◎ Плата́ць 1 ’развяваць (на ветры)’ (шальч., Сл. ПЗБ), рус. смал. плататься ’хістацца (на ветры)’. Відаць, роднасныя літ. plastėnti ’злёгку трапятацца, матляцца; развявацца’, лат. piesi ’распасціраць, распраўляць’, plėšt ’разрываць, ірваць’, спалучэнне ‑st“ на славянскай глебе спрасцілася ў ‑w‑, параўн. лат. plosts — плот. Сюды ж платеіцца ’сноўдацца’ і польск. płatać śe ’ісці, цягнуцца па гразі, снегу, з цяжкасцю выцягваючы ногі’. Гл. таксама пластыда.
◎ Плата́ць 2 ’разразаць рыбу уздоўж цела па хрыбетніку для прасолкі і правяльвання’ (полац., З нар. сл.), ’разварочваць тушкі рыбін ўздоўж хрыбетніка для прасушкі’ (Крыв., ТС), платапка ’салёная (разабраная) рыба’ (петрык., ЖНС), рыба іьчатаная ’тс’ (Маш.). Укр. платати ’распластваць, пластаваць’, рус. смал., пск., цвяр. платать ’разбіраць рыбу, разразаючы яе ўздоўж напалам’, польск. płatać, roz‑płatać ’разбіраць рыбу, жывёлу на часткі, на 2 доўгія палавінкі’, якое Банькоўскі (2, 619) выводзіць з roz‑ciąć na płaty. З пластсщь (гл.), у якім пад уплывам набліжанага семантычна плат ‑cm‑ спрасцілася ў ‑т‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)