матэ́рыя, ‑і, ж.

1. Аб’ектыўная рэальнасць, якая існуе паміма і незалежна ад свядомасці чалавека. Матэрыя ёсць філасофская катэгорыя для абазначэння аб’ектыўнай рэальнасці, якая дадзена чалавеку ў адчуваннях яго, якая капіруецца, фатаграфуецца, адлюстроўваецца нашымі адчуваннямі, існуючымі незалежна ад іх. Ленін.

2. Спец. Рэчыва, з якога складаюцца фізічныя целы прыроды. Будова матэрыі.

3. Разм. Тканіна; матэрыял. Чысценькае, хоць і з простай матэрыі, адзенне [дзяўчыны] гэтак прыемна кідалася ў вочы. Нікановіч.

4. перан. Разм. Прадмет размовы; тэма. [Валасны пісар:] — Ну што, гаспадзін настаўнік, аб высокай матэрыі з мужыкамі гутарыце?.. Чарот.

[Лац. materia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Качарга́ ’жалезны прут, сагнуты на канцы, для перамешвання паліва ў печы, выграбання попелу і пад.’ (ТСБМ, БРС, Касп., Шат., Сцяшк. МГ, у Нас. ’драўляная крывуля’). Параўн. рус. кочерга́, укр. коче́рга, кучу́рга, польск. koczarga, дыял. koczerka. Марфалагічная будова слова вельмі спрэчная. Па адной версіі, утварэнне суфіксам *‑g‑ (як у рус. четверг) на базе такіх слоў, як рус. кочера́ ’сукаваты ствол’ (параўн. Фасмер, 2, 358; Фасмер, 4, 35, дзе абараняецца існаванне суф. *‑g; Слаўскі, 2, 322, дзе таксама дапускаецца магчымасць суфікса ‑ga). Некаторыя дапускаюць у якасці крыніцы гіпатэтычнае цюрк. *köčirga (Слаўскі, 2, там жа). Гл. яшчэ агляд у Трубачова, Эт. сл., 10. 105–106 (дзе падтрымліваецца існаванне суфікса ‑g‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

меха́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

1. Раздзел фізікі, які вывучае законы перамяшчэння цел у прыродзе. Механіка ў больш шырокім або вузкім сэнсе слова ведае толькі колькасці, яна аперыруе хуткасцямі і масамі і, у лепшым выпадку, аб’ёмамі. Энгельс. // Галіна тэхнікі, якая распрацоўвае пытанні скарыстання вучэння аб руху і сілах для практычных задач. Прыкладная механіка.

2. Разм. Тое, што і механізм (у 1 знач.). Механіка гэтага ўзрыва[льніка] была даволі простая. Карпюк.

3. перан. Складаная сутнасць, будова чаго‑н. Механіка рэвалюцыі. // Разм. Аб якім‑н. хітрым, замаскіраваным ўчынку.

•••

Квантавая механіка — тэорыя механічных працэсаў з удзелам мікрачасцінак.

Нябесная механіка — раздзел астрапоміі, які вывучае рух нябесных цел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фі́зіка, ‑і, ДМ ‑зіцы. ж.

1. Навука, якая вывучае будову, агульныя ўласцівасці і законы руху матэрыі. Электронная фізіка. // Спецыяльная дысцыпліна, якая вывучае гэту навуку. Урок фізікі. Кабінет фізікі. // Разм. Падручнік, па якім вывучаецца гэта навука.

2. Будова, агульныя ўласцівасці і законы руху якой‑н. матэрыі; веды пра такую будову, уласцівасці, законы. Фізіка атмасферы. Фізіка крышталяў.

•••

Атамная фізіка — раздзел фізікі, які вывучае будову і стан атамаў.

Фізіка цвёрдага цела — раздзел фізікі, які вывучае фізічныя ўласцівасці і структуру цвёрдых цел, распрацоўвае тэарэтычныя асновы для іх тлумачэння.

Ядзерная фізіка — раздзел сучаснай фізікі, у якім вывучаюцца атамныя ядры, працэсы, што адбываюцца ў ядры, і элементарныя часціцы.

[Грэч. physike.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кату́х ’хлявок, закутак’; ’будка, засек’ (БРС, Касп.), ’куратнік’ (Шат.), ’катух, хлявок; закутак, дзе сыплюць на зіму бульбу’ (Сцяшк., МГ); ’катух, сплецены з саломы вялікі кошык’ (Бяльк.); ’адгароджанае месца ў гаспадарчым будынку; яслі’ (Сл. паўн.-зах., 2), пашырана выключна ва ўсх.-слав. мовах. Параўн. рус. дыял. коту́х ’памяшканне для свойскай жывёлы, хлеў; куратнік; сабачая будка; заканурак’ і г. д., укр. дыял. коту́х ’невялічкая будова для птушак’. Паводле Трубачова, Эт. сл., 11, 208 (тут і агляд слав. матэрыялу), вытворнае з суф. ‑uxъ ад прасл. *kotъ, вядомага толькі ў некалькіх слав. мовах. Параўн. серб.-харв. дыял. ко̑т ’закутак для свойскіх жывёл, для маладняку’, ст.-чэш. kot, kót ’будка, лаўка’ (гл. у Трубачова, там жа, II). Параўн. яшчэ Фасмер, 2, 354; Трубачоў, там жа, 214–215.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паста́ва ’становішча фігуры, корпуса, уласцівае каму-н.’, ’поза’ (ТСБМ, ТС), ’месца касьбы’ (шчуч., Сцяшк. Сл.) і пастанова ’звычай’ (ТС), лід. пастаўны́, постаўны́ і постаўны́ ’статны, стройны’ (Сцяшк. Сл., ТС), постаў ’скрутак палатна’ (ТС), лун. ’камяні ў жорнах’ (Шатал.). Укр. поста́ва ’знешнасць, постаць, выгляд’, ’поза, становішча цела’, ’сувой сукна такой даўжыні, якой ён выходзіць з варштату’, постав ’тс’, рус. ніжагар. постав ’стан, абрысы цела па росту, паводле статнасці’, ’талія, будова цела’, польск. postawa ’пастава цела’, ’пазіцыя, кірунак’, ’гордасць, пыха’, ’фігура; знешні выгляд’, postaw ’скрутак сукна’, ’аснова ткання (пража)’, ’60 пасмаў пражы’, н.-луж. postawa ’станіна’, ’падстаўка’, ’фігура’, в.-луж. ’фігура чалавека’, ’скульптура’, чэш. postav ’звой тканіны’, postava ’фігура цела чалавека’, ’літаратурны персанаж’, славац. ’тс’, ’асоба’, славен. postáva ’фігура, рост чалавека’, ’закон’, серб.-харв. по̏става ’падкладка (адзення)’, макед. постава ’тс’, ’вокладка’. Прасл. postava ’нешта пастаўленае, якое стаіць’, паводле Скока (3, 330), з’яўляецца аддзеяслоўным утварэннем, гэтаксама і postavъ ’скрутак сукна’, параўн. прасл. postaviti > бел. паставіць ’пабудаваць’, ’прызначыць на пасаду’, ’натапырыць поўсць’, ’даць адпачыць’, ’паставіць на стол’, ’змясціць, пакласці’ (ТСБМ), паста́віцца ’арганізавацца, стаць’ (бяроз., Сл. ПЗБ). Да ста́віць, стая́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перамо́га (пірямо́га) ’поспех у змаганні, на вайне; поўны поспех, трыумф’, ’пераадоленне’ (Нас., Гарэц., ТСБМ, Бяльк.), перамага́ць ’пераадольваць’ (Шат., Касп.), ’браць верх’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’пераганяць каго-небудзь, апярэджваць’ (Ян.), перамагчы́, перамогчы́, пірямо́ч ’перамагчы’ (ТС, Сл. ПЗБ, Бяльк.), рус. смал. взяць перемо́гу ’ўзяць верх’. Укр. перемо́га, палт. перема́га ’перамога’, польск. малаўжывальнае і семантычна адрознае przemoga ’сіла, моц’, якія з’яўляюцца ўтварэннямі з прыстаўкі пера- і дзеяслова магчы (гл.) < прасл. *per‑ і *mogti > *per‑magati (параўн. яшчэ ст.-усх.-слав. перемогати ’намагацца перамагчы’ (1216 г.), перемогати се (1140 г.), перемочи ’перамагчы’ (1216 г.), а таксама польск. przemóc, przemagać, чэш. přemoci, přemáhati, славац. premôcť, premáhať, славен. premȏči, серб.-харв. према́гати ’перамагаць, перамагчы’) пры дапамозе суфікса ‑а з абстрактным значэннем (як слав‑а, кар‑а, а‑барон‑а, трав‑а). Аналагічная будова слоў з той жа семантыкай заўважана ў балт. мовах (Непакупны, Связи, 84–84): з прыстаўкай ap‑/ab‑ і дзеяслова са значэннем ’магчы’ — гэта пруска-літоўска-беларускі арэал (прус. ep‑war(r)īsnan (В. скл.) — літ. жамойцк. ap‑galė < паўд.-літ. ap‑galėti ’перамагчы’ — бел. гродз. абмага́ць (гл.) і з прыстаўкай per‑ літоўска-беларуска-ўкраінскі арэал (літ. per‑galėбел. пера‑могаукр. перемо́га).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Здань ’прывід’, зданнё ’ўява’, зда́нне ’меркаванне’ (Нас.), здання ’прывід’ (Сл. паўн.-зах.). Ц.-слав. зьдань ’пабудова’. Здань — назоўнік на ‑ь (< *і̆) ад дзеепрыметніка на ‑н‑ да дзеяслова zьd‑ati ’стварыць’, як дыял. дрань ’дранка’ ад *dьratі, рус. рвань ад rъvati. Зданнё, зданне, здання адлюстроўваюць фанетычныя варыянты ўтворанага з суф. ‑ьje прасл. zьd‑an‑ьje (польск. zdanie ’думка, сказ’, чэш. zdání, славац. zdanie ’ўява’, рус. зда́ние < ст.-слав. зьданиѥбудова, стварэнне’ і інш.). Семантыка ’стварэнне’ > ’уява’ > ’прывід’ цяжкасцей не выклікае. Прасл. zьd‑ адлюстроўваецца ў ц.-слав. зьдъ ’гліна’, чэш. zed ’каменная сцяна’, польск. zdun > бел. дыял. здун ’ганчар’, славен. zídati ’класці сцяну’, балг. зѝдам ’будаваць’, рус. зодчий ’архітэктар’ (апошнія з чаргаваннем галоснага). Літ. žiedžiù, žiẽsti ’фармаваць, ляпіць’, лат. ziest ’абмазваць глінай’ разам са слав. даюць балта-слав. корань *gʼheidh‑, утвораны, паводле Покарнага (1, 245), перастаноўкай з *dheigʼh‑ (адкуль дзяжа, гл.) ’мясіць гліну, цеста’. Параўн. гоц. deigan ’мясіць’, ст.-інд. dēhmi ’абмазваць’, грэч. τείχος ’каменная сцяна’, лац. fingō ’мажу, фармую’, figura (> бел. фігура). Меркаванне Мартынава–Міхневіча (Маладосць, 1969, 5, 42) аб тым, што здань < sъdati sę ’здавацца’ (г. зн. ’прывідзіцца’) патрабуе ўдакладнення ў частцы архетыпу формы: не sъdati, а zьdati. Пра корань гл. Фасмер, 2, 89; Шанскі, 2, З, 81; Махэк₂, 714; Скок, 3, 653–654; БЕР, 1, 639; Траўтман, 367.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

устро́йство ср.

1. (действие) устро́йванне, -ння ср.; майстрава́нне, -ння ср.; прыстро́йванне, -ння ср., прыла́джанне, -ння ср.; неоконч. прыла́джванне, -ння ср.; арганізава́нне, -ння ср.; неоконч. арганізо́ўванне, -ння ср., нала́джанне, -ння ср.; неоконч. нала́джванне, -ння ср.; спраўля́нне, -ння ср.; учыне́нне, -ння ср.; упара́дкаванне, -ння ср.; неоконч. упарадко́ўванне, -ння ср.; ула́джанне, -ння ср.; неоконч. ула́джванне, -ння ср., уладкава́нне, -ння ср.; неоконч. уладко́ўванне, -ння ср.; см. устра́ивать 1—5;

2. упара́дкаванне, -ння ср., уладкава́нне, -ння ср.; неоконч. уладко́ўванне;

полити́ческое устро́йство паліты́чнае ўпара́дкаванне (уладкава́нне, уладко́ўванне);

3. (строй) лад, род. ла́ду м.; (порядок) пара́дак, -дку м.;

обще́ственное устро́йство грама́дскі лад (пара́дак);

4. (конструкция) устро́йства, -ва ср., канстру́кцыя, -цыі ж.; (строение) будо́ва, -вы ж.;

устро́йство мо́ста́ будо́ва (канстру́кцыя) мо́ста;

5. (прибор, оборудование) устро́йства, -ва ср., прыла́да, -ды ж., прыбо́р, -ра м.; абсталява́нне, -ння ср.;

регули́рующее устро́йство рэгулю́ючае ўстро́йства (рэгулю́ючы прыбо́р);

счётно-реша́ющее устро́йство лічы́льна-раша́ючае ўстро́йства.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

За́ла, зал ’вялікі пакой’. Рус. зал, уст. зала, зало, укр. зал, зала, польск. sala, в.-луж. sal, sala, чэш. sál, славац. sála, серб.-харв. са́ла, балг. за̀ла < рус., макед. сала. У Бярынды (1627 г.) і ў ст.-бел. (1582 г.) саля. Зала, зал < рус. < ням. Saal. Саля < польск. < франц. ці іт. < герм. (франк., лангб.) sala ’дом, будова’. Шанскі, 2, З, 42; Фасмер, 2, 76; Біржакава, 362; Булыка, Запазыч., 293; Брукнер, 479.

Зала́1 ’попел’, ’луг’, ’брудная вада, што застаецца пасля мыцця бялізны’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. зола́ ’попел’, укр. зола́ ’попел’, ’луг’, польск. zoła ’луг з попелу’, чэш. zola ’тс’, славац. zola ’попел з вапнай (у гарбарскай справе)’, с.-луж. zoła ’луг’, балг. уст. зола̀ ’вада з попелам’. Параўн. літ. žilas ’шэры’, лат. zils ’блакітны’ і іншыя і.-е. словы; гл. зялёны. Зубаты, Studie, 1, I, 124; Траўтман, 365. Прасл. zola < і.-е. *gʼhel‑ і інш. ’светлы, святлець, блішчаць’. Покарны, 1, 430; Фасмер, 2, 103; Брукнер, 656; Шанскі, 2, З, 104. Думка Махэка₂ (718) пра запазыч. з ням. Sole ’салёная вада’ не абгрунтаваная, паколькі слова мае агульнаслав. пашырэнне. Параўнанні са ст.-в.-ням. kolo ’вуглішча’, ст.-інд. jválati ’гарыць’, прапанавання Младэнавым (194), БЕР (1, 652), фанетычна недастаткова абгрунтаваныя, ням. Kohle хутчэй з і.-е. *g(e)u‑l‑o, Покарны, 1, 399; гл. жураць, жуляць. Гл. заліць2.

Зала́2 ’кепскае надвор’е з дажджом і снегам’ (Касп.). Гл. золь1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)