абсохнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абсох, ‑сохла; зак.

Зрабіцца сухім, высахнуць зверху. Зямля абсохла. На ветры вопратка хутка абсохла. ▪ [Раман] заўважыў на Асташонку мокрую кашулю і пацікавіўся: — Дзе гэта ты так выкупаўся, што яшчэ не абсох? Ваданосаў. // Высахнуць (пра вадкасць, што знаходзіцца на паверхні чаго‑н.). На аўсе яшчэ не абсохла раса. Крапіва.

•••

Малако на губах не абсохла гл. малако.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)