Пля́хі ’страўнік каровы’ (Выг.; кіраў., Нар. сл.), ’складкі ў страўніку каровы’, ’кішкі, трыбух’ (ТС), пляла ’прамая кішка’ (брагін., ЛА, 1). З иопъск. flaki ’кішкі, унутранасці, трыбух’, ’рубец’, якое з ням. Fleck ’кавалак, лап ка, пляма’, Fleckeвантробы (страва)’ < с.-в.-ням. vlec, vlecke ’кавалак’ (Банькоўскі, 1, 374). Сюды ж, магчыма, у выніку пераносу значэння з цэлага на частку, пляла ’слізь у кішках ці коўбіку жывёл, якая абдзіраецца нажом пры шлямаванні’ (брагін, Шатал.), ці пад уплывам плялі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трашы́ць ‘патрашыць (напр., рыбу)’ (Мат. Гом., Жд. 2, Янк. 1). Малаверагодна выводзіць з прасл. *trošiti ‘ўжываць, рабіць прыгодным для спажывання’, параўн. серб. тро̀шити ‘крышыць, раздрабняць’, ‘размінаць, таўчы’, балг. тро́ша ‘крышыць, рэзаць на кавалкі’, макед. троши ‘тс’, ст.-слав. трошити ‘рассейваць, раздрабняць’, ‘траціць, распускаць’, што ўзыходзяць да *troxa (Сной₂, 785; Скок, 3, 507; Фасмер, 3, 346), гл. трохі. Зыходзячы з семантыкі ‘вымаць вантробы, чысціць’, больш верагодна з патрашыць шляхам адсячэння пачатковага складу, успрынятага як прыстаўка дзеяслова закончанага трывання, гл. патрахі, потрахі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяро́дак (серёдокъ) ’сярэдняя частка, сярэдзіна’, ’сродак’ (Нас.), ’сярэдзіна, нутро’ (ТСБМ, Бяльк., Байк. і Некр.), ’сэрцавіна морквы’ (Сцяшк.; барыс., Сл. ПЗБ), сярёдаквантробы’ (Растарг.), сырыдо́к, сырдо́к ’стрыжань, асяродак (у расліне, алоўку)’ (драг., З нар. сл.), сяро́давік ’тс’ (бярэз., Жд. 2), ’сярэдні маладзенькі лісток’ (барыс., Сл. ПЗБ), сяро́дка ’сярэдзіна’ (Нар. Гом., Сл. ПЗБ), ’зародак’ (мядз., Сл. ПЗБ), ’сярэдзіна гарбуза’ (Сцяшк.), сяро́дкі ’ўнутраныя органы’ (трак., шальч., Сл. ПЗБ), ’адходы пры часанні льну’ (Мат. Маг.). Да сярод (гл.). Сюды ж, відаць, сырда́к ’кош’ (Сл. Брэс.), г. зн. ’кош сярэдніх памераў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэ́бахі ’ўнутранасці, жывот, вантробы, кішкі’, пераносна ’рознае адзенне, бялізна, падушкі і г. д.’ (БРС, Байк. і Некр., Бір. Дзярж., Янк. БП, Мат. Гродз., Інстр. I, Сцяшк. МГ, Бесар.). Таксама ў форме бэ́бухі (Нас., Касп., Бяльк.) і ў адз. ліку бэ́бах, бэбух. Мабыць, гукапераймальнае, як і бабухі́ (гл.). Параўн. укр. бе́бехи ’тс’, рус. дыял. бе́бехи, польск. bebechy, укр. бебе́хнути ’ўпасці (з шумам)’ і г. д. Гл. Ільінскі, РФВ, 62, 237; Слаўскі, 1, 29; Рудніцкі, 95. Сюды ж, здаецца, і дзеяслоў бэ́бушыць (Нас.) ’моцна біць’. Кюнэ (Poln., 44) думае пра запазычанне ўсх.-слав. слоў з польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пячо́нка, печо́нка ’смажаніна, свежаніна’ (Шн. 3, ТС), ’бульба, спечаная ў прыску’ (Сцяц.), ’печаны гарбуз’ (Сл. Брэс.), ’пячэнне’ (Мат. Маг.), ’печань жывёлы як прадукт харчавання’ (ТСБМ), ’печань’ (Шат., Сл. ПЗБ, Маш.), пячо́нкі ’печань, печані’ (Бяльк.); укр. печі́нка ’пячонка, вантробы’, польск. pieczonka ’печань’, чэш. pečenka ’смажаніна’, pečénky ’печань’, славац. černa pečenka ’тс’, славен. pečenka ’смажаніна’, серб.-харв. пѐченка ’смажаніна; печань’, балг. пече́нка ’печань; печаная кукуруза’, макед. дыял. печенка ’печаная кукуруза’. Вытворнае ад *pekti (гл. пячы), дзеепрыметніка *pečenъ(jь) ’печаны’; да семантыкі параўн. літ. kẽpenos ’печань, печані’ ад kèpti ’пячы’. Гл. печань.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сычу́г ’адзін з аддзелаў страўніка жвачных жывёл’ (ТСБМ; б.-каш., ст.-дар., пін., Жыв. св.), сычу́к ’страўнік цяляці-сысуна’ (шуміл., Сл. ПЗБ). Укр. сичу́г ’тс’, рус. сычу́г ’тс’. Лічыцца запазычаннем з цюрк., параўн. куман. suzug ’кішка, вантробы’, кыпч. sučuk ’каўбаса’, тур. sudžuk ’тс’; гл. Фасмер, 3, 822 з аглядам літ-ры. Трубачоў (Дополн., там жа; ВЯ, 1960, 3, 68) узводзіць да рус. сы́тить ’сыціць, насычаць’ (гл. сыта), прыводзячы семантычныя паралелі ням. Lab, Labmagen ’сычуг’: laben ’цешыць, даваць асалоду’, асец. axsœn ’сычуг’, axsyn ’стварожваць’; сюды ж сычу́жны (сыр), сычу́жына ’сычужны фермент’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

растрыбушы́ць, ‑бушу, ‑бушыш, ‑бушыць; зак., каго-што.

Разм.

1. Пачысціць, выдаліўшы вантробы (рыбу, птушку і пад.). Растрыбушыць курыцу.

2. перан. Выкінуць, растрэсці ўнутранасці чаго‑н. — Глядзіце, пухам лебядзіным І ганак мой, і двор замецен, — Жанчына скардзіцца. — Падушкі, Пярыну ўсю растрыбушылі. Бялевіч. // перан. Спустошыць, раскідаўшы, расцягнуўшы тое, што знаходзілася ўсярэдзіне. Мы выкочвалі са склепа кубельцы сала, бочкі масла. Усё гэта тут жа разбівалі і раскідалі па дзядзінцы.., растрыбушылі склеп і кінуліся да адрыны. Якімовіч. — [Бандыты] дзверы ў краме ссадзілі, нас туды загналі і растрыбушылі ўсё. Воз наклалі, як гару, ды яшчэ ў мяшкі панапіхалі. Чарнышэвіч. // Растрэсці, разадраць на часткі. [Арыстаў] ухапіў паперы са стала, умомант растрыбушыў іх перад Лакціёнавым. Алешка. Растрыбушылі .. [кураняты] некалькі бульбін і, адбіраючы адно ў аднаго, разнеслі іх. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тэ́льбух ‘трыбух’ (Сцяц.), ‘страўнік, начынены мясам’ (Мат. Гом.), ‘чэрава; страўнік у свінні’ (брэсц., ЛА, 1), ‘жывот, бруха; тоўсты чалавек’ (ТС); ‘вялікі жывот; чалавек з тоўстым жыватом’ (Мілк. Сл.). Сюды ж тэльба́та (гл.), тэльбухава́ты ‘трыбухаты’ (Сцяшк. Сл.), тэльбухова́тый ‘тс’ (Клім., Горбач, Зах.-пол. гов.; мазыр., З нар. сл.), телʼбуши́ти ‘трыбушыць’ (Горбач, Зах.-пол. гов.). Параўн. старое польск. дыял. telbuch ‘жывот’. Няясна. Звычайна разглядаецца як варыянт польск. terbuch ‘тс’ з чаргаваннем р/л (Сцяцко, БММ, 2, 209), якое было характэрна для польскай мовы, гл. Брукнер, 567; ЕСУМ, 5, 541, 627; Глухак, 637 і інш. У Брукнера telbuch ‘бруха’, terbuch, trybuch ‘тс’, trybuszyć ‘трыбушыць’ узводзіцца да праславянскага кораня і параўноўваецца з torba (гл. торба). Фасмер адмаўляе роднасць каранёў terb‑ і torb‑ (Фасмер, 4, 96), аднак не выключае сувязі з прасл. *kolbъ, што мае значэнне ‘круглы, выпуклы’, параўн. бел. ке́лбухі ‘кішкі, вантробы’ (гл.) пры коўб2 ‘свіны страўнік’, якое ў выніку замены к > т магло даць разглядаемую форму. Малаверагодна вывядзенне на аснове укр. дыял. телебу́хвантробы жывёлы’, тельбо ‘вялікі жывот; чалавек з вялікім жыватом’ прасл. *tъlbo, *tъlbuch арэальна абмежаванай інавацыі, гл. Шульгач, Слов. етим., 454; адносна яе распаўсюджання гл. Сяткоўскі, Słow. nazwy, 218 (на мяжы Польшчы, Украіны і Беларусі). Няясныя адносіны да прыметніка чэш. tělpatý ‘тоўсты’, якое Махэк₂ (639) параўноўвае з рус. телепень, тельпень, тельпеш, гл. целяпень, цяльпеш. Хутчэй за ўсё, гукапераймальнага (імітатыўнага) паходжання, параўн. ід. telebenden ‘целяпацца, боўтацца’. Гл. таксама цельбух.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

парва́ць сов.

1. в разн. знач. порва́ть;

п. струну́ — порва́ть струну́;

п. кве́ткі — порва́ть цветы́;

п. су́вязь з кім-не́будзь — порва́ть связь с ке́м-л.;

п. суке́нку — порва́ть пла́тье;

2. порва́ть, разорва́ть;

п. дыпламаты́чныя адно́сіны — порва́ть (разорва́ть) дипломати́ческие отноше́ния;

3. (о льне, конопле) вы́теребить, вы́дергать;

п. вантро́бы — надорва́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трыбушы́ць, ‑бушу, ‑бушыш, ‑бушыць; незак., каго-што.

Разм.

1. Патрашыць, вымаць вантробы з забітай жывёліны. На пагорку два цецерукі з-пад самых ног вылецелі, каршуна ўзагнаў, які на пні сойку трыбушыў, потым пастаяў ля здаравеннага вужа і панаглядаў, як ён жабу заглытваў, і падаўся далей. Ляўданскі.

2. Разварочваць, разрываць што‑н., даставаць, вымаць усё тое, што знаходзіцца ў чым‑н. Сядзеў бы [Юрка] ля цапоў з Тодарчыкам ці Вольнай і рэзаў бы перавяслы — трыбушыў снапы. Пташнікаў. Торба была нечым напакавана. Але хлапчукі не сталі трыбушыць, прынеслі, як ёсць, да стайні. Чыгрынаў.

3. перан. Трэсці каго‑н., рабіць вобыск. — Газету канфіскавалі? — запытаў Войцік у вартаўніка. — Перад самым світаннем з’явілася цэлая хеўра і пачала трыбушыць рэдакцыю. Машара. [Пятро Пятровіч:] — Пасля саўгас у нас арганізаваўся, паступіў я ў камсамол, у час калектывізацыі трыбушыў гэтага самага свайго «апекуна». Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)