ба́гна, ‑ы, ж.

1. Нізкае топкае месца, грузкае балота; дрыгва. А ельнік, густы і цёмны, выцягваў свае лапы, нібы пераймаў чалавека, разрываўся пад нагамі мох, і гнеўна хлюпала чорная багна. Чарнышэвіч. Бегчы далей, відаць па ўсім, было небяспечна, — можна з галавою праваліцца ў багну. Пальчэўскі. // Пра што‑н. бяздоннае, бясконцае. І толькі ў небе ў сіняй багне Я бачу дзіўны ланцужок. Колас.

2. перан. Усё, што засмоктвае чалавека і цягне ў балота адсталасці, коснасці. Багна мяшчанства. □ Трэба адарваць Міхася ад Раманюка, выцягнуць яго з той уласніцкай багны... Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пучи́на ж.

1. (водоворот) вір, род. ві́ру м.;

ло́дку поглоти́ло пучи́ной ло́дку паглыну́ў вір;

2. (болотная) дрыгва́, -вы́ ж.;

3. (морская) бяздо́нне, -ння ср., бе́здань, -ні ж.;

вве́ргнуть в пучи́ну бе́дствий уцягну́ць у бяздо́нне (у бе́здань) бе́дстваў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Райло́, ро́йла ’непарадак’ (Бяльк.). Створана пры дапамозе суф. ‑л(о) з экспрэсіяй зніжанасці па мадэлі: пухнуцьпухлодрыгва, патапеча’, раўціраўло ’крыкун’ (Сцяцко, Афікс. наз., 49). Падобным чынам утворана піцьпойла. Імаверна, роднаснае да рыць, адсюль магчыма, рыцьройла, што вынікае з развіцця фарманта *rou‑/roi‑/rū‑ з рэгулярнымі чаргаваннямі ў славянскіх мовах. Адпаведна райло/ройла ’тое, што перарыта, перакопана, кінута ў непарадку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трасяні́на (трісяні́на) ‘дрыгва’ (Бяльк.), трасаны́на ‘тс’ (кам., ЛА, 2), сюды ж таксама з іншай суфіксацыяй трасу́н ‘тс’ (полац., ДАБМ; шчуч., З нар. сл.), трасу́ха ‘тс’ (навагр., ЛА, 2). Да трэ́сці (гл.). Лексемы пашыраны пераважна на ўскраінах сучаснай беларускай тэрыторыі. На суседніх моўных тэрыторыях таксама ўжываюцца назвы дрыгвы, утвораныя ад прасл. *tręsti: польск. trzęsawisko, укр. трясови́на, рус. тряси́на, трясу́н. Параўн. трасіна, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жывато́к ’крынічнае месца’ (жыт., Яшкін), ’часовае русла ракі’ (палес., Талстой, Геогр.), жывато́чына ’крынічнае месца’, (слаўг., Яшкін). Укр. палес. жывотьокдрыгва’, животочина ’крыніца’ (Лысенка, СПГ). Ц.-слав., ст.-рус. животочьный ’жыватворны, цудадзейны’, ст.-рус. животекущий (аб вадзе). Жывая вада мае знач ’цякучая, крынічная вада’, а таксама казачнае ’цудадзейная вада’. Талстой (Геогр., 186) этымалагізуе жываток ад жывы і ток ’цячэнне’; гэта не выклікае пярэчанняў. Гл. яшчэ жывавод.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́пяць1 ‘багна, дрыгва’ (ваўк., Сцяшк.). Утворана ад дзеяслова *trepet‑ati > трапятаць (гл.) пры дапамозе суф. ‑ь з адцягненым значэннем ‘тое, што трапечацца, калышацца, пастаянна рухаецца’.

Трэ́пяць2 ‘тое, што вельмі белае’: трэпяць, аш у вочы коля сваёю бялізнаю (навагр., ЖНС), значэнне, відаць, кантэкстуальна абумоўленае. Да трапята́ць ‘мільгацець’ (гл.), утворана ад асновы, прадстаўленай у прасл. *trepet‑ati, пры дапамозе суф. ‑ь з адцягненным значэннем (як бел‑ь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́ўні ’забалочаныя берагі рэк і астраўкі, парослыя водалюбівай расліннасцю, якія затапляюцца вясной у час паводкі’ (ТСБМ). Укр. пла́вня ’поплаў, чаротавыя зараснікі, якія заліваюцца вадой’, рус. пск. пла́вня ’зыбучае балоцістае месца, дрыгва’, арханг. пла́вни ’нізкія, заліўныя лугі’, польск. дыял. plawnia ’тс’. Да плаў (гл.) і суф. ‑н‑я ’месца, дзе быў плаў’, але, магчыма, да плаўі, у якім ‑j‑ > н’ (пад уплывам рус. пла́вни ’плаўні’). Параўн. таксама Бэрталь, ScSl, 15, 294.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Луг1, лужок ’сенажаць, пераважна заліўная, пакрытая шматгадовай травой’, ’забалочанае месца, парослае хмызняком і дрэвамі, поплаў’ (Нас., Яруш., ТСБМ, Зеньк., Бес., Бяльк., Клім., Сцяшк., Касп., ТС, лях., Янк. Мат.), ’балоцістая сенажаць’ (Сл. ПЗБ), луог ’лагчына’ (Сержп., Грам.); ’сухадольны лог’ (мазыр., пух., слаўг., шчуч., Яшк.), ’лес, лісцевы лес на абалоні’, ’лес на нізкім месцы, парослы травой’ (Зеньк., Шн., Бяс.; жытк., Талстой), ’алешнік у нізіне’ (Сержп. Грам.), лужок ’некалькі дрэўцаў у лагчыне сярод поля’ (Прышч., дыс.), лужэйка ’поплаў, лужок’ (калінк., Сл. ПЗБ). Укр. луг ’лес у нізіне’, ’сенажаць, луг, парослы травой і кустамі’; рус. луг ’заліўная сенажаць, лясістая абалона’, ’забалочаная нізіна, паша’, ст.-рус. лугъ ’лес, дуброва’, ’балота’, ’заліўная сенажаць’, ’нізіна, нізкі бераг, пакрыты травою, кустамі, трыснягом’, ’лес, дуброва, лесастэп’; польск. ląg, łęgi ’забалочаны (у даліне ракі) луг, парослы кустамі’, ’лес, поле на такіх лугах’, ’роўнае поле, нізіна’, н.-луж. ług ’забалочаная даліна’, ’мокры луг’, чэш. luh ’лес над ракой’, ’луг’, ст.-чэш. ’лес, гай’, ’луг у лесе’, ’даліна’, славац. luh ’лес над вадой’, ’высокі лес на мокрай глебе’, славен. lǫ̂g ’нізкі лес’, ’луг над вадой з рэдкімі дрэвамі’, серб.-харв. лу̑г ’лес, гай’, ’чарот’, макед., балг. лаг, лак, лък, лъг, лъгъ́т ’нізіна, абалона’, ’луг, сенажаць’, ’лясок на мокрым лузе’, ’яр, парослы густым лесам’, ’раўніна ля ракі’, ’гай, дуброва’, ’лес уздоўж ракі’, ’ручэй з парослымі лесам берагамі’, ’нізкае месца на лузе’, ’лес з вялікіх дрэў’, тырнаўск. луг ’паляна, паша’, ’клін паміж дзвюма рэкамі’, ст.-слав. лѫгъ ’гай, малы лес’. Прасл. lǫgъ ’лука, балонь, нізкі лес на поплаве, багна’ (параўн. яшчэ каш. lëgnoc są ’пакрывіцца на дажджы і сонцы’, lëgti ’нізінны’, legńica ’яма’, lëga ’нізіна’, рус. сіб. ла́га ’вільготнае месца ў зарасніках’, ’яма з вадой, лужа’), і.-е. адпаведнікам да якога з’яўляецца літ. léngė ’поле, луг у нізіне і інш.’ Узыходзіць да і.-е. *leng‑ ’згінаць’, сіноніма да блізкага *lenk‑ > лука́ (Слаўскі, 5, 79–82; Фасмер, 2, 527; Махэк₂, 343; Скок, 2, 327; Бязлай, 2, 147–148; БЕР, 3, 336–537).

Луг2 ’нізкае месца, лужа з вадой’, ’невялікі вадаём у полі ці ў лесе, які часам перасыхае ўлетку’ (Федар. I, Федар. 2, Яшк., ТС, Сл. ПЗБ), лужок ’азярцо сярод лугу, натуральны вадаём’, ’невялікая балаціна, дзе не высыхае вада’ (ТСБМ, Сл. Брэс., Сл. ПЗБ; слуц., КЭС; Бір. дыс.). Ст.-польск. ług ’багна, дрыгва’, славінск. łuk, каш. ług ’тс’, ług ’лужок сярод поля’, палаб. lai̯g ’луг, паша’, н.-луж. ługдрыгва, якая зімою пакрываецца вадой, а летам высыхае, і там расце трава’, в.-луж. łukдрыгва’. Прасл. паўн.-зах. lugъ ’балота, дрыгва’. І.‑е. адпаведнікі: літ. liū̃gasдрыгва, лужа’, lū́gos, lū̃gas ’глыбокае месца, напоўненае вадой’, ’балота’, ’дрыгва’, ’ставок’, ’яма на дне ракі’, ілір. lugas/lugaдрыгва’ > алб. lëgatë ’лужа, балота’ (Слаўскі, 5, 298–299). У сучасных слав. мовах і дыялектах семантыка луг1 і луг2 часта змешваецца.

Луг3, малар. луз ’шчолак з попелу, залітага варам’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Сержп. Грам., Бір. дыс., Клім., Сцяшк., Уладз., Бяльк., Шат., Касп., ТС; зэльв., Сцяц. Словаўтв.; лях., Янк. Мат.; Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.; КЭС, лаг.). Укр. луг, рус. смал., кур. луг ’тс’, луга ’раствор галына’, польск. ług ’луг’, каш. lug (lëgu) ’луг, мыла, змыліны’, палаб. lau̯g ’луг, шчолак’, н.-луж. ług ’тс’, в.-луж. łuh ’пратрава, дубільнік’; чэш. louh, ст.-чэш. lúh ’луг’, ’мача’, славац. lúh ’брудная вада пасля мыцця’, ’раствор, у якім апрацоўваюцца маткі пражы’, славен. lúg, lùg ’луг’, серб.-харв. лу̑г ’тс’, ’попел’, чак. (з XV–XVII стст.) luga ’тс’, макед. луга ’луг’, балг. луга́, лу́га, лугя ’луг’, ’асадак, які застаецца, калі вараць мыла’. Прасл. lugъ/luga ’луг як мыючы і адбельваючы сродак’ (Машынкі, Kultura Sl., 1, 616). Мартынаў (Лекс. взаим., 166–168) не выключае запазычанне з прасл. у прагерм. (laugō), у чым сумняваецца Слаўскі (5, 296–298), паводле якога прасл. lugъ — запазычанне са ст.-в.-ням. louga (с.-в.-ням. louge, суч. ням. Lauge ’луг’), luhhen ’мыць’ < і.-е. *lou‑/*louə ’мыць’ (параўн. ст.-грэч. λούω ’мыюся’, лац. lavō, lavāre ’тс’, ’купацца’, арм. loganam ’купаюся’, хецк. lah(h)u‑ ’ліць’. Гэтак жа БЕР, 3, 485; Скок, 2, 326; Бязлай, 2, 155. Бернекер (744), Брукнер (314), Фасмер (2, 527–528), а таксама Курыловіч (Przegląd Zach., 1951, 5/6, 201–202) меркавалі, што lugъ з’яўляецца запазычаннем з с.-в.-ням. louge або нават з ням. Lauge. Слаўскі (5, 297) указвае на польск. мову як пасрэднік для ўзнікнення бел. і ўсх.-слав. луг, а Фасмер (2, 527) — польск. і чэш. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Багаві́нне ’водарасці, ціна’ (БРС, Гарэц.), ’водарасці; глей, мул; топкае балота, дрыгва’ (Інстр. лекс.). Рус. курск. багови́нье ’рачныя і балотныя расліны’, укр. багови́ння, багаві́ння ’від водарасцей’. Вытворнае ад bagъva ’балота, багна’, укр. багва́ ’тс’ (праформа bagy, род. скл. bagъve; параўн. і назву рэчкі Багва, гл. Развадоўскі, Studia, 239 і наст.; Фасмер, 1, 102, але думка Развадоўскага (там жа) аб герм. паходжанні *bagy вельмі няпэўная), суф. ‑inьje. Праформай можа быць і bagov‑inьje (старая ŭ‑аснова тыпу bagŭ: bagov‑, параўн. Развадоўскі, Studia, 240).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Какажу́х, кокожух ’твань, дрыгва; зыбкае месца’ (тур., ДАБМ). Рэгіянальнае ўтварэнне ад кажух ’тс’ (гл.). На думку Талстога (геагр., 185), — падваенне пачатковага складу, не выключана, аднак, што гэта ўтварэнне па аналогіі да кобагня і пад., г. зн. з эфемерным прэфіксам у выніку дзеяння мадэлі ўтварэння, пабудаванай на этымалагічным пераасэнсаванні. Калі тут рэдуплікацыя складу, то аналагічнымі ўтварэннямі можна лічыць рус. смал., паўдн. і зах., паводле Даля, какаты ’абутак з лыка або бяросты і інш.’ (каты), укр. какабат. «Лучшая кошуля ніж какабат» (Грынч., 2, 208).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)