фо́кус 1, ‑а, м.

1. Спец. Пункт перасячэння адбітых або праломленых прамянёў. // Адлегласць ад шкла, якое праламляе або адбівае прамяні, да гэтага пункта.

2. Пункт, у якім прадмет, што фатаграфуецца або разглядаецца пры дапамозе аптычнага прыбора, мае найлепшую рэзкасць, выразнасць. Дзмітрый паднёс да вачэй акуляры бінокля. Пальцы чамусьці зрабіліся непаслухмянымі, лінзы доўга не ўдавалася навесці на фокус. Беразняк.

3. Месца, у якім найбольш выразна выяўляецца дзеянне, прымета чаго‑н. Фокус землетрасення. // Ачаг запаленчага працэсу ў арганізме.

4. перан. Цэнтр якіх‑н. з’яў, уласцівасцей, падзей. У фокусе п’есы [І. Мележа «Пакуль вы маладыя»] стаяць важныя маральна-этычныя і грамадскія пытанні аб духоўным, інтэлектуальным і прафесіянальным жыцці маладых інжынераў. Гіст. бел. сав. літ. Усе.. сюжэтныя напрамкі [рамана А. Чарнышэвіча «Світанне»] развіваюцца і сходзяцца ў адным фокусе. «Полымя».

5. Спец. Пастаянны пункт, які мае асаблівыя ўласцівасці ў адносінах да любога пункта на крывой.

[Ад лац. focus — ачаг.]

фо́кус 2, ‑а, м.

1. Лоўкі прыём, заснаваны на малавядомых гледачам фізічных ці хімічных з’явах або проста лоўкасці рук. Картачны фокус. □ То ён скажа што-небудзь такое, ад чаго ўсе аж падаюць ад смеху, то выдумае нейкую цікавую забаву, то пакажа дзіўны фокус. Краўчанка. // Незвычайнае дзеянне, прыём, якія заснаваны на штукарстве. [Кузя] вырабляў розныя фокусы: клаў ногі па руль, адпускаў рукі. Жычка.

2. Складанасць, сакрэт чаго‑н. [Міхалка] прыдумваў дзіцячыя ветраныя млынкі з рознымі фокусамі. Бядуля.

3. перан. Разм. Хітрасці, выдумкі. [Мірон:] — А цяпер выходзьце па адным, пойдзем у раён... Ды глядзіце, каб без фокусаў! Лынькоў.

4. звычайна мн. (фо́кусы, ‑аў); перан. Разм. Капрызы, прычуды. Кінь свае фокусы. □ [Чумакоў:] — Што здарылася? Зноў які-небудзь Светчын фокус? Мехаў.

[Ад ням. Hokuspokus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сам, само́га, м.; сама́, само́й, ж.; само́, само́га, н.; мн. самі, саміх; займ. азначальны.

1. Ужываецца пры назоўніках ці асабовых займенніках, каб паказаць, што іменна названая асоба або прадмет непасрэдна ўдзельнічае ў дзеянні. З вуліцы ехалі сані. Ладымер пазнаў Банадысёвага каня. Сам Банадысь, высокі, у новым кажуху, .. ішоў побач з канём. Чорны. Сам факт стварэння слоўнікаў нацыянальнай тэрміналогіі не можа разглядаць інакш, як факт выключнай навуковай важнасці. Суднік. // Ужываецца як замяшчальнік назоўніка або асабовага займенніка. Што казаць: самі ведаеце, якія задзіры гэтыя хлопцы. Колас. [Арына Восіпаўна:] — Стаіць [Мажэйка] сярод пакоя, размаўляе са мной, а сам так і шныпарыць вачыма па закутках. Асіпенка. // Ужываецца ў зваротах, каб паказаць, што асоба занята сабою, сваімі справамі. Сам сабе [Уладзімір] нешта шаптаў, сам з сабою раіўся. Скрыган. / У выразах, у якіх што‑н. прыпісваецца самому аб’екту. [Хлопец:] — Не згубіў, а сама [метрыка] згубілася, як нашага прыхода царкву перабудоўвалі на школу... Чарот.

2. Ужываецца, каб падкрэсліць, што асоба або прадмет выконвае дзеянне самастойна, без чыёй-небудзь дапамогі. Засяваць мы самі Будзем нашы нівы, Збіраць самі будзем Ураджай шчаслівы. Купала. // Ужываецца для вылучэння пэўнай асобы або нейкага прадмета. [Гарлахвацкі:] Выдавецтва? Хто пры тэлефоне?.. Перадайце трубку самому дырэктару. Крапіва. Сам камандзір батальёна сядзеў за сталом, займаў цэнтральнае месца. Колас.

3. Ужываецца для падкрэслівання важнасці, значнасці асобы або прадмета. Ка мне ў госці з прывітаннем шчырым.. Сам старшыня прыйшоў і брыгадзіры. Купала.

4. у знач. наз. сам, само́га, м.; сама́, само́й, ж. Разм. Ужываецца для абазначэння якой‑н. паважанай асобы (гаспадара, кіраўніка і пад.). [Бабка:] — Ой, хоць бы ўжо хутчэй сам прыйшоў. Сам — гэта, канечне, бацька. Сяркоў. [Таццяна:] — Ну, а дзе сама [Марына Паўлаўна]? Я ўжо ладзілася ісці па яе, ды дасюль няўпраўка была... Зарэцкі.

5. Пры назоўніках з якасным значэннем падкрэсліваюць наяўнасць вышэйшай ступені якасці ў прадмеце. Сама ты, радзіма, жывая паэма, Вялікасны твор бальшавіцкага племя. Глебка. Значкі ГПА на крутых грудзях [моладзі] выглядаюць так, як можа выглядаць само здароўе, сама сіла, сама паўнакроўная маладосць! Самуйлёнак.

6. Ужываецца тады, калі трэба паказаць, што пра пэўны прадмет ці асобу ўжо гаварылася. [Лабановічу] ўспомнілася,.. што ў гэтую кузню не адзін раз прыязджаў ён і прыходзіў з дзядзькам Марцінам па розных гаспадарчых справах. І кузня, і само мястэчка тады нейк выглядалі іначай, рабілі большае ўражанне, можа, з тае прычыны, што ён быў малы. Колас.

•••

Сам вялікі гл. вялікі.

Сам (сама, само) за сябе гаворыць — не мае патрэбы ў тлумачэнні, пацвярджэнні.

Сам (сама, само) з сабою — адзін, на адзіноце. [Мікуць] гаварыў гэтак сам з сабою праз усю дарогу. Чорны.

Самі з вусамі — не горш за іншых, не дурней за іншых.

Сам-насам — быць аднаму без удзелу іншых. Відаць, не лёгка было Антосю заставацца, сам-насам са сваімі думкамі. Бажко. Хацелася пабыць аднаму [Барташэвічу], сам-насам. Карпюк.

Сам на сябе вяроўку суча гл. сукаць.

Сам не гам і другому не дам гл. гам ​2.

Сам не свой — аб стане разгубленасць роспачы, адчаю, вялікага хвалявання, непакою. Ладымер з’явіўся дадому сам не свой. Ён пастагнаў у сенцах, паенчыў, пабедаваў і падаўся ў хату. Чорны.

Сам не ў сабе — пра таго, хто страціў душэўную раўнавагу, самавалоданне. [Рыгор:] — Чакай, Каця! Даруй, я сам не ў сабе. Крапіва.

Сам (сама, само, самі) па сабе — а) адвольна, незалежна ні ад кога. Цяпер [пасля запрашэння перайсці на працу ў раён] пытанне развязалася само па сабе — проста і дасканала. Зарэцкі. Нарэшце гоман сам па сабе ўлёгся. Дуброўскі; б) кожны паасобку. [Іван:] — У нас [у Чыжэвічах] канапасы ў гурт збіраюцца, гавораць, смяюцца. А тут [у Малінаўцы] кожны сам па сабе. Чарнышэвіч; в) паводле сваёй сутнасці. Сам па сабе дзядзька Анупрэй быў вельмі цікавым чалавекам. Машара.

Сам праз сябе — самастойна.

Сам (сама, само, самі) сабе — а) адзін, без нікога. [Макатрыха:] — Я магла б жыць і пры сыне, але мне лепш калі я тут сама сабе. Кулакоўскі; б) ціха, ледзь чутна (чытаць, гаварыць і пад.); в) ніяк знешне не выяўляючы; у думках, не выказваючы ўголас. Яшчэ тады [Макар] сам сабе падумаў: а што, калі тут давядзецца працаваць, дык жа зусім згубішся сярод гэтых сталёвых волатаў. Сабаленка.

Сам сабе не рад — незадаволены самім сабою. Цяпер і сам сабе не рад. Не спіцца, не ляжыцца. Ці не вярнуцца лепш назад Ды з другам памірыцца? Танк.

Сам сабе пан (гаспадар, галава) — самастойны, незалежны ні ад кога чалавек.

Само сабой (зразумела) — не выклікае ніякага сумнення; безумоўна.

Сам (сама, само, самі) сабою — а) самастойна, сваімі сіламі (магчымасцямі). Як узяўся, як стаў вучыцца і сам сабою вывучыўся. Янкоўскі. Шчасце не прыйшло само сабой. Барадулін; б) без якіх‑н. намаганняў. Само сабой прыгадалася, як зімой.. [бацька] з Шурам валіў сосны на хату. Ставер; в) у адпаведнасці з сваёй унутранай сутнасцю, такім, які ёсць. Сышліся твар у твар — яны і вечнасць, Тут кожны быць павінен сам сабой, Як смага — смагай, як вада — вадой. Куляшоў.

Сам чорт галаву (нагу) зломіць гл. чорт.

Сам чорт не брат каму гл. брат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па1 — прыіменная прыстаўка. Вытворныя з гэтай прыстаўкай маюць значэнне ’прадмет, падобны да таго, што названа ўтваральным словам, але які не з’яўляецца ім у поўнай меры’ (Сцяцко, Белар. словаўтв., 227), параўн. пазара́нак, паве́ка, па́сын і г. д. У канфіксальных утварэннях магчымы і іншыя значэнні: ’месца, прастора, дзе было тое, што названа ўтваральным словам’, ’меншая мера праяўлення з’яў, якія названы ва ўтваральным слове’ і г. д. (гл. Сцяцко, там жа, 241 і наст.). Агульнаслав., параўн. рус., укр. па‑, ст.-слав. па‑, польск., чэш., славац. pa‑, серб.-харв. па̏‑ і г. д. (гл. Мейе, Études, 161). Прасл. pa‑; у дзеясловах ёй адпаведнае po‑, суадносна як і pra‑ : pro‑, par‑ : por‑. Аналагічная дваістасць у балт. мовах: літ. po‑ (у імёнах), pa‑ (у дзеясловах), ст.-прус. pa : pa; у авесц. pa : pa (гл. Траўтман, 203; Фасмер, 3, 181; ESSJ, 1, 160 і наст.). Параўноўваецца са ст.-прус. pa : pa ’под, пасля, суадносна’, літ. po ’пасля, под’, авесц. pa‑, pa‑ і г. д., (Траўтман, BSW, 203; Фасмер, 3, 181; у Фасмера гл. і інш. літ-ру).

Па2 (прасл. po, pa‑). Прыназоўнік і прыстаўка. Агульнаславянскае, параўн. рус. по, польск. po, балг. по і г. д. Іншая ступень вакалізму прыстаўкі: pa‑ — у імёнах. Адпаведнікі ў іншых і.-е. мовах: літ. pa‑, іменны прэфікс pó‑, лат. pa, ст.-прус. pa‑, po‑, лац. po‑ ў positus ’які пастаўлены’, pōnō ’стаўлю, кладу’, алб. pa ’без, зноў’, хец. ’туды’ (Траўтман, 203; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1), грэч. έπᾱ ’ад’, ст.-інд. ā́pa ’прэч’. З прычыны поліфункцыянальнасці і вялікага семантычнага аб’ёму слав. po ўзводзіцца часткова і да і.-е. *pos, якое прадстаўлена ў літ. pas ’пры, у’, pãstaras ’апошні’, ст.-інд. pacca ’ззаду, следам, пазней’, лац. post ’потым’ (Мейе, Études, 155; Уленбек, 167). Гл. таксама Фасмер, 3, 292 і наст.; ESSJ, 1, 178 і наст.

Па3 ’асобная фігура ў танцы’ (ТСБМ). З франц. pas ’крок’, відавочна, праз рус. па ’тс’ (Параўн. Крукоўскі, Уплыў, 84).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўтара́ (м. і н. род), паўтары́ (ж. род), ’адзін з палавінай’, ст.-бел. полуторы гривны (1229 г.). Укр. півтора́, рус. полтора́, ст.-рус. полтора, польск. półtora. Паўн.-прасл. роlъ vъtora ’тс’. Да паў- (гл.) і прасл. vъtorъ ’другі’, роднаснага да ст.-інд. vítras ’які вядзе далей’, vitarám ’далей’, авест. vitara‑ ’тс’ (Педэрсан, KZ, 38, 395; Младэнаў, там жа, 44, 371). Аднак Мее (Études, 407; Мікала, BB, 22, 253), Траўтман (10) імкнуліся рэканструяваць прасл. vъtorъ як ступень рэдукцыі да літ. añtras, añtaras, лат. ùotrs ’другі, іншы’, ст.-прус. antars, ст.-інд. ántaras, anyás ’другі’, асец. ændær, гоц. anþar (Фасмер, 1, 364–365). У іншых слав. мовах у другой частцы выступае drugъjь: чэш. půl druhého, славац. poldruha, славен. poldrúgi, серб.-харв. pódrug, рус. полъ друга ’паўтара’ (XVIII ст.). Слова паў- у літар. бел. мове і сучасных бел. гаворках яшчэ актыўна ўдзельнічае ва ўтварэнні іншых лічэбнікаў: паўтраця́ ’два з паловай’, паўтраці́, паўтраціна ’тс’ (ТСБМ, Сцяшк., Яруш., Шат.; швянч., воран., Сл. ПЗБ); паўчварта́ ’тры з палавінай’ (ТСБМ, Сцяшк., Нас., Шат.; гродз., Сл. ПЗБ), ’адна восьмая’ (Касп.); паўпята́ ’чатыры з паловай’ (Сцяшк.); паўшаста́ ’пяць з паловай’ (Сцяшк.; навагр., Сл. ПЗБ); паўсяма́ ’шэсць з паловай’ (лід., Сцяшк. Сл.); паўсядзьма́, поўсядзьма́ ’тс’ (ігн., Сл. ПЗБ). Такія лічэбнікі былі пашыраны і ў ст.-рус. мове: полчета, полчети, полчеть (XVI ст.) ’3½’, полчетверта ’тс’ (XV ст.), полчетвертадесять ’35’, полчетвертанадцата ’13½’ (XV ст.) і інш., а таксама і ў іншых слав. мовах: чэш. půl třetího, půl čtvrta, польск. półpięta, półpiąta, ’4½’, в.-луж. połtřeća ’2½’, połštwórta ’3½’, połpjata ’4½’, połšesta ’5½’, połdwanata ’11½’, połsta ’50’; н.-луж. połtera ’паўтара’, połtśeśa ’2½’, połštworta ’3½’, połpěta ’4½’, połsta ’50’. Ёсць аналагічныя ўтварэнні ў літ. (pusañtro ’паўтара’, pustrẽčio ’2½’, pusketvir̃to ’3½’, pusšẽšto ’5½’, pusseptiñto ’6½’ і лат. (pusótra ’паўтара’, pusótras ’паўтары’, pusʼtreša, pusʼtrešas ’2½’, pusʼčetri ’палавіна чацвёртай’, pusseši ’паўшостай’, pusʼseptiņi ’паўсёмай’. Сюды ж паўтарні́к ’(добры) сорт ільну’ (шум., Сл. ПЗБ), ’паўтарацалёвая дошка’ (там жа), паўтаракпрадмет паўтарачнага памеру’ (ТСБМ), паўтарачка ’дошка ў 1,5 цалі’, ’бутэлька ў 1,5 л’ (ТСБМ, Шат., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

удали́ть сов.

1. (отдалить) аддалі́ць;

удали́ть предме́т от глаз аддалі́ць прадме́т ад вачэ́й;

2. (заставить уйти) вы́даліць; (выпроводить) вы́правадзіць, мног. павыправо́джваць; (вывести) вы́весці; (выгнать) вы́гнаць; (выслать) вы́слаць, мног. павысыла́ць; (уволить) зво́льніць; (исключить) вы́ключыць;

удали́ть посторо́нних вы́даліць (вы́правадзіць) пабо́чных асо́б;

удали́ть из за́ла заседа́ния вы́даліць (вы́весці) з за́лы пасяджэ́ння;

удали́ть дете́й из ко́мнаты вы́весці дзяце́й з пако́я;

удали́ть из университе́та вы́ключыць з універсітэ́та;

3. (из организма, с какого-л. места и т. п.) вы́даліць; (вырезать) вы́разаць, мног. павыраза́ць, павырэ́зваць; (отрезать) адрэ́заць, мног. паадраза́ць, паадрэ́зваць; (извлечь) вы́няць; даста́ць; (вытащить) вы́цягнуць; (вырвать) вы́рваць, мног. павырыва́ць; (вывести) вы́весці; (уничтожить) зні́шчыць; (убрать) прыня́ць, прыбра́ць; (очистить) ачы́сціць;

удали́ть о́пухоль вы́разаць пухлі́ну;

удали́ть ру́ку адрэ́заць руку́;

удали́ть зано́зу вы́няць (даста́ць, вы́цягнуць) стрэ́мку;

удали́ть больно́й зуб вы́рваць хво́ры зуб;

удали́ть пятно́ вы́весці (зні́шчыць) пля́му;

удали́ть снег с пло́щади прыбра́ць снег з пло́шчы, ачы́сціць пло́шчу ад сне́гу;

удали́ть во́лосы с чего́-л. ачы́сціць ад шэ́рсці (ад валасо́ў) што-не́будзь;

4. (устранить) устарані́ць; (отстранить) адхілі́ць; (отодвинуть) адсу́нуць; (избавиться) пазба́віцца;

удали́ть опа́сность адхілі́ць (устарані́ць) небяспе́ку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адне́сці, ‑нясу, ‑нясеш, ‑нясе; ‑нясём, ‑несяце; пр. аднёс, ‑несла; заг. аднясі; зак., каго-што.

1. Аддаць, вярнуць пазычанае ці узятае на часовае карыстанне. Аднесці кнігу ў бібліятэку.

2. Тое, што і занесці (у 1 знач.). Жанчыны ўзялі на рукі і аднеслі ў хату Міронаву жонку. Галавач. Каб лішне не цягацца з мукой ды з розным другім харчам, рашылі аднесці іх.. да маці. Лынькоў. // Адвесці ад чаго‑н. руку ці тое, што знаходзіцца ў руцэ. — Гэта? — Юрка аднёс малюнак на выцягнутую руку. — Гэта нашы Руднічы, Коля. Курто. Зблізку зусім не відаць. Толькі калі выцягнуць па ўсю руку ды аднесці кнігу ад вачэй, тады можна што разабраць. Крапіва.

3. Падхапіўшы сваёй плынню, перамясціць што‑н. (пра вецер, ваду, натоўп і пад.). У ніве Тоня бачыла сігнальныя партызанскія агні і баялася, што вецер можа далёка аднесці яе ад пасадачнай пляцоўкі. Шчарбатаў. Празрыста-быстраю ракой плыву, І хвалям у затоку Не аднесці, Хоць час пасыпаў снегам галаву, І мне яго не змесці, не атрэсці. Пушча. / у безас. перан. ужыв. Прайшло нямала дзён За працай, Нямала сноў аднесла ў дым. Маракоў.

4. Аддаліць што‑н. ад чаго‑н.; перасунуць, перамясціць. Аднесці будынкі ад берага ракі. Аднесці плот ад дарогі.

5. перан. На аснове падабенства ўключыць прадмет ці з’яву ў склад якіх‑н. прадметаў ці з’яў; залічыць у пэўную групу; класіфікаваць. Лабановіч прыглядаецца да.. [Вольгі Віктараўны], мяркуе, да якой катэгорыі жанчын аднесці. Яна нагадвае яму тургенеўскую нігілістку. Колас. // Дастасаваць да пэўнага часу, звязаць з пэўным перыядам. // Перадаць у чыё‑н. распараджэнне, залічыць на чый‑н. рахунак. Аднесці да ведання саюзных рэспублік заканадаўства аб будове судоў саюзных рэспублік.

6. Перанесці на далей; адкласці. Аднесці экзамены на восень.

•••

Аднесці на чый рахунак — палічыць вінаватым каго‑н. у чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нішто́ 1, нічо́га, нічо́му, нішто́, нічы́м, ні аб чым, займ. адмоўны.

1. Ні адзін, ніякі прадмет, ніякая справа, з’ява і г. д. Штодня глядзеў я, безнадзейны, На ўсход і захад залаты, Сачыў за небам пільна, дбала, За кожнай хмаркаю на ім, Глядзеў, ці хіліцца ўніз дым, — Дажджу нішто не абяцала. Колас. Не відаць было ні вёскі, якую Сомік хацеў абмінуць, і нічога іншага, на чым магло б спыніцца вока. Крапіва. [Астаповіч] стаяў і не варушыўся. Час для яго цяпер не мераўся нічым. Чорны.

2. у знач. наз. нішто́, нескл., м. Пра каго‑, што‑н., хто (што) нічога сабой не ўяўляе, не мае ніякай цаны. [Лясніцкі:] — Вялікая сіла — мара. Чалавек без яе быў бы нішто. Шамякін.

•••

Без нічога ніякага — без дай прычыны; раптоўна.

За нішто — а) прадаць, купіць за вельмі нізкую цану, вельмі танна; б) без прычыны, без падставы, ні за што.

Звесці на нішто гл. звесці.

Звесціся на нішто гл. звесціся.

Нічога не варты гл. варты.

Нічога не выйдзе гл. выйсці.

Нічога не значыць гл. значыць.

Нічога не зробіш (не папішаш) гл. зрабіць.

Нічога не скажаш гл. сказаць.

Нічога падобнага — выраз рашучага адмаўлення, нязгоды.

нішто́ 2,

1. прысл. (часта ў спалучэнні са словам «сабе»). Нядрэнна, ніштавата, даволі добра. Кормяць нішто. □ Гэты [чалавек] нішто сабе адзеты, у чорнай кашулі, падпярэзан шырокім поясам. Колас. [Сярго:] А дома як, жывуць нішто? [Мелех:] Нішто... Глебка.

2. безас. у знач. вык. Хоць бы што; не шкодзіць. [Падлетак-дзяўчынка] ужо ў пару з маткай сядзіць за верацяном праз цэлыя зімовыя вечары — і нішто. Зарэцкі.

3. у знач. вык. (часта ў спалучэнні са словам «сабе»). Неблагі, нядрэнны, даволі добры. Ураджай нішто. □ Кабылка была нішто сабе, толькі худаватая. Чарнышэвіч. [Аграном:] — Нішто дзяўчына. Гаспадарлівая, відаць. Пальчэўскі. [Андрэй Барысавіч:] — Дык, кажаш, здароўе, матчына нішто сабе? Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яно́, яго́, яму́, яго́, ім, аб ім; займ. асаб. 3 ас. адз. н.

1. Ужываецца (з мэтай пазбегнуць паўтарэння) замест назоўніка ніякага роду адзіночнага ліку, які ў папярэднім кантэксце абазначае прадмет гаворкі. Люблю, як шуміць жыта Сваім вусатым калоссем. Шуміць, смугою спавіта, Што зернем яно налілося. Шымук. Бярэ на повад свёкар Цыбатае цяля. Яно глядзіць здаля Сваім тужлівым вокам. Голуб. У садку, на самай сярэдзіне, уцалела адна яблыня. Лісце яе, праўда, прыхапіла агнём, яно завяла. Якімовіч. // (у спалучэнні са словам «само»). Іменна тое, а не іншае; тое самае.

2. У спалучэнні з часціцай «вось» набывае ўказальны характар. Вось яно, тлумачэнне.

3. Ужываецца з пабочнымі словамі і ў безасабовых сказах у знач. узмацняльнай часціцы. [Яўхім:] — Праца, яно, вядома, нялёгкая, але заробак ёсць. С. Александровіч. — Яно добра маразком пагрэцца. Зарэцкі. // у знач. наз. яно́, яго́, н. Тое, што і гэта (у 4 знач.). [Голас:] — Куды, маладзічка, ідзеш? — Наташа спалохана азірнулася. — А ты не бойся. От ужо напалоханая... Ды яно ўсе цяпер такія. Асіпенка. // у знач. наз. яно́, яго́, н. Паказвае на якія‑н. акалічнасці, з’явы, падзеі і пад., пра якія ідзе гутарка, якія знаходзяцца перад вачамі. Садзімся сабе ў сваю машыну і едзем. Яно і добра. Корбан. Здарылася яно неяк так, што [Галя] расла адна. Ермаловіч.

4. Ужываецца ў значэнні займенніка «гэта», паказваючы на што‑н. раней названае, упамянутае. Мне кажуць, што старасць прыгнула мяне, Не тое гавораць, не так яно, не! А. Александровіч. / У спалучэнні з часціцай «і». Так яно і ёсць: палонка. «Ну і разява», у думках аблаяў сябе Дзімка. Аляхновіч. Яно і крыўдаваць не было на каго. Кавалёў.

•••

Вось яно што! Вось яно як! гл. вось ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вось², часц. указ.

1. Ужыв. для ўказання на ўсё, што знаходзіцца або адбываецца ў непасрэднай блізкасці, непасрэдна перад вачамі або нібы перад вачамі.

Вось і наш аўтобус.

Вось тут прысядзем.

Вось гэтыя рэчы.

2. Ужыв. для ўказання на паслядоўную змену падзей, з’яў і пад., на раптоўнае і нечаканае іх паяўленне.

Усё сціхла, але вось зноў пачуўся нейкі шум.

3. Ужыв. пры выкананні якіх-н. эмоцый у клічных сказах разам з указаннем на прадмет, з’яву.

Ах, вось які ён чалавек!

Вось здарэнне дык здарэнне!

4. У спалучэнні з пытальным займеннікам і прыслоўем надае ім сэнс указання на што-н. у адпаведнасці з іх знач. (з націскам на слове «вось»).

Вось што я вам скажу.

Вось у чым сутнасць.

Вось якая справа.

Вось куды трапіў.

5. Ужыв. для большай выразнасці, звычайна ўзмацняючы, падкрэсліваючы значэнне наступнага слова.

Вось вы мне і патрэбны.

Вось і я пра гэта кажу.

6. Ужыв. замест звязкі пры іменным выказніку.

Добрасумленная і высокапрадукцыйная праца — вось гарантыя нашых поспехаў.

Вось-вось (разм.) —

1) вось іменна, менавіта так;

2) зараз, неўзабаве.

Бацька вось-вось павінен прыйсці.

Вось вам! — атрымай(це) па заслугах.

Вось дык (разм., іран.) — ужыв. для выражэння агульнай ацэнкі чаго-н.

Вось дык гулец!

Вось дык сіла!

Вось...дык (разм.) — афармляе сказ са знач. ацэнкі або вялікай ступені праяўлення чаго-н.

Вось спецыяліст дык спецыяліст!

Вось стараецца дык стараецца!

Вось іужыв. пры ўказанні на завяршэнне чаго-н., наступленне чаго-н. жаданага, чаканага.

Вось і прыйшлі.

Вось і мы.

Вось і ўсё (ужыв. пры заканчэнні гаворкі ў знач. больш няма чаго дадаць).

Вось табе і... (разм.) — пачынае гаворку пра тое, што аказалася не такім, як чакалася.

Вось табе і адпачылі!

Вось табе і свята!

Вось табе і на або вось табе і раз або вось табе і маеш (разм.) — вокліч з выпадку чаго-н. нечаканага, выказванне здзіўлення, расчаравання.

Вось такужыв. пры выказванні пагарды, знявагі.

Вось яно што! або вось яно як! — выражэнне здзіўлення або ўразумення.

Вось яшчэ! (разм.) — ужыв. пры адмаўленні чаго-н., пры нязгодзе з чым-н. або пры адмоўных адносінах да чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

1. Кінуць (звычайна з сілай), каб прадмет аказаўся ў пэўным месцы. Закінуць мяч у сетку. □ І кажа раз Алесік брату: — Закінем кнігі ў снег, за хату, — Ты «верую», а я «начаткі», І пойдуць іншыя парадкі. Колас. // Рэзкім рухам, узмахам ускінуць, зачапіць за што‑н. Паляўнічы спрытным рухам закінуў стрэльбу за плячо, падбег да здабычы. Гамолка. Стараста закінуў лейцы на нашы штыкеты, а сам зайшоў на двор. Якімовіч. / у безас. ужыв. Хлопец ішоў з цяжкім грузам на вялікай хуткасці, тармазнуў, і прычэп закінула. Мяжэвіч. // Згубіць, паклаўшы не на месца. Дзеці закінулі недзе нож. // Разм. Даць, пакласці (корм жывёле). — Я ўжо каня адпрог і сена яму ў драбіну закінуў, — азваўся з печы Пеця. Скрыпка. // перан. Прымусіць апынуцца дзе‑н. [Вайна] закінула.. [Салаўёва] ў беларускія лясы, аб якіх ён упершыню пачуў толькі на фронце. Шахавец.

2. Адкінуць, адвесці (частку цела, адзення і пад.) уверх, убок; надаць іншае становішча. Закінуць нагу на нагу. Закінуць рукі за галаву. □ — Калгасы цяпер не тыя, Уладзімір Васільевіч, — паціснуў плячамі Свідраль і закінуў жаўтаваты жмуток валасоў з ілба ўгару. Дуброўскі.

3. Перастаць займацца чым‑н., пакінуць каго‑, што‑н. без догляду; занядбаць. Закінуць вучобу. Закінуць дзяцей. Закінуць гаспадарку. □ Пад вясну ж па школе і ў калгасе было столькі спраў, што нашы з Васілём заняткі па музыцы прыйшлося закінуць. Кавалёў.

4. Разм. Даставіць, пераслаць у якое‑н. месца. Закінуць дэсант. Закінуць разведчыка ў варожы тыл.

•••

Закінуць агонь — неасцярожна карыстаючыся агнём, выклікаць пажар. — Вы не бойцеся, — сказаў Харытон. — Мы не закінем агню, мы ж не дзеці. Баранавых.

Закінуць вуду — асцярожна, намёкам задаць пытанне з мэтай выведаць што‑н.

Закінуць іскру (у душу) — узбудзіць, выклікаць якое‑н. пачуццё; даць падставу для чаго‑н.

Закінуць слова (слоўца) — пахадайнічаць за каго‑н., аказаць падтрымку.

Як за сябе закінуць — хутка і многа з’есці, выпіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)