зве́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зве́р звяры́
Р. зве́ра звяро́ў
Д. зве́ру звяра́м
В. зве́ра звяро́ў
Т. зве́рам звяра́мі
М. зве́ры звяра́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

звер, -а, мн. звяры́, -о́ў, м.

1. Дзікая, звычайна драпежная жывёліна.

Пушны з.

2. перан. Пра вельмі злога, жорсткага чалавека.

|| памянш. звяро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м. (да 1 знач.).

|| зб. звяр’ё, -я́, н.

|| прым. звяры́ны, -ая, -ае.

Звярыныя сляды.

З. страх (надзвычай моцны). З. арнамент (з адлюстраваннем жывёл).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звер м.

1. зверь;

2. перен. зверь, и́зверг;

глядзе́ць зве́рам — смотре́ть зве́рем;

на лаўца́ і з. бяжы́цьпосл. на ловца́ и зверь бежи́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

звер, ‑а; мн. звяры, ‑оў; м.

1. Дзікая, звычайна драпежная жывёла. Драпежны звер. □ — Мядзведзь! — прахрыпеў Тадэўчык і адскочыў ад агню, каб лепей было з цемры ўглядацца ў звера. Бядуля. / у знач. зб. Сібір багата пушным зверам.

2. Пра вельмі злога, жорсткага чалавека. Ззялі маладзіцу са свету сямейнікі. Свёкар быў звер і скупеча. Брыль.

•••

Глядзець (пазіраць) зверам гл. глядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Звер ’дзікая жывёла’. Рус. зверь, укр. звір, польск. zwierz, в.-луж. zwěrjo, н.-луж. zwéŕe, чэш. zvěř, славац. zver, славен. zvę̂r, серб.-харв. зве̑р, зви̏јер, балг. звяр, макед. sвер. Ст.-слав. звѣрь. Ст.-рус. звѣрь. Ст.-бел. звер (Скарына). Прасл. zvěrь < і.-е. gʼhu̯ēr‑ ’дзікая жывёла’: літ. žvėrìs, лат. zvērs, ст.-прус. він. скл. мн. л. swirins, грэч. θήρ, ‑οςзвер’, лац. ferus ’дзікі’. Фасмер, 2, 87; Шанскі, 2, З, 79; БЕР, 1, 625; Скок, 3, 666–667; Голуб-Копечны, 440; Махэк₂, 720; Копечны, Zákl. zásoba, 429; Траутман, 374–375; Покарны, 1, 493.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звяр’ё гл. звер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звяро́к гл. звер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звяру́га, -і, Му́зе, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. Вялікі страшны звер.

2. Тое, што і звер (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звяры́на, -ы, ж. (разм.).

Вялікі звер; звяруга.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падра́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м. (спец.).

Звер або птушка, раненыя паляўнічым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)