храни́ть несов.

1. (сохранять, беречь) захо́ўваць, хава́ць; (держать) трыма́ць;

храни́ть в прохла́дном ме́сте захо́ўваць (хава́ць, трыма́ць) у халаднава́тым (хало́дным) ме́сцы;

2. (соблюдать) захо́ўваць; трыма́цца (чаго);

храни́ть обы́чай захо́ўваць звы́чай, трыма́цца звы́чаю;

3. (оберегать, охранять) ахо́ўваць, засцерага́ць;

храни́ть от боле́зни ахо́ўваць (засцерага́ць) ад хваро́бы;

4. перен. (в душе, памяти, сердце) захо́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пра́таць1 ’прыбіраць’, ’засоўваць, запіхваць (рукі)’ (Нас.), ’прыбіраць, упарадкоўваць, чысціць’, ’даглядаць’, ’хаваць’ (свісл., Сл. ПЗБ; Шатал., Сцяшк. Сл.), ’ачышчаць ад карэнняў, кустоў’ (Стан.). Параўн. рус. пря́тать, пря́чухаваць’, опря́тный ’ахайны, чысты’, пря́танье ’карчаванне зямлі пад ворыва’, опря́тывать ’прыбіраць, упарадкоўваць’, ’адзяваць нябожчыка’, укр. пря́тати ’прыбіраць, упарадкоўваць’, ’хаваць’, ст.-рус. с(ъ)прѧтати; польск. sprątać ’прыбіраць’, sprzęt ’начынне, прыбор’, серб.-харв. прѐтати ’закопваць, засыпаць попелам’, спре̏тан ’лоўкі’, славен. spréten ’годны, лоўкі, жвавы’, балг. опре́там се ’падрыхтоўваюся да працы’, ст.-слав. прѧтати ’ціснуць, прыгнятаць; перашкаджаць’. Прасл. *prętati з першасным значэннем ’рваць, вырываць, расчышчаць зямлю пад сяўбу’ (Мяркулава, Этимология–1974, 70), магчыма, звязанае з *prędati, *pręsti (гл. пратаць2 ’біць’), паводле Куркінай (Балто-слав. иссл., 15, 201), з першаснай семантыкай ’рэзка рухаць, тузаць’. Іншая пашыраная версія — аб роднасці з прут (*prǫtъ); гл. Праабражэнскі 2, 145 і наст.; Брукнер 436; аднак Фасмер (3, 396) указвае на семантычны недахоп гэтай этымалогіі — *prętati не мае значэння ’аплясці, плясці’. Супастаўленне з с.-в.-ням. sprenzen (Мацэнаўэр, LF, 14, 403; Младэнаў, 515) Фасмер (там жа) таксама лічыць сумнеўным, паколькі апошняе звязана са слав. *prędati (гл. пра́даць). Агляд іншых версій гл. ESJSt, 12, 710–711. Гл. таксама апратаць.

Пра́таць2, пря́таць ’біць, лупцаваць’ (Нас., Бяльк., Юрч.), ’біць бялізну’ (Інстр. 1). Этымалагічна тое ж, што і пратаць1; змяненне значэння адбылося ў выніку семантычнай кантамінацыі з дзеясл. праць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ахра́на ’варта’ (Бяльк.), ахранка, ахраннік (БРС). Запазычана з рус. охрана, охранка, охранник (адносна апошніх двух гл. Крукоўскі, Уплыў, 48), што ў сваю чаргу ад ц.-слав. хранити, параўн. адпаведныя ўсходнеславянскія формы ахарона (укр. охорона, рус. охорона) ’ахова’, хараніць (укр. хоронити, рус. хоронить) ’хаваць’, якія ўзыходзяць да прасл. *xorna, *xorniti. Рус. няпоўнагалосныя формы разглядаюцца як «неаславянізмы», узнікшыя пад польскім уплывам, Кохман, Зб. Бархудараву, 194.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кле́панка: гуляць у клепанкі ’гуляць у хованкі’ (ТС). Калі клепанка ’хованка’, то можна рэканструяваць *клепаць ’ха-ваць© Надзейных славянскіх паралелей няма. Але карысна звярнуцца да балтыйскай лексічнай групы, якая прадстаўлена ст.-прус. auklipts ’схаваны’, лат. pieklept ’замыкаць, зачыняць’, літ. slėptiхаваць’ (< * skiepti), лат. slėpt ’тс’. Таму не выключана балтыйскае паходжанне слова (параўн. Тапароў, Прус., А — , 149–150). Параўн., аднак, шлёпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тае́мнік1 ’шматгадовая травяністая расліна, якая паразітуе на каранях ляшчыны, вольхі і пад.’ (Байк. і Некр., ТСБМ), ’расліна Lathraea’ (Кіс.). Відаць, штучна створаная (не народная) назва ад тае́мны (гл.) на базе лацінскай назвы, якая паходзіць ад lathraeosхаваць’, параўн. тыпалагічна тоесныя ўкр. потаенниця ’расліна Lathraea squamaria L.’ (Аненкаў), серб. по̀та̑јница ’Lathraea’.

Тае́мнік2 ’патаемнае месца, тайнік’ (Нас.). Да тае́мны, гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імшы́ць1 ’перакладваць мохам’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Шат., Гарэц., Янк. III; маг, Янк. Мат., 28), рус. мшить (у рускай пісьменнасці имшити з 1705 г.), укр. імши́ти, мши́ти (Грынч.), польск. mszyć. Ад мох (гл.) з прыстаўным і‑.

Імшы́ць2 ’шукаць’ (Жд. 2). Аказіяналізм, узнікшы, відаць, у выніку семантычных пераўтварэнняў. Магчыма, звязана з мох (гл.) з зыходнай семантыкай ’шукаць (ці хаваць?) у моху’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мё́ртвы, -ая, -ае.

1. Той, які памёр; нежывы.

М. чалавек.

Хаваць мёртвага (наз.).

2. перан. Пазбаўлены жыццёвасці; апусцелы.

М. твар.

Мёртвая вуліца.

Мёртвая зона (спец.) — прастора вакол радыёстанцыі, у якой назіраецца паслабленне або адсутнасць прыёму радыёсігналаў.

Мёртвая прастора — прастора, якая не прастрэльваецца франтавым агнём.

Мёртвы пункт — стан звёнаў механізма, калі яны знаходзяцца ў імгненнай раўнавазе.

Мёртвы сезон — перыяд застою ў прамысловасці, гандлі.

Мёртвы штыль — поўная адсутнасць ветру.

Мёртвы якар — нерухомы якар, які пастаянна ляжыць на дне і служыць для ўстаноўкі плывучых маякоў, бочак, прыпынку суднаў.

Ляжаць мёртвым грузам — быць без выкарыстання, зусім непатрэбным.

Мёртвая хватка — здольнасць упарта, неадступна дабівацца свайго.

Піць мёртвую (разм.) — піць запоем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скра́дывать несов.

1. (красть) уст., прост. скра́дваць, кра́сці;

2. (делать незаметным) скра́дваць, хава́ць; (о размере, форме и т. п. — обычно) прыхо́ўваць; (делать неслышным — обычно) прыглуша́ць, прыглу́шваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свято́ша, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Іран.

1. Чалавек, які прытвараецца і выдае сябе набожным; ханжа. Дзе бог, там і распуста, — Пад крыльцам божым бруд ямчэй хаваць. Святошы ўмеюць шырму святасці саткаць Даволі густа. Корбан. Веруючым карысна ведаць сапраўдны твар гэтых [карыслівых і хцівых] святош. «Звязда».

2. Разм. Пра ціхага, сціплага чалавека. — А ну яе! Святошу з сябе выстаўляе! Нават жартаў не разумее! — адказаў.. [Казак], мацаючы шчаку. — Дай закурыць, Барташэвіч, братка. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ратава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

Пазбаўляць ад якой‑н. небяспекі, пагрозы, гібелі; берагчы. Ратаваць жыццё. □ [Жанчына] працягнула дзіця. — Людзі добрыя! Дарагія мае!.. Ратуйце дзіця!.. Вазьміце сына майго. Яны гоняцца за намі... Шамякін. [Зіна:] — Я прашу падняць шклянкі за таго, з кім мы білі акупантаў... Хто нас ратаваў харчамі ў блакаду. Грамовіч. // Хаваць, засцерагаць ад чаго‑н. непрыемнага, непажаданага. Ратаваць сена ад дажджу. □ Ад гарачыні не ратуе нават лес — ён стаіць узбоч дарогі, бы нежывы, цёмны, змораны, вялы. Сачанка.

•••

Няхай бог ратуе гл. бог.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)