Ва́льнуць ’з усёй сілы стукнуць’ (З нар. сл.); ’ударыць’ (Жд.). Да валіць ’кідаць на зямлю, прымушаць упасці’ або валяць ’пачынаць што-небудзь рабіць з энергіяй, з імпэтам’; параўн. валяй, валяйце ’дзейнічай(це)’. Націск можна тлумачыць аналогіяй з бахнуць, стукнуць і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́ер. Як і ўкр. ві́ер ’тс’, запазычанне з рус. ве́ер ’тс’. Апошняе ўзята з ням. Fächer ’веер’ і трансфармавалася пад уплывам дзеяслова ве́ять. Гл. Брандт, РФВ, 18, 29; Міклашыч, 387; Праабражэнскі, 1, 107; Фасмер, 1, 285; Шанскі, 1, В, 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́капаны ’вельмі падобны’ (Юрч., Клім., Шатал.). Запазычана з польск. wykapany ’тс’, якое да капаць (гл.). Параўн. выліты, а таксама фразеалагізмы капачкі, брызачкі, кропелькі падабраць ’быць вельмі падобным’ (Янк. БФ, 180). Месца націску змянілася, відаць, пад уплывам іншых утварэнняў з прыст. вы‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́ціць1 ’латаць’ (талач., ДАБМ). Да лата1 ’лапік’ (гл.). Суф. ‑іць аформіўся пад уплывам дзеяслова ладзіць ’тс’.

Ла́ціць2 ’прыбіваць страху латамі’, ’прыбіваць латы да крокваў’ (Бяльк., Касп., Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.; ваўкав., КЭС). Да лата2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лужджы́ць ’церці лён, аддзяляючы валакно ад кастрыцы’ (воран., Сл. ПЗБ) — звонкі варыянт лушчыць пад уплывам балт. моў, параўн. літ. lùgždinti, lukšdénti ’лушчыць’ (Сл. ПЗБ, 2, 679). Параўн. вы‑лукшчывацца ’аддзяляцца (пра льновалакно)’ — літ. išsi‑lukštinti ’тс’ (Лаўчутэ, 68) і лукшчы́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́пнуць ’прыліпаць’, ’шчыльна прыціскацца’, ’прыставаць’ (Яруш., Бяльк., Шат., ТСБМ). Укр. липнути, рус. липнуть, польск. lipnąć, н.-луж. lipnuś, чэш. lipnouti, славац. lipnúť, славен. pri‑lípniti. Прасл. lьpnǫti. Пазней адбылася мена галоснага асновы ў ‑i‑ пад уплывам (pri)lipati (Слаўскі, 4, 275).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Длу́баць ’калупаць, пароць’ (Сцяц., БРС). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dłubać ’тс’ (а гэта да прасл. *dьlbati; гл. Слаўскі, 1, 148; агляд слав. форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 206, пад праформамі *dьlbati, *dьlbiti). Гл. яшчэ Кюнэ, Poln., 51.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нарака́ць ’скардзіцца, выказваць свой боль, скруху’ (Байк. і Некр., БРС, ТСБМ, Сл. ПЗБ), нарэка́ць ’тс’, укр. нарікати ’называць’, ’папракаць’, ’скардзіцца’, рус. нарекать ’называць’, ’надзяляць, вызначаць’, ’скардзіцца’, ’абгаворваць’, польск. narzekać ’бедаваць, жаліцца, скардзіцца’, чэш. naříkati ’жаліцца, шкадаваць’ і пад. Гл. рэ́кнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Несубо́жны (несубо́жный) ’бязбожны; празмерна вялікі’ (Нас.). Да бог, гл. субо́жны ’маючы бога ў сэрцы’; значэнне ’завялікі, празмерны’ ва ўтварэннях з адмоўем тыпу несхадзімы, несусветны і пад. развілося на базе значэння ’незвычайны, які выходзіць за межы вядомага, агульнапрынятага і г. д.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Несуво́рна (нісуворна) ’не ў згодзе’ (лід., Сл. бел. нар. фраз., 126). Пры незафіксаванай зыходнай форме без адмоўя, хутчэй за ўсё, да суворыць ’звязаць (у пару)’ (Сл. ПЗБ), параўн. чэш. nesvorne ’незгуртавана, нядружна’ пры svorny ’дружны’, гл. шворка, шворань і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)