Папуры́ ’музычны твор з урыўкаў розных агульнавядо мых песень, мелодый’ (ТСБМ). З рус. попурри́ ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 84), дзе з франц. potpourri, літаральна ’гнілы гаршчок’ < pot ’гаршчок’, pourrir ’гніць’, потым ’змешаная страва’ (гл. Фасмер, 3, 328).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёкаць ’ёкаць’ (БРС, ТСБМ), ’ікаць’ (Нас., Шат., Касп., Бяльк., Яруш., Гарэц.), рус. ёкатьрозных значэннях). Гукапераймальнае (рус. ёк‑ёк). Відавочна, не звязана з ікаць (гл.). Апошняе, магчыма, кантамінавалася з ёкаць (параўн. асноўнае значэнне бел. ёкаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балаба ’вялікі тоўсты мянтуз, Loto lota L.’ (З жыцця), ’мянтуз’ (Інстр. лекс.). Бясспрэчна, да асновы балаб‑, што ўжываецца для абазначэння розных вырабаў з цеста (’штосьці круглае’). Параўн. бала́буха, бала́буш(к)а (далей: балабо́н і да т. п.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кламбу́шка ’клубок нітак’ (Мат. Гом.). Рэфлексацыя насавога паказвае на польскі уплыў. Параўн. польск. kłąb ’клубок’. Мадэль з суфіксам ‑ушка можна аднесці да назваў розных прадметаў ітаводле іх уласцівасцей, формы. Параўн. цяплушка, рабушка, двайнушкі (Сцяцко, Афікс. наз., 126).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бой у розных значэннях ’бітва і г. д.’ Рус. бой, укр. бій, польск. bój, чэш. boj, балг. бой, серб.-харв. бо̑ј і г. д. Прасл. bojь. Аблаутная форма да прасл. дзеяслова *biti ’біць’ (гл.; там і літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́начка ’ступенька лесвіцы’ (Касп.), га́нкі, га́начкі (Нас.). Да ганак (гл.). Адносна розных значэнняў слова ганак і вытворных ад яго гл. СРНГ, 6, 135 (параўн. і рус. дыял. га́ночки ’тонкія стоўпчыкі ў поручнях і г. д.’; СРНГ, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насі́ць у розных значэннях ’насіць’, укр. носи́ти, рус. носи́ть, польск. nosić, чэш. nositi, славац. nosiť, в.-луж. nosyć, н.-луж. nosyś, славен. nósiti, серб.-харв. но̀сити, балг. но́ся, макед. носи, ст.-слав. носити. Звязана чаргаваннем з несці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Несмяртэ́льнік ’старасцень, Senecio vernalis’ (брэсц., Кіс.; паст., Сл. ПЗБ). З польск. nieśmiertelnik ’назвы розных кветак, якія захоўваюць свой знешні выгляд пры высыханні’, параўн. рус. бессмертник; запазычанне вызначаецца паводле фанетычнага крытэрыю (спалучэнне ‑тэ‑), параўн. несмярцельны (несмертельний) ’бессмяротны; несмяротны’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ню́шка ’мыса’: у каровы баліць нюшка (талач., Шатал.). Ад нюхаць, нюшкаць (гл.), параўн. рус. нюх ’нос’, польск. дыял. nich, niucha ’пыса розных жывёл, за выключэннем каровы’, а таксама czuj, czyjo ’пыса сабакі ці ката’ (да czuć ’чуць, адчуваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Там-ся́м, там і сям ’дзе-нідзе, зрэдку’ (ТСБМ), там‑сям ’у іншых мясцінах’ (Варл., Арх. Вяр.), там і сям ’у розных месцах’ (Вруб.). Спалучэнне там і сям (гл.), параўн. сям‑там ’дзе-нідзе’ з адваротным парадкам элементаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)