таганы́, ‑оў; адз. няма.
Разм. Прыстасаванне з жардзінак у выглядзе трыножка для падвешвання калыскі. Маці паставіла каля каменя таганы — тры звязаныя ўгары жардзінкі, прычапіла паміж імі калыску. Рылько. Сваю дачку малую [Кацярына] Пакладзе ў таганах. На хвілінку толькі, можа, Адхіснецца пакарміць, За жнівом палоскі збожжа Аж да вечара стаіць. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Валака́ ’зыбкае балоцістае месца’ (Яшк.), рус. волока ’заросшы лес у нізіне’ (КЭС). Хутчэй за ўсё да валога 3 ’дрыгва’ (гл.), збліжанага з валока ’зямля; мера зямлі’. Параўн. у семантычным плане рус. волок ’гушчар’ і волока ’прыстасаванне для выцягвання бярвення з гушчару’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лы́біла ’даўгавязая няўклюдная жанчына’, ’лытка’, ’прыстасаванне для лоўлі ракаў’ (Бяльк.). Да прасл. libь > любі́вы (гл.), параўн. таксама каш. lëbi ’празмерна высокі’, ст.-польск. luby ’шчуплы’, ст.-чэш. libí ’нятлусты’, літ. líebas ’хваравіты, тонкі, худы, з тонкімі нагамі’. Гл. яшчэ лі́біла, лы́нды.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парасо́н ’прыстасаванне для засцярогі ад дажджу і сонца ў выглядзе замацаванага на палцы складнога каркаса, абцягнутага матэрыяламі; стрэшка над чым-небудзь’ (ТСБМ). Праз польск. parasol ’тс’ з італ. parasole ’тс’ (para‑ ’абараняць’, sole ’сонца’) (Брукнер, 395). Канечнае ‑н, відаць, пад уплывам сонца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пя́льцы ’прыстасаванне для вышывання’ (ТСБМ, ТС), ’чарырохгранны брусок для падвешвання зарэзанай жывёлы’ (пін., Шатал.). Памянш. да пя́ла ’распорка, рамка’ (гл.), параўн. мн. л. пя́лы ’тс’ (Ян.), пя́лачкі ’тс’ памянш. да пя́лы (Растарг.), паводле Бязлая (Eseji, 127), суадноснае са славен. péliti ’напінаць, нацягваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раёўня, рае́ўня, раяўня́, раёўка, райні́ца ’посуд, куды аграбаюць рой’ (магіл., віц., палес., ЛА, 1), рае́льнік, рае́ўніца, раёўнік ’прыстасаванне для лоўлі пчалінага рою’ (глыб., в.-дзв., слонім., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), раёк ’каробка для пчалінага рою’ (Нас., Гарэц.), укр. роі́вня. Ад рой 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сту́ты ‘калы, падпоркі пад козлы, на якіх уручную распілоўваюцца дошкі’ (дзісн., КЭС), сту́твы ‘прыстасаванне ў выглядзе двух колаў, якія падстаўляюцца пад канец бервяна каля козлаў’ (мёрск., ЖНС). З лат. stute, stuta ‘падпоркі’, якое з с.-н.-ням. stute ‘тс’ (Мюленбах-Эндзелін, 3, 1108).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паскара́льнік, ‑а, м.
1. Спец. Прыстасаванне для павелічэння хуткасці руху, працэсу. Пускавы паскаральнік. Пнеўматычны паскаральнік.
2. Рэчыва, якое паскарае некаторыя працэсы.
3. перан. Тое, што дапамагае руху наперад, паскарае развіццё чаго‑н. Далучэнне працоўных мас да скарбніц культуры, літаратуры і мастацтва з’яўляецца магутным паскаральнікам пры выпрацоўцы высокай камуністычнай свядомасці. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саба́чка 1, ‑і; Р мн. ‑чак; м.
1. Памянш.-ласк. да сабака (у 1, 2 знач.).
2. Шчаня. Мо сабачак прынесці малым пагуляць? Бядуля.
саба́чка 2, ‑і; Р мн. ‑чак; м.
1. Спускавы механізм у агнястрэльнай зброі. Сабачка рэвальвера.
2. Прыстасаванне ў машынах, механізмах, якое перашкаджае руху назад зубчастага кола.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлапу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Елачная цацка ў выглядзе папяровай трубачкі, якая, разрываючыся, утварае рэзкі гук.
2. Прыстасаванне ў выглядзе акраўка скуры, гумы і пад. на ручцы для знішчэння мух.
3. Шматгадовая травяністая расліна сямейства гваздзіковых з белымі кветкамі, чашачка якіх з трэскам лопаецца пры ўдары.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)