Во́чап ’шост, за які прычэпліваецца вядро ў студні’ (БРС, Бяльк., Шат., Касп., Мядзв., Янк. II, Сцяшк., Бір. Дзярж.); ’бэлька, якая кладзецца зверху ўпоперак на бэльках і цягнецца ўздоўж хаты’ (Інстр. I). Рус. о́чап ’калодзежны журавель’; ’жэрдка для калыскі’, укр. очепа ’крук, бусак, якім прыцягваюць плыт к берагу’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад ачапіць (гл.) (Фасмер, 3, 177; 4, 299). Гл. таксама чапяла, цэп, ачэп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэга́лы ’калёсы для перавозкі снапоў і сена’ (брасл., Сл. ПЗБ), рыґалы ’спецыяльная рама на возе’ (пух., Жыв. сл.). Рус. ре́гель ’падпорка, перакладзіна; даўгая тонкая планка’. Відаць, з польск. rygielбэлька’ < сяр.-н.-ням. regel ’рычаг, падпорка’, першакрыніца нар.-лац. regula ’кій, планка’ (Фасмер, 3, 457). Форма дры́галы ’жэрдкі, прымацаваныя да калёсаў вазіць бярвёны’ (Стан.) утварылася паводле народнай этымалогіі ад дрыгаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сума́к ’бервяно ў прасценку зруба’ (Мат. Гом.; брагін., Шатал.), ’прасценак, міжаконне’ (Ян.). Укр. палес. сума́к ’бярвенні ў сцяне хаты ад вугла да акна’, польск. sumce ’бэлькі ў сценах будынку; драўляная калода для будаўніцтва’, sumikбэлька, якая ўкладаецца паміж двума слупамі’, славац. sumyk ’тс’. Прасл. *sъmъk, суадноснае са *smъknǫti/*smykati ’змыкаць’, гл. Куркіна, Этимология–1994–1996, 207. Гл. яшчэ самінец, сомінец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакла́д, парэ́клад, перэ́клад, пэрэкла́д, перакра́дзь ’кладзь, верхняя апора страхі “на сохах”’; ’салома на вільчыку пад кароткімі жэрдкамі-козламі’ (палес., Нар. сл.), перэ́клад, пырыкла́д, пэрэ́клад ’падоўжная бэлька’ (зах.-палес., ЛА, 4), пірыкла́дзіна ’падоўжная бэлька на сохах’ (мсцісл., тамсама), перэклад ’тс’, ’два палены пад кладкай дроў у печы’ (ТС), перакла́ды ’жэрдкі, якія кладуцца па перыметру саней пры перавозцы сена, саломы’ (ганц., Сл. ПЗБ), перакла́дзіна ’намарзень’ (лаг., Шатал.), ’жэрдка, якой замацоўвалі лён у сушні’ (пух., Сл. ПЗБ), ’лёстка ў драбінах’ (жлоб., ЛА, 4), ’шапка ў вакне’ (бераст., там жа), перакла́д ’верхні вушак у дзвярах’, (лун., лельч., Нар. сл.), перакладзіна ’паўпрыца ў адтуліне верхняга каменя жорнаў’ (гом., ЛА, 4). Укр. перакла́д ’перакладзіна; некалькі пален, падкладзеных у печы пад дровамі’, польск. przekladzina ’перакладзіна ў коміне, на якой віселі і вэндзіліся шынкі і каўбасы’, славац. preklad ’перамычка; верхні вушак у дзвярах, вокнах’. Паўночнаславянскае аддзеяслоўнае ўтварэнне *per‑kladъ < *per‑klasti. Да пера- і кла́сці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Верэ́я ’верая’ (Сцяшк. МГ), верая́ ’шула, слуп у плоце’ (БРС), укр. верея́ ’шула; вось, на якой ходзяць дзверы’, рус. верея́, сарат. ’шула ў дзвярах, якое падтрымлівае страху хлява’, валаг. ’слуп у дзвярах’, бранск., разан. ’трама, бэлька’, арханг. ’шула азярода’, свярдл. ’вертыкальная вось матавіла’, паўн.-дзвін. ’абарачальны слуп у весніцах’, арханг. ’дзверцы ў плоце’, ст.-рус. вереябэлька, брус’; ’шула’; ’жардзіна, якою закрываюць вароты’, польск. wierzej ’аднастворкавая брамка’, wierzeja ’двухстворкавая брамка з дошак’; ’дзверы ў гумне’, ст.-польск. wierzejny ’агульны, адкрыты’, чэш. veřejný ’тс’, veřej(e) ’палавінка дзвярэй’, славац. veraj, verej ’створка дзвярэй, варот’, veraje ’вушакі’, славен. veréja ’слуп, вушак’ і ст.-слав. верѣꙗ ’засаўка’. Прасл. лексема, утвораная ад ver‑ (> ver‑ti ’закрываць, замыкаць, заціскаць’) пры дапамозе суф. Nomina agentis ж. р. ‑ěja. Мае і.-е. адпаведнікі: літ. var̃tai ’дзверы’, оск. veru ’вароты’, ст.-інд. vr̥tiḥ ’плот, агароджа’, лац. aperio ’адчыняю’ (гл. Развадоўскі, Wybór, 2, 205; Траўтман, 352; Вальдэ, 50; Фасмер, 1, 298; ЭСРЯ, 1, В, 29; Махэк, 684).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парог ’бервяно або брус, прымацаваныя пад дзвярамі паміж вушакамі; камяністы папярочны выступ на дне ракі, які нарушае плаўнасць цячэння’ (ТСБМ, Інстр. I, Шат., Сл. ПЗБ), поро́г ’парог, прыступкі; сядзенне ў выдзеўбаным чоўне’ (ТС), ’парог; бэлька над дзвярыма’ (Мат. Гом.). Агульнаслав.: рус. поро́г, укр. порі́г, поро́гу, ст.-рус. порогъ, ст.-слав. прагь, польск. próg, в.-луж. proh, н.-луж. prog, чэш. práh, славац. prah, серб.-харв. пра̏г, славен. prág, балг. праг(ът). Прасл. porgъ. Роднасныя ў і.-е. мовах: літ. pérgas ’рыбачы човен’, ст.-ісл. forkr ’дубіна’, ст.-сакс. ferkal ’засаўка’, лац. pergula ’прыбудова ў доме, выступ у сцяне, вінаграднік, хаціна, гарышча’, магчыма, і арм. harkanem ’б’ю’ (гл. Траўтман, РВВ, 32, 151 і наст.; Вальдэ-Гофман, 288; Фасмер, 3, 329; там жа і інш. літ-pa). Адносна семантыкі бел. слова параўн. серб.-харв. prag (на востраве Пату), якое абазначае любое з чатырох бэлек дзвярной рамы, і лац. limen ’парог; верхняя бэлька над дзвярыма’ (гл. Махэк₂, 478).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паця́г1 ’імкненне, незалежнае ад волі чалавека’ (Варл.). Укр. кіеўск. по́тяг ’тс’. З польск. pociąg ’тс’.

Паця́г2, паця́га ’тоўстая жэрдка, якая кладзецца паверх шулаў або на падсошкі, ці на козлы пад вільчак’ (Юрч.). Польск. вялікапольск. pociąg ’маціца, тоўстая бэлька пад бэлькамі столі’, серб.-харв. по̏тег ’жэрдка, палка’. Прасл. potęgъ ’доўгая жэрдка, палка’. Да цягну́ць (гл.).

Пацяг3 ’той, хто любіць пацягвацца’ (Шат.). Укр. валынск. по́тяги ’пацягванне’. Да паця́гвацца < цягну́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ды́ля ’адна з дзвюх рам варштата’ (Сцяц.), ’тоўстая дошка’ (БРС, Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.; Шатал.: дыль). Запазычанне з польск. dylбэлька, брус, распіленае ўздоўж бервяно; тоўстая дошка’. Параўн. ст.-бел. дыль, дылъ ’тоўстая дошка’ (з XVI ст., Булыка, Запазыч., 103). Польск. слова з ням. Diele (параўн. Слаўскі, 1, 185). Вытворныя: ст.-бел. дилеванье, дылеванье, дылованье, дылеваный, одылеваный (Булыка, там жа), бел. дылёўка ’тоўстая дошка’ (гэта апошняе ці не з польск.?; параўн. польск. dylować, dylowanie).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́мег, лёміг, лямёг ’бервяно ў франтоне’ (Касп.), ’папярочнае бервяно ў закоце’ (Сцяшк., Бяльк., КЭС, лаг.), ле‑ мягі, лімягі ’франтон’, ’зашчытак у пунях’ (лепел., ДАБМ, к. 230; Сл. паўн.-зах., Мат. Бых., Бяльк.), лямёга ’зашчытак’ (П. С.). Рус. лёмег, лемиг, лемяг арл. ’прасценак’, маек, ’кроквы’, смал. ’маціца’, пск. лемёга ’драбіны’, лемега, лёмеги ’тоўстыя жэрдкі, на якія насцілаюцца дошкі ў драбінах’, ’сані для перавозкі грузаў’, польск. lemiąż, lemiąże ’жэрдкі, якія ўзмацняюць вільчык страхі’, палаб. letnąz ’кроква’, н.-луж. lenijaz, lemjaz, rjemjaz, lemʼes ’лёстка ў драбіце’, чэш. lemez ’кроква’, ’бервяно ў франтоне’, ст.-чэш. letniezбэлька’, славац. olemäziť(seno) ’прыціснуць (сена)’, славен. lęmez ’кроква’, ’друк, дручок’, серб.-харв. лемез, Ijemez ’жэрдка, якая прыціскае страху’. Прасл. lёmęgъбэлька, дручок, якія прыціскаюць страху, сена ў возе’, зах.- і паўдн.-слав. лексемы зыходзяць з !!!ет§‑£ъ + jьZ > iemez (у Шустара–Шэўца (11, 814) падаецца гэта форма ў выглядзе: lemędzь, lemędzь). Мае адпаведнікі толькі ў літ. мове: liemuo, liemens ’ствол дрэва’, ’аснова’, ’тулава’ (Слаўскі, 2, 144–145; Скок, 2, 335; Бязлай, 2, 132–133). Трубачоў дае слав. праформу ў выглядзе lėmę Į leтепе, выведзеную з рус. валаг. літа ’бруха’ (якое з *!!!ёта), чарапавецк. лемена ’лішай, плямы на целе’ (Этымалогія–72, 177).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шпунт, ‑а, М ‑нце; мн. шпунты, ‑оў; м.

Спец.

1. Спецыяльны падоўжны выступ ці паз для злучэння дошак, брусоў, блокаў і пад., а таксама злучэнне такога віду, пры якім выступ адной са злучаных частак уваходзіць у паз другой часткі. У тыя пазы заходзяць шпунты другіх дошак, і, такім чынам, сценкі вулея становяцца вельмі шчыльнымі. Ваданосаў.

2. Дошка, брус, бэлька і пад., на адным канце якой зроблены падоўжны выступ, а на другім — паз. [Аспірант:] — Во, чуеш, і цыркулярка заспявала. За сасонку ўзяліся: шпунты для катлавана апілоўваюць. Брыль.

3. Спецыяльны корак, якім затыкаюць бочку з віном або півам. А .. [піва] так усхадзілася, што выбіла шпунт. Грахоўскі.

•••

Ад усіх бочак шпунт; пад усе бочкі шпунт — пра чалавека, якога калі трэба і калі не трэба пасылаюць выконваць розныя даручэнні, просьбы.

[Польск. szpunt ад ням. Spund.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)