сва́йка, ‑і,
1. Руская народная гульня, якая заключаецца ў тым, што вялікі тоўсты цвік кідаецца ў ляжачае на зямлі кольца, а таксама цвік для гэтай гульні.
2. У такелажнай справе — завостраны стрыжань, які служыць для рассоўвання пасмаў троса і іншых работ.
3. У рачным флоце — завостранае з аднаго канца бервяно, якое служыць рычагом пры зняцці судна з мелі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)