прадме́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прадме́т прадме́ты
Р. прадме́та прадме́таў
Д. прадме́ту прадме́там
В. прадме́т прадме́ты
Т. прадме́там прадме́тамі
М. прадме́це прадме́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прадме́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Канкрэтная матэрыяльная з’ява; рэч.

Адушаўлёны п.

Прадметы хатняга ўжытку.

2. чаго. Тое, на што накіравана думка, што складае яе змест або на што накіравана якое-н. дзеянне.

П. гаворкі.

П. даследавання.

3. Асобнае кола ведаў, якое ўтварае пэўную школьную дысцыпліну.

Добрыя адзнакі па ўсіх прадметах.

Прафілюючыя прадметы ў вышэйшай навучальнай установе.

|| прым. прадме́тны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

П. паказальнік (у кнігах). Прадметная агітацыя (наглядная).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадме́т в разн. знач. предме́т;

~ты ха́тняга ўжы́тку — предме́ты дома́шнего обихо́да;

~ты шыро́кага ўжы́тку — предме́ты широ́кого потребле́ния;

п. вывучэ́ння — предме́т изуче́ния;

здаць экза́мены па ўсі́х ~тах — сдать экза́мены по всем предме́там;

п. каха́ння — предме́т любви́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадме́т, ‑а, М ‑меце, м.

1. Канкрэтная матэрыяльная з’ява, якая ўспрымаецца органамі пачуццяў як нешта існуючае асобна і якая мае пэўныя ўласцівасці і якасці. Змрокі мякка асядалі на зямлю, робячы прадметы лёгкімі, аднастайна шэрымі. Карпаў. // Рэч, пераважна бытавога ўжытку, якая абслугоўвае тую ці іншую патрэбнасць. Прадметы хатняга ўжытку.

2. З’ява рэчаіснасці, падзея, факт.

3. Тое, што служыць, з’яўляецца аб’ектам, крыніцай і пад. чыёй‑н. дзейнасці, мыслі, чыйго‑н. пачуцця. Прадмет даследавання. □ Прадметам і крыніцай літаратуры.. [Купала] лічыў аб’ектыўную рэчаіснасць, жыццё і працу народа, імкненні і спадзяванні працоўных. Івашын. Прадметам мастацтва з’яўляецца жыццё, чалавек у яго грамадскіх сувязях і адносінах да рэчаіснасці. Конан.

4. Тое, што служыць матэрыялам якой‑н. дзейнасці. Большасць сённяшніх чытачоў, відаць, мае прыблізнае ўяўленне аб прадмеце гэтай гаворкі. Лужанін. // Крыніца тых або іншых пачуццяў, перажыванняў.

5. Уст. разм. Чалавек, які выклікае пачуццё любві, цягі да сябе. — Твой аграном сёння лопнуў бы ад рэўнасці, каб убачыў, як ты выглядаеш, — не ўцярпеў .. [Саша], упікнуў свой ранейшы прадмет захаплення. Васілевіч.

6. Вучэбная дысцыпліна. Віця расказала, якія ў яе адзнакі, якія прадметы даюцца ёй лёгка, якія цяжка. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадме́т ’канкрэтная матэрыяльная з’ява, рэч’, ’з’ява рэчаіснасці’, ’вучэбная дысцыпліна’ (ТСБМ). Праз рус. предмет ’тс’ з польск. przedmiot ’тс’, якое ў сваю чаргу калькіруе лац. objectum: паводле Векслера (Гіст., 151), непасрэднае запазычанне з польскай. Можна дапусціць абодва шляхі запазычання, пра што, мажліва, сведчыць розны націск і адрозненні ў семантыцы, параўн. пре́дмітпрадмет’ і прідме́т, прядме́т ’рэч, прадмет’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прадмет, дысцыпліна

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

іміта́тар

прадмет

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. іміта́тар іміта́тары
Р. іміта́тара іміта́тараў
Д. іміта́тару іміта́тарам
В. іміта́тар іміта́тары
Т. іміта́тарам іміта́тарамі
М. іміта́тары іміта́тарах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гібрыдыза́тар

прадмет

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гібрыдыза́тар гібрыдыза́тары
Р. гібрыдыза́тара гібрыдыза́тараў
Д. гібрыдыза́тару гібрыдыза́тарам
В. гібрыдыза́тар гібрыдыза́тары
Т. гібрыдыза́тарам гібрыдыза́тарамі
М. гібрыдыза́тары гібрыдыза́тарах

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ве́снік

прадмет; з'ява’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ве́снік ве́снікі
Р. ве́сніка ве́снікаў
Д. ве́сніку ве́снікам
В. ве́снік ве́снікі
Т. ве́снікам ве́снікамі
М. ве́сніку ве́сніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вяшчу́ха

прадмет; з'ява’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вяшчу́ха вяшчу́хі
Р. вяшчу́хі вяшчу́х
Д. вяшчу́се вяшчу́хам
В. вяшчу́ху вяшчу́хі
Т. вяшчу́хай
вяшчу́хаю
вяшчу́хамі
М. вяшчу́се вяшчу́хах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)