Балтало́гія. Новае запазычанне з рус. болтоло́гия ’тс’ (жартаўлівае ўтварэнне: параўн. болта́ть ’балбатаць, блюзніць’ і словы на ‑ло́гия).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лебязіць ’ліслівіць’ (Бяльк.). Укр. лебезувати ’заляцацца’, ’малоць языком’, лебедіти ’балбатаць’, ’спяваць’, ’канькаць’, рус. лебезить ’выдыгаць’, ’падлабуньвацца’, наўг. ’падманваць’ (лебезить), ’балбатаць, плявузгаць’, цвяр. ’лапатаць, гаварыць хутка’, смал. лебезила ’ліслівец’, кастр., наўг., перм. лебеза ’тс’ — другая ступень чаргавання галоснай асновы: рус. пск., перм., валаг. лабза, лабза і лобза ’ліслівец’, валаг., цвяр., уладз., тамб. лабзить ’удыгаць, дагаджаць, падлашч-вацца’, лобзать ’цалаваць’, славен. labęzati ’балбатаць, малоць’ і да таго падобныя экспрэсіўныя словы ў іншых слав. мовах (гл. Слаўскі, 4, 15; Фасмер, 2, 471; Бязлай, 2, 118) з асновай *lab‑ / ЧаЫі‑/*leb‑ (Покарны, 651, 655–657).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ля́мза ’абманшчык’ (шчуч., Сцяшк. Сл.), лід. лямзлі́вы ’балбатлівы’ (там жа). Да ле́мзаць 1, якое з літ. lem̃zyti ’балбатаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таракце́ць ’тарахцець, грукатаць’, ’балбатаць, балабоніць’ (астрав., мядз., Сл. ПЗБ). Гл. тарахце́ць, тарара́х, к < х пад уплывам балтыйскага субстрату.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лапата́ць, -пачу́, -по́чаш, -по́ча; -пачы́; незак.
1. Удараць па якой-н. паверхні, ствараючы аднастайныя, прыглушаныя гукі; шалясцець.
Л. крыламі па вадзе.
Дождж лапоча па страсе.
2. Хутка, нязвязна гаварыць, паспешліва расказваць (разм.).
Вінавата л.
3. Гаварыць многа, бесперастанку аб чым-н. пустым, нязначным; балбатаць (разм.).
Яна цэлы дзень бегала па вёсцы і лапатала.
4. Незразумела гаварыць, гаварыць на чужой, незнаёмай для каго-н. мове; невыразна вымаўляць.
Дзяўчынка лапатала на сваёй дзіцячай мове.
Немец лапатаў нешта незразумелае.
|| зак. пралапата́ць, -пачу́, -по́чаш, -по́ча; -пачы́.
|| наз. лапата́нне, -я, н. і ло́пат, -у, М -паце, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Пля́мпаць ’плявузгаць, балбатаць’ (гродз., Лекс. балтызмы). Гукапераймальнага паходжання, зыходнае плям! гл. плямкага. Параўн. балг. плямпам ’тс’ і літ. plempti ’тс’, апошняе можа суадносіцца з plepėti ’ілгаць, балбатаць’ (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 7!), якое ўзыходзіць да анаматапеічнага і.-е. *р!е‑ (Фрэнкель, 616), што, адпаю не дае падстаў настойваць на запазычанні, параўн. польск. plaplać ’гаварыць многа і абы-што’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ме́нтух ’гультай’ (Ян.). Да ме́нта (гл.). Утворана ад мянтаць ’балбатаць, малоць языком’. Аб суфіксе ‑ух гл. Сцяцко, Афікс. наз., 70.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сулупо́н ’гаварун’ (Мат. Маг.), сулупну́ць ’сказаць недарэчнасць’ (карм., Мат. Гом.). Да салупаць (гл.) з семантычным развіццём ’высоўваць язык’ — ’гаварыць, балбатаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лалы́ (мн.) ’выгада, пажыва’, ’раскоша, добрае жыццё’ (Нас., Нас. Сб.), смал. лальі ’тс’, ’балбатня, жарты’, ’добра жыць, не працуючы, за чужы кошт’. Рус. лала, лаліі ’балбатун’, ’балбатня, лухта, бяссэнсіца, глупства’, рус. лалить ’вярзці лухту’, ’балбатаць’, лалкать ’лепятаць, балбатаць’, польск. lalać, серб.-харв. лапаты ’тс’ (< ням. lallen), лалакати ’замест слоў пры спяванні паўтараць ла-ла’ і інш. Гукапераймальнае. Ад ла-ла-ла (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Такава́цца ’згаворвацца, дамаўляцца’ (Ян.), токова́ць ’балбатаць, гаварыць, даказваць’ (ТС). Магчыма, да такава́ць (гл.), параўн. польск. tokować ’прывабліваць самку спевам і рухамі (пра птушак)’ і перан. ’балбатаць, плявузгаць’ (Варш. сл.); апошняе значэнне дае, відаць, падставы разглядаць рус. аргат. токова́ть ’такаваць, гаварыць без перапынку’ ў якасці паланізма (Віткоўскі, Słownik, 186), што цяжка давесці. Для зваротнага дзеяслова нельга выключыць магчымасць вывядзення з такаць 1, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)