэрным для экспрэсіўных утварэнняў пераходам ад канкрэтнай семантыкі да ’есці’, параўн. нарэзацца, налупіцца, набрицца і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кавыра́ць ’падплятаць’ (Касп.). Рус. ковырять ’тс’ утворана прэфармантам ко‑ ад вирати ’плесці лапці, сеці і да т. п.’, параўн. рус. дыял. вирать ’плясці лапці, кашолкі, сеці; падплятаць лапці; сшываць і інш.’. Такія значэнні дазваляюць тлумачыць кывіряць ’крывіць, перадражніваць’ (Бяльк.), параўн. бел. каверыць (гл.) і рус. дыял. коверить ’крывіць, перадражніваць каго-н.’, як структурную і семантычную паралель параўн. рус. дыял. шевырять ’капацца, варушыць’, шевырялка ’балбатуха’. Адносна фанетыкі (кавыраць — кывіраць) параўн. рус. дыял. вирать ’плесці’ і вирать ’хлусіць, маніць’, вырить ’хітраваць, мудрагеліць’, магчыма і рус. вырей ’чараўнік’. Магчыма, як прыклад суаднесенасці ы/і, можна прывесці і рус. вир ’вір’ і выр, вырь, вырік ’тс’, нягледзячы на заўвагу Фасмера, 1, 370, што паводле фанетыкі гэтыя словы нельга аб’ядноўваць. Адносна ы/і гл. яшчэ Шанскі, ЭИРЯ, 1972, VII, 206–207. Засведчаныя ў рус. гаворках значэнні вирать ’кідаць і пад.’, структурна і семантычна падобныя смал. каверзать ’блытаць; біць, калаціць’, кубан. ’ісці, спатыкаючыся’ дазваляюць зразумець мсцісл. кавырь ’пра парушэнне прывычнага, звычайнага ладу’ (Нар. лекс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)