падма́нны, ‑ая, ‑ае.

Які ўводзіць у зман; падманлівы. Падманны рух. □ [Радыст:] — Я вымушаны быў звярнуць у другі бок, каб навесці.. [немцаў] па падманны след. Паслядовіч. Баласпай асадзіў кабылу. Па почырку арлінага лёту ён здагадаўся, што звер сумеў ашукаць птушку. Воўк ці хутчэй за ўсё ліса зрабіла падманную стойку. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сяме́йнік, ‑а, м.

Разм. Член якой‑н. сям’і. Сямейнікаў маіх дома нікога не аказалася, але я нават забыўся хоць якой запіскай папярэдзіць іх аб маім ад’ездзе і пабег на аўтобусную станцыю. Быкаў. Звялі маладзіцу са свету сямейнікі. Свёкар быў звер і скупеча .. А сынок — яшчэ горшы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

и́зверг вы́людак, -дка м., вы́радак, -дка м.; (палач, мучитель) кат, род. ка́та м.; звер, род. зве́ра м.;

и́зверг ро́да челове́ческого бран. вы́людак ро́ду чалаве́чага.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лове́ц

1. (рыболов) рыбало́ў, -ло́ва м.;

2. (охотник) уст. лаве́ц, род. лаўца́ м.;

на ловца́ и зверь бежи́т посл. на лаўца́ і звер бяжы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бэ́сціць ’лаяць, ганьбіць, зневажаць; мазаць адзежу’ (Шат., КЭС, лаг., БРС, Бір. Дзярж.), бэ́сціцца ’прыпадабняцца жывёле’ (Гарэц.). Параўн. ст.-укр. бествитися (з XVI ст.). Запазычанне з польск. bestwić ’тс’ (аб польскім слове гл. Брукнер, 22: да bestja < лац. bestiaзвер’). Параўн. бэ́штать. Форма бэ́сціцца адлюстроўвае польск. bestwić się. Непасрэдна з польск. bestja запазычана бел. бэ́стыя (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пушны́ 1, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае каштоўнае футра. Пушны звер.

2. Які мае адносіны да пушніны. Пушны промысел. Пушны сезон.

пушны́ 2, ‑ая, ‑ое.

Уст. З прымессю мякіны. З торбы мы вытраслі на траву дзесяць сырых бульбін, два акрайцы пушнога хлеба, які ад дотыку рассыпаўся ў руках. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сплю́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. што. Выплюнуць. Рыбнік сплюнуў пахмельную сліну. Караткевіч. Разам з дымам Ходас суха сплюнуў з языка крошку горкага тытуню і пайшоў да дзвярэй. Адамчык.

2. Плюнуць. [Быстроў] паварушыў засмяглымі патрэсканымі губамі і сплюнуў на дарогу. Мележ. — Цьфу ты! — сплюнуў [дзядзька Рыгор]. — Ды тут няйначай звер які! Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ненасы́тный

1. ненае́дны; ненасы́тны;

ненасы́тный зверь ненае́дны (ненасы́тны) звер;

2. перен. ненае́дны; (не удовлетворяющийся ничем достигнутым) ненасы́тны; (жадный) прагаві́ты, пра́гны; (прожорливый) пражэ́рлівы;

ненасы́тное жела́ние ненасы́тнае жада́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стра́шны в разн. знач. стра́шный;

с. звер — стра́шный зверь;

с. хо́лад — стра́шный хо́лод;

не такі́ с. чорт, як яго́ малю́юцьпосл. не так стра́шен чёрт, как его́ малю́ют

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Расама́ха1 ’драпежная млекакормячая жывёла сямейства куніц, Gulo borealis’ (ТСБМ), ’звер расамаха, Chiromis’ (Байк. і Некр.), ’звер ласка, Mustela gulo’ (Некр. і Байк.), ’звер’ (Янк. 1; з заўвагай: “гэты звер тут не водзіцца”), ’звер’ (гом., ГЧ), ’хіжы звер у Сібіры’, ’воўк-канятнік’ (Ласт.), росома́ха ’драпежная жывёліна, расамаха(?)’ (ТС), параўн. укр. росома́к, росома́х, росома́хазвер Gulo gulo з сямейства куніц’, рус. росома́ха ’тс’, польск. rosomak ’тс’. Хутчэй за ўсё, старажытная назва; паводле Трубачова (ВСЯ, 3, 123), з больш ранняга *сорома́ха (< прасл. *sormaxa, параўн. літ. šarmuõ, šermuõ ’гарнастай, ласка, дзікі кот’), што спарадычна адзначалася ва ўкраінскіх і беларускіх дыялектах (Трубачоў у Фасмера, 3, 505, параўн. тураў. сарома́ха, гл.), з якога шляхам метатэзы складоў утворана сучасная назва. Бяднарчук (ABSl, 9, 46) схіляецца да балтаславянскага запазычання з уграфінскіх моў, параўн. марыйск. sõrmõ, šurmaŋšõ ’рысь’, саамск. čoŕma, čierma ’воўк’, вацяцк. śor ’куніца’ і інш. Ранняя фіксацыя ў наўгародскай берасцяной грамаце канца XIV ст. (Залізняк, Древненовг., 523) у форме росомуха (бѣла росомуха) ’нейкі пушны звер’ (гл. Чарных, 2, 123), як быццам, сведчыць пра такі шлях запазычання, аднак, у сувязі з гэтым, метатэза складоў павінна была адбыцца вельмі рана. Нельга выключыць, што на гэта магла паўплываць старая славянская міфалагічная назва са значэннем ’злы дух, страшыдла’, гл. расамаха2. Сляды рэальных ведаў пра нейкага драпежнага звера ўсё ж прысутнічаюць у гаворках, параўн.: росома́ха нападае на худобіну і задніцу вуесць; а ека та росомаха, то не ведаем (ТС); rosomácha, rysamácha ’расамаха’ (Арх. Федар. з заўвагай: “Вынішчана ў слонімскіх лясах у 1831 г.”). Табуізацыя першапачатковай назвы і яе сувязь з *sorom (< і.-е. kʼormos, гл. сорам, што звязваецца з старой назвай куніцы і.-е. kʼor‑mōn), на якой настойвае Трубачоў (ВСЯ, 3, 120–124), таксама можа тлумачыцца ўплывам міфалагічнага персанажа. Меркаванні аб шляхах пранікнення назвы ў іншыя еўрапейскія мовы з усходу, а таксама аб магчымых крыніцах запазычання, гл. Брукнер, 463; Кіпарскі, ZfslPh, 20, 359 і наст.; Фасмер, 3, 504505; SEK, 4, 209.

Расама́ха2 фальк. ’страшыдла ў вобразе жанчыны, у якой распушчаныя валасы і стальныя грудзі, ёю страшаць малых дзяцей’ (Янк. 1), ’злы дух у постаці чалавека з звярынай галавой і лапамі, жыве ў каноплях’ (Ласт.), ’персанаж з дэманалогіі’ (Сержп. Грам.), ’нечысць, ёй становіцца маці, забіўшая сваё дзіця і ўтапіўшаяся’ (гом., ГЧ), расама́ка: расамака жыве ў каноплях, а русалка ў вадзе (валож., Жд. 2), перан. ’неахайная жанчына’ (барыс., там жа), ’няўклюда’ (пухав., Жыв. сл.), ’непрычэсаная, неахайная жанчына’ (Мат. Маг.), росома́ха ’жанчына з распушчанымі, непрыбранымі валасамі’, ’пра неахайную жанчыну (у параўнанні)’: ідзе бі росомаха; роспейсаласа, як росомаха (ТС), расама́ха ’неахайная жанчына’ (смарг., Сл. рэг. лекс.), ра́сумак ’непрычасаны чалавек’: ходзіш, як расумак (Мат. Маг. 2), русума́ка ’нямыты, мурза, няхлюя’, русума́чка ’мурза, смаркачка’ (Нас.). Параўн. укр. росома́к, росома́х, росома́ха, рус. дыял. росома́ха ’міфічная істота з доўгімі распушчанымі валасамі’, ’неакуратная, неахайная жанчына; лахудра’; магчыма, сюды таксама літ. razumùkas, razimùkas ’пачвара, страшыдла, што сядзіць на гарышчы’, ням. прус. Rosemòck, Rosumòck, Rasumùck ’страшыдла, прывід; неспакойны, благі, неахайна апрануты чалавек’, ням. дыял. Rosemock ’дэман, якім страшылі дзяцей; бялізны чалавек, волат’ (Кіпарскі, ZfslPh, 20, 365; SEK, 4, 209). Няясна. Звычайна выводзяць з расамаха1 на падставе пераносу назвы паводле знешняга вобліку звера, які, аднак, на большасці тэрыторый, дзе ўжываецца слова ў дэманалагічным і пеяратыўным значэнні, застаецца невядомым. Звяртае на сябе ўвагу характаралагічны прызнак — наяўнасць растрапаных валасоў ці краёў адзення, што дазваляе звязаць названыя формы з варыянтнай асновай *ręs‑ (параўн. расаматы, раса́2, гл.), *ros‑/*rus‑ (параўн. роса́ўка, руса́ўка: у руса́ўкі жэлезные цыцкі і косы роспушчэны; ру́савы дзед, гл.), *ras‑ (ра́ся ’неахайная жанчына’, гл.). Страхаў (Paleoslavica, 13, 1, 6–8) першасным значэннем лічыць ’непрычасаная, растропа’ і праз рус. дыял. (іванаўск.) россома́ха ’развілістае дрэва’ з устаўным экспрэсным суфіксам ‑(о)ма‑ (параўн. рус. костома́ха ’вялікая костка’) збліжае з рассо́ха (гл. расоха, расахатае дрэва), якое можа мець другаснае значэнне ’неахайная, непрычэсаная’, параўн. каш. rosoxa ’жанчына з заблытанымі валасамі’, rosoxati ’лахматы, калматы’, гл. расахаты ’раскудлачаны’: расахатая галава (Сл. ПЗБ). У такім выпадку расамаха2 < расоха (“з пашыранай асновай”, там жа), а расамаха1 ў выніку пераносу назвы на Gulo borealis па табуістычных меркаваннях. Аднак трактоўку пачатку слова як прыстаўкі рос‑ (< *orz‑) у святле існуючых варыянтных форм нельга прызнаць пераканаўчай. Па тых жа меркаваннях нельга прыняць этымалогію Чарных (2, 123) з *розсъмокъ (параўн. старыя напісанні разсамака, рассамак, розсомахи, XVII ст.), што да смок (< съмок) ’змей, цмок’ і далей да смактаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)