Наполакжалезная лапатачка ў сахі, пры дапамозе якой зямля пры аранні адкідваецца на адзін бок’ (Нас.), ’тып лапаткі над лемяшам’ (Грыг.). Адсылка Насовічам да іншай назвы рэаліі паліца — фактычна дае этымалогію слова, параўн. полка, паліца ’дошка, прымацаваная рабром да сцяны’ (гл.). Наўрад ці сюды наполак ’вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, камент., 809); хутчэй да папярэдняга слова (гл. напол), тут — ’адна з частак калодкі, расколатай напалову’, параўн. аполак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́свет, посвет, посвэт, пасееш ’камінок пры печы’ (ельск., Хрэст. дыял.; мазыр., Шн. 3), ’лучнік, жалезная рашотка, дзе гарэла лучына, асвятляючы хату’ (Эрэм., Пікай., ТС; лун., Шатал,), посвіт ’лоўля рыбы на святло’ (нараўл., Мат. Гом.), укр. посвіт ’святло, агонь’, рус. пск., цвяр. посветец ’лучнік’, польск. дыял. poświat, poświt ’асвятленне пры лоўлі рыбы’. Утварэнне з прыстаўкай *po‑ ад *svetiti са значэннем выніку дзеяння; у польскай — з палескіх ці украінскіх гаворак. Гл. свет, свяціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чыгу́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Рэйкавая дарога, прызначаная для руху паяздоў. Гасцінец.. быў адзіны шлях зносін паміж гарадкамі, чыгунка была далёка. Чорны. А там за возерам, як струнка, Пралегла роўненька чыгунка. Вось пераезд даўно знаёмы; Правей вакзальныя харомы. Колас.

2. Комплекснае транспартнае прадпрыемства, якое забяспечвае перавозку пасажыраў і грузаў па такой дарозе. Працаваць на чыгунцы. □ [Кавалеўскі:] — Ужо дамовіўся з Упраўленнем чыгункі, даюць чатыры пакоі ў новым доме. Карпаў.

3. Разм. Жалезная печка. На чыгунцы грэўся чайнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падге́рац ’жалезны прэнт, які злучае шворан з трайнёю калёс’ (ТСБМ, Янк. 2), падгэ́ріц (Бяльк.), падагэ́рц (Шат.), падгэ́рц (Шат., Янк. 2), подге́рэц, подгэ́рэц (ТС), подге́рец (Мат. Гом.), подге́рац (Сл. ПЗБ), підгі́рць, подгі́рць, подго́рец, пудге́рец (Сл. Брэс.), пудге́рац (Тарнацкі, Studia). Рус. курск. подги́риц (без тлумачэння значэння у КСРНГ), смал. подге́ржалезная паласа под коламі, якая злучае пярэднюю і заднюю часткі колаў’, укр. підге́рц, пудге́рец ’тс’. Няясна. Па фанетычных прыкметах, запазычанне, хутчэй усяго германізм. Але канкрэтную крыніцу вызначыць цяжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бо́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Вялікая драўляная або жалезная цыліндрычная пасудзіна з двума плоскімі днішчамі.

Дубовая б.

Саліць агуркі ў бочцы.

2. Старая руская мера вадкіх і сыпкіх цел, роўная сарака вёдрам (каля 490 літраў).

Б. жыта.

3. Фігура вышэйшага пілатажу: поўны абарот самалёта вакол яго падоўжнай восі.

Бяздонная бочка (разм.) —

1) пра тое, што патрабуе вялікіх затрат і не акупляе сябе;

2) пра таго, хто можа выпіць многа спіртнога і не ап’янець (неадабр.).

Бочка з порахам — неадступная пагроза, вялікая небяспека.

Нясе як з бочкі (разм., неадабр.) — моцна патыхае ад таго, хто выпіў спіртнога.

|| памянш. бо́чачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. бо́чкавы, -ая, -ае.

Бочкавое піва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Жале́зка ’чыгунка’ (пераважна ў мове партызан у 1941–1945 гг., ТСБМ). Рус. кіраўск. желе́зка ’тс’ (СРНГ). Утворана на базе спалучэння жалезная дарога ў выніку кандэнсацыі пры дапамозе суфікса ‑к‑а; параўн. чыгунны шлях > чыгу́нка і г. д. (Ісачанка, Slavia, 27, 1958, 338). Магчыма разглядаць і як павышэнне актыўнасці слова, якое існавала яшчэ ў XIX ст., але магчыма новаўтварэнне. Уст. жале́зніца ’чыгунка’ (1881 г.) з укр. уст. желізниця (Жэлях.) ці залізни́ця (Гіст. лекс., 261). Параўн. у Коласа («На ростанях») жалязняк ’чыгуначнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падко́ва, ‑ы, ж.

1. Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб пазбегнуць слізгацення. Верхавыя падковы. □ Брук грыміць стукатам колаў і конскіх падкоў. Скрыган. // перан. Тое, што нагадвае форму такой пласціны. За домам — прастор сенажацяў аж да спавітай смугой падковы лесу. Навуменка. Невялічкая рэчка падковай агінала гуту. Гурскі.

2. Металічная пласцінка дугападобнай формы, якая прыбіваецца пад абцас абутку. Гаворачы,.. [Андрэй Клыга] паволі хадзіў па краі сцэны, грузна згінаючы ногі ў каленях і бразгаючы па сухіх дошках адстаўшымі падковамі ботаў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жалязня́к1 ’парода, што змяшчае жалезную руду’ (ТСБМ). Рус. железня́к, укр. залізня́к, славац. železniak, славен. železnjak ’тс’. Утворана ў выніку кандэнсацыі са спалучэння тыпу жалезны камень. Час утварэння няпэўны, хаця наяўнасць слова ў мовах усіх трох груп, а таксама семантыка і словаўтварэнне (гл. SP, 1, 89) не выключаюць вельмі даўняга яго паходжання.

Жалязня́к2 ’рыдлёўка’ (абл., ТСБМ, Сцяшк. МГ, Сл. паўн.-зах.). Рус. калуж. железня́к, смал. желе́зник ’лапата’. Утворана ў выніку кандэнсацыі са спалучэння жалезная лапата пры дапамозе суфікса ‑як, відаць, даволі позна (XIX–XX стст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́жаг, вожыг ’дзяржанне вілак, качаргі, памяла і г. д.’; ’палка з вострым канцом’ (Гарэц., Др.-Падб., Мядзв., Сцяц.); ’палка з апаленым канцом’ (Бяльк.). Рус. о́жег, о́жог, о́жиг ’палка, якая ўжываецца замест качаргі’, укр. о́жог, о́жуг ’тс’, польск. ożeg, каш. ožåk, чэш., славац. ožeh, дыял. vožėk ’дзяржанне вілак, качаргі; палка, якой разграбаюць вуголле’, серб.-харв. ȯžeg ’тое, чым разграбаюць агонь’; славен. ožèg ’качарга; палка з апаленым канцом’, макед. ожегжалезная качарга’, балг. дыял. ожег ’качарга’. Прасл. ožegъ, ožogъ першапачаткова ’палка з апаленым канцом’. Да жгу, жэгчы (Махэк₂, 424; Брукнер, 388). Параўн. ажагі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пупры́ца ’дэталь у жорнах у выглядзе металічнай планкі, наезджанай на шпянёк, на якой трымаецца верхні камень’ (Скарбы; свісл., Шатал.), пупрыця ’тс’ (драг., Жыв. сл.), пярпліца ’тс’ (рас., Шатал.). Гл. папрыца, парпліца; паводле Банькоўскага (2, 497), польск. paprzyca ’тс’ гукапераймальнага паходжання (узыходзіць да *pur‑pur‑); малаверагоднае па лінгвагеаграфічных прычынах запазычанне з літ. pumpurikė, pumpurytė, памянш. ад pumpurė, pumpurėжалезная планка на верхнім камяні жорнаў, куды ўстаўляецца млён; вось, на якой трымаецца верхні камень’ (насуперак Лаўчутэ, Балтизмы, 49). Калі прыняць у якасці зыходнай форму з пуп‑, то магчыма ўзвесці да *ррръ ’пуп’, параўн. балю пьп ’кол у сярэдзіне току, да якога прывязаны коні, што ходзяць па кругу, малоцячы збожжа; стажар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)