Ды́ля ’адна з дзвюх рам варштата’ (Сцяц.), ’тоўстая дошка’ (БРС, Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.; Шатал.: дыль). Запазычанне з польск. dyl ’бэлька, брус, распіленае ўздоўж бервяно; тоўстая дошка’. Параўн. ст.-бел. дыль, дылъ ’тоўстая дошка’ (з XVI ст., Булыка, Запазыч., 103). Польск. слова з ням. Diele (параўн. Слаўскі, 1, 185). Вытворныя: ст.-бел. дилеванье, дылеванье, дылованье, дылеваный, одылеваный (Булыка, там жа), бел. дылёўка ’тоўстая дошка’ (гэта апошняе ці не з польск.?; параўн. польск. dylować, dylowanie).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)