паласка́цца, палашчуся, палошчашся, палошчацца; незак.
1. Купацца, мыцца шумна, пырскаючыся. Дзеці ўвесь дзень палошчуцца ў рацэ. // Апускацца ў што‑н. вадкае, сыпкае, узмахваючы крыламі (пра птушак). [Куры] паласкаліся ў пяску, у градах, у крапіве, ля плота... Пестрак.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.) Разм. Калыхацца, удараючыся аб што‑н. з плёскатам. Палошчуцца хвалі аб каменны мол, і яхта на хвалях — як лялька. Дудар.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Трапятацца на ветры. Кавалак.. брызенту, нібы на развітанне былым спадарожнікам Міхася, доўга яшчэ мігатліва паласкаўся над кузавам. Б. Стральцоў. Побач з брыгадай палошчацца на ветры палатно чырвонага сцяга. Галавач.
4. Зал. да паласкаць (у 1, 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абве́траны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абветрыць.
2. у знач. прым. Які зазнаў уздзеянне ветру. Палаў заход на парусе далёкім, Абліў віном абветраны граніт. Бядуля.
3. у знач. прым. Агрубелы, шурпаты, пацямнелы ад даўняга знаходжання на ветры, холадзе. Абветраныя, патрэсканыя вусны Ганны, нервова смыкнуўшыся, застылі. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сіпу́га ‘вецер і снег, мяцеліца’ (Сцяшк., Нар. сл.; ваўк., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. раз., тамб. сипу́га ‘буран нізам, пры сухім марозным ветры, калі снег нясецца пылам са свістам па зямлі’. Да сіпець (гл.) з суф. ‑уг(а).
Сіпуга́ ‘зямля, змешаная з глеем’ (Жд. 1, Шчарб.), сіпу́га ‘тс’ (дзярж., Яшк.). Да сіпе́ць (гл.). Адносна семантыкі параўн. свішчуга < свісцець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сі́вераць, ‑ае; незак.
Разм. Рабіцца шурпатым, асмуглым, грубець ад ветру, холаду (звычайна пра скуру на твары, руках і пад.). Пах лесу ў Мсціжы пачынала прыносіць.. на згон зімы, калі ў доўгія, па тыдні, адлігі адтавалі сосны і чарсцвелі, высыхаючы на калючым, суровым ветры, ад якога трэскаюцца рукі і сіверае твар. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Плата́ць 1 ’развяваць (на ветры)’ (шальч., Сл. ПЗБ), рус. смал. плататься ’хістацца (на ветры)’. Відаць, роднасныя літ. plastėnti ’злёгку трапятацца, матляцца; развявацца’, лат. piesi ’распасціраць, распраўляць’, plėšt ’разрываць, ірваць’, спалучэнне ‑st“ на славянскай глебе спрасцілася ў ‑w‑, параўн. лат. plosts — плот. Сюды ж платеіцца ’сноўдацца’ і польск. płatać śe ’ісці, цягнуцца па гразі, снегу, з цяжкасцю выцягваючы ногі’. Гл. таксама пластыда.
Плата́ць 2 ’разразаць рыбу уздоўж цела па хрыбетніку для прасолкі і правяльвання’ (полац., З нар. сл.), ’разварочваць тушкі рыбін ўздоўж хрыбетніка для прасушкі’ (Крыв., ТС), платапка ’салёная (разабраная) рыба’ (петрык., ЖНС), рыба іьчатаная ’тс’ (Маш.). Укр. платати ’распластваць, пластаваць’, рус. смал., пск., цвяр. платать ’разбіраць рыбу, разразаючы яе ўздоўж напалам’, польск. płatać, roz‑płatać ’разбіраць рыбу, жывёлу на часткі, на 2 доўгія палавінкі’, якое Банькоўскі (2, 619) выводзіць з roz‑ciąć na płaty. З пластсщь (гл.), у якім пад уплывам набліжанага семантычна плат ‑cm‑ спрасцілася ў ‑т‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пятрэ́ць ’сохнуць, высыхаць (на сонцы, ветры і пад.)’ (ТСБМ), ’жыць надгаладзь, прычым працяглы час’ (Янк. 1), пя́траць ’сохнуць, знясільваць’ (Шат., Нас.). Дубоўка (Узвышша, 1929, 8, 105) выводзіў ад пя́тра ’вышкі ў асеці для сушкі снапоў’, ’паліцы ў ганчароў, на якіх сушаць вырабы з гліны’. Паводле Янкоўскага, “трэба думаць, ад назвы летняга посту — пятроўка” (Янк. 1, 158), што сумнеўна. Спецыяльна гл. Коген, Узвышша, 1929, 8, 102. Гл. пе́траць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абсо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абсох, ‑сохла; зак.
Зрабіцца сухім, высахнуць зверху. Зямля абсохла. На ветры вопратка хутка абсохла. □ [Раман] заўважыў на Асташонку мокрую кашулю і пацікавіўся: — Дзе гэта ты так выкупаўся, што яшчэ не абсох? Ваданосаў. // Высахнуць (пра вадкасць, што знаходзіцца на паверхні чаго‑н.). На аўсе яшчэ не абсохла раса. Крапіва.
•••
Малако на губах не абсохла гл. малако.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прайма́ць ’прабіраць, пранізваць (пра мароз, холад, вецер і пад.); глыбока, моцна дзейнічаць, рабіць вялікае ўражанне на каго-небудзь’ (ТСБМ), ’прасоўваць (нітку) праз ігольнае вушка’, ’пранікаць (аб ветры, марозу)’ (Нас.), пройма́ць ’праймаць, прабіраць’ (ТС), зак. тр. пройняты ’спехам прашыць, прыхапіць ніткай’ (Клім.), ст.-бел. проимати ’разабраць, зрабіць у чым-небудзь адтуліну’. Прыставачны дзеяслоў ад імаць (гл.). З семантычных паралеляў параўн. рус. пронимать ’прабіраць (аб холадзе)’ і ўкр. пройма́ти ’абхапіць (аб холадзе); прасоўваць нітку (у іголку)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абве́яць, ‑вее; зак., каго-што.
Абадзьмуць, абдаць паветранай плынню. Прыязджайце, як вецер Паўдзённым дыханнем калоссе абвее. Арочка. Ледзьве прыкметная плынь паветра з паплавоў абвеяла.. [Тамаша] лёгкім холадам. Чорны. // Абарваць, абтрэсці, асыпаць (пра лісце, пялёсткі і пад.). Ты, мой лісточак, Ты, мой зялёны, Ты мяне кідаць будзеш, Ветры павеюць, Цябе абвеюць, Я адна застануся. Глебка. // безас. Пакрыць, абсыпаць чым‑н. Падарожнага абвеяла снегам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пузы́рыцца, ‑рыцца; незак.
Узнімацца, пакрывацца пузырамі. Вада ў рацэ гарэла і пузырылася. Лобан. Набліжэнне нафты першым заўважыў Гошка. Занепакоіла яго, што раствор пачаў пузырыцца і цямнець. Лукша. // Надзімацца, узнімацца пузыром (пра тканіну, адзежу і пад.). Пузырылася на ветры яго [Мішы] белая кашуля, адлятаў назад, абвіваючы шыю, чырвоны гальштук. Васілевіч. На прасценку лапаціць-пузырыцца геаграфічная карта з абазначэннямі лініі фронту. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)